ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 13 студзеня 1998 г.  N 10                                   г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя
 спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь

===

         ___________________________________________________________
         Утратил силу приказом Министерства образования от 15 января
         1999 г. N 10 (Национальный реестр  - N 8/32 от 27.01.99 г.)
         

    1. Зацвердзiць правiлы прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь.

     2. Прадоўжыць дзейнасць Палажэння аб прыёмнай камiсii  сярэдняй
спецыяльнай  навучальнай  установы,  зацверджанага  загадам мiнiстра
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20.02.1992 г. N 39.

     3. Лiчыць страцiўшым сiлу  загад  мiнiстра  адукацыi  i  навукi
Рэспублiкi Беларусь ад 17.01.1996 г. N 11.


 Мiнiстр                                                 В.I.Стражаў


                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загад мiнiстра адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         ад 13 студзеня 1998 г. N 10


 ПРАВIЛЫ
 ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ
 НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

            Агульныя палажэннi, прыём заяў i дакументаў

     1. У   сярэднiя   спецыяльныя   навучальныя   ўстановы   (ССНУ)
Рэспублiкi Беларусь  на  конкурснай  аснове  прымаюцца  асобы,  якiя
пастаянна  пражываюць у рэспублiцы,  а таксама грамадзяне Беларусi i
беларусы,  якiя  пражываюць  за  яе  межамi,  грамадзяне   Расiйскай
Федэрацыi.
     Указаныя грамадзяне маюць права атрымаць на  конкурснай  аснове
бясплатную  сярэднюю  спецыяльную  адукацыю  ў  дзяржаўных  сярэднiх
спецыяльных навучальных установах,  калi адукацыя дадзенага  ўзроўню
атрымлiваецца ўпершыню.

     2. Звыш  кантрольных  лiчбаў прыёму па ўсiх формах навучання на
падставе дагавораў за аплату ў  ССНУ  на  конкурснай  аснове  могуць
залiчвацца   грамадзяне,  якiя  станоўча  здалi  ўступныя  экзамены.
Забараняецца заключэнне дагавораў да правядзення конкурсу.
     Парадак прыёму  грамадзян  замежных  дзяржаў  вызначае  ССНУ па
ўзгадненню  з  органам  кiравання,  калi  iншае   не   прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

     3. Абмежаваннi па прыёму дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

     4. Для атрымання другой сярэдняй спецыяльнай  адукацыi  ў  ССНУ
рэспублiкi  па дзённай,  вячэрняй,  завочнай формах навучання могуць
прымацца асобы на ўмовах поўнай  аплаты  навучання,  за  выключэннем
грамадзян,   якiм   супрацьпаказана   работа   па   атрыманай  раней
спецыяльнасцi ў сувязi з пагаршэннем  стану  здароўя  пры  наяўнасцi
заключэння  адпаведнай медыцынскай камiсii,  педагагiчных работнiкаў
пры  паступленнi  на  педагагiчныя   спецыяльнасцi   пры   наяўнасцi
хадайнiцтва з месца работы.

     5. Прыём праводзiцца ў тэрмiны адпаведна дадатку 1.

     6. Дакументы  аб  прыёме абiтурыенты падаюць у прыёмную камiсiю
навучальнай установы ў адпаведнасцi з дадаткам 2.

     7. Асобам,  якiя закончылi  прафесiйна-тэхнiчныя  вучылiшчы  па
дзённай   форме  навучання,  даецца  права  паступлення  ў  сярэднiя
спецыяльныя  навучальныя  ўстановы   непасрэдна   пасля   заканчэння
вучылiшча.    Навучанне   асоб   гэтай   катэгорыi   па   адпаведных
спецыяльнасцях можа ажыццяўляцца ў скарочаныя тэрмiны.

     8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,   на   дзённае   навучанне   пасля   заканчэння  базавай
агульнаадукацыйнай школы прымаюцца толькi  асобы,  якiм  да  пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 год.

     9. Для   забеспячэння   патрэб   у   спецыялiстах   па  асобных
спецыяльнасцях сiстэм рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага  кiравання
у ССНУ можа ажыццяўляцца мэтавы, мэтавы кантрактны прыём, умовы якiх
рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi.

     10. Пры  наяўнасцi  вакантных   месцаў   у   групах   на   базе
дзевяцiгадовай   школы   навучальныя   ўстановы  могуць  прымаць  на
адпаведны курс асоб,  якiя закончылi сярэднюю школу i здалi ўступныя
экзамены,  вызначаныя Правiламi прыёму для тых, хто паступае на базе
сярэдняй школы.
     Прыём названых  асоб  на  I курс у групы на базе дзевяцiгадовай
школы не дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).

                         Уступныя экзамены

     11. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены, адзiн з якiх - па
выбары абiтурыента па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове
i лiтаратуры (пiсьмова) праводзiцца па рашэнню  прыёмнай  камiсii  ў
выглядзе  дыктоўкi,  пераказу або сачынення.  Выключэннем з`яўляюцца
фiлалагiчныя  спецыяльнасцi,  пры  паступленнi  на  якiя   неабходна
здаваць  экзамены  ў  адпаведнасцi  з  абранай спецыяльнасцю.  Другi
экзамен i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы.
     Акрамя таго,  паступаючыя  на  асобныя спецыяльнасцi культуры i
мастацтва,  адукацыi,  архiтэктуры i будаўнiцтва,  аховы  здароўя  i
iнш.,  трымаюць  дадатковы  ўступны  экзамен  па спецыяльнасцi,  якi
вызначаецца сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай i праводзiцца
па  праграме,  зацверджанай  органам  кiравання  па  падначаленасцi.
Экзамен па спецыяльнасцi праводзiцца ў першую чаргу.

     12. Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па   спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi базавай  (дзевяцiгадовай)  або  сярэдняй  (адзiнаццацi  -
дванаццацiгадовай)   школы  i  зацверджаных  Мiнiстэрствам  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     13. Па ўзгадненню з органам кiравання навучальная  ўстанова  да
ўступных экзаменаў можа прыраўняць iншыя iспыты,  якiя праводзяцца ў
сiстэме  адукацыi  з   удзелам   экзаменацыйных   камiсiй   дадзенай
навучальнай  установы  (экзамены  ў  сярэдняй,  прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе,  пасля заканчэння  падрыхтоўчых  курсаў  ССНУ,
алiмпiяды, конкурсы па прадметах i iнш.).

     14. Асобы,  якiя  не з`явiлiся на экзамен па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца да экзаменаў у тэрмiны,  вызначаныя для iншых груп. Той,
хто  не  з`явiўся  на адзiн з экзаменаў у прызначаны па раскладу час
або атрымаў  нездавальняючую  адзнаку,  да  наступных  экзаменаў  не
дапускаецца.
     Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамена па дадзенаму прадмету не дазваляецца.

                         Парадак залiчэння

     15. Без  уступных экзаменаў (акрамя экзаменаў па спецыяльнасцi)
прымаюцца асобы,  якiя закончылi базавую  (дзевяцiгадовую)  школу  з
адзнакай, сярэднюю (адзiнаццацi - дванаццацiгадовую) школу з залатым
цi  сярэбраным  медалём,  прафесiйна-тэхнiчнае  вучылiшча  на   базе
дзевяцiгадовай школы з дыпломам з адзнакай.
     Пераможцы (I,  II, III месца) адпаведных конкурсаў прафесiйнага
майстэрства   навучэнцаў   ПТВ  па  абранай  у  тэхнiкуме  роднаснай
спецыяльнасцi,  прымаюцца  ў  навучальную  ўстанову   без   уступных
экзаменаў.
     Па  рашэнню прыёмных  камiсiй  на  падставе вынiкаў  гутаркi на
спецыяльнасцi, па якiх у папярэднi год конкурс заяў на адно планавае
месца  не  перавышаў  1,5,  могуць  прымацца  асобы,  якiя закончылi
базавую  цi сярэднюю  школу, прафесiйна-тэхнiчныя  вучылiшчы на базе
дзевяцiгадовай  школы з  адзнакамi "4"  i "5",  прафесiйна-тэхнiчныя
вучылiшчы  на  базе  сярэдняй  адукацыi  з  дыпломам  з  адзнакай па
выбранай у тэхнiкуме адпаведнай цi блiзкай спецыяльнасцi.
     Залiчэнне вышэйназваных катэгорый абiтурыентаў праводзiцца за 5
дзён да пачатку ўступных экзаменаў у межах да 50%  плана  прыёму  на
дадзеную  спецыяльнасць.  Пры  наяўнасцi  конкурсу сярод iх прыёмныя
камiсii праводзяць з iмi адзiн уступны экзамен. Асобы, якiя атрымалi
адзнаку  "5"  (выдатна),  залiчваюцца.  Астатнiя  асобы здаюць другi
экзамен на абраную спецыяльнасць i залiчваюцца па конкурсу.
     Вызваляюцца ад  уступнага  экзамена  па  адпаведнаму прадмету з
выстаўленнем адзнакi "5" (выдатна)  пераможцы  (I,  II,  III  месца)
мiжнародных,  рэспублiканскiх,  абласных  (Мiнскай  гарадской) тураў
прадметных алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТВ.
     Па-за конкурсам  пры  атрыманнi  станоўчых  адзнак  на ўступных
экзаменах залiчваюцца:
     - дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     - iнвалiды I i II групы,  якiм,  у адпаведнасцi  з  заключэннем
медыка-рэабiлiтацыйных   экспертных  камiсiй,   не   супрацьпаказана
навучанне ў ССНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     - iнвалiды з дзяцiнства;
     - асобы,  якiя  выконвалi  воiнскi  або  службовы  абавязак   у
замежных краiнах, дзе адбывалiся баявыя дзеяннi;
     - дзецi з сем`яў загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi  ў
час  праходжання ваеннай службы,  або працы ў складзе савецкiх войск
на тэрыторыi дзяржаў,  дзе вялiся баявыя дзеяннi,  а таксама дзецi з
сем`яў   ваеннаслужачых,  загiнуўшых  (памёршых)  у  мiрны  час  пры
праходжаннi ваеннай службы;
     - асобы,  якiя  маюць  iльготы  ў  адпаведнасцi  з артыкулам 18
Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай   абароне   грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     - асобы,   якiя    паступаюць    на    падставе    ўстаноўленых
рэспублiканскiмi   органамi  дзяржаўнага  кiравання  планаў  мэтавай
падрыхтоўкi.

     16. Пры аднолькавай агульнай колькасцi балаў  пераважнае  права
на залiчэнне маюць:
     - iнвалiды    III    групы    пры    адсутнасцi     медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     - асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     - грамадзяне,  якiя  маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце
аб адукацыi;
     - грамадзяне,  якiя  маюць  большы  стаж  практычнай  работы па
профiлю абранай спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без
адрыву ад вытворчасцi.
     Стаж практычнай работы асоб,  якiя  паступаюць  на  безадрыўныя
формы  навучання,  вызначаецца на пачатак навучальнага года агульна,
незалежна ад перапынкаў у працы. Час знаходжання на вайсковай службе
i часовая сезонная работа ўключаюцца ў агульны працоўны стаж.
     Для членаў  калгасаў  стаж  практычнай  работы  вызначаецца  на
падставе  запiсу  ў кнiжцы калгаснiка аб выкананнi ўстаноўленага для
дадзенага калгаса мiнiмуму працоўнага ўдзелу ў грамадскай гаспадарцы
за кожны каляндарны год працы ў калгасе.
     Час навучання ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах не ўваходзiць у
стаж практычнай работы пры залiчэннi ў ССНУ.
     Ва ўсiх астатнiх выпадках парадак залiчэння  асоб,  якiя  маюць
пераважнае   права   на   залiчэнне,   вызначаюць  прыёмныя  камiсii
навучальных устаноў.

     17. На месцы,  што засталiся пасля залiчэння  ўсiх  асоб,  якiя
вытрымалi   ўступныя   экзамены  ў  дадзеную  навучальную  ўстанову,
прыёмным камiсiям дазваляецца прымаць  асоб,  што  здавалi  такiя  ж
уступныя  экзамены,  як  у  дадзеную  навучальную  ўстанову,  але не
прайшлi  па  конкурсу  ў  iншыя  сярэднiя  спецыяльныя  i   вышэйшыя
навучальныя ўстановы, на падставе даведак устаноўленага ўзору.

     18. Навучальным  установам даецца права па ўзгадненню з органам
кiравання ўстанаўлiваць iншыя дадатковыя патрабаваннi  па  прыёму  з
улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Умовы i парадак прыёму ў дадзеную навучальную ўстанову  павiнны
быць даведзены да ведама тых,  хто паступае,  не пазней,  чым за два
месяцы да пачатку прыёму дакументаў.

     19. Усе  пытаннi  па  прыёму,  якiя  не   акрэслены   дадзенымi
Правiламi,   аплаце  за  навучанне,  адпаведнасцi  спецыяльнасцей  i
перазалiку дысцыплiн  вырашае  прыёмная  камiсiя  ў  адпаведнасцi  з
дзеючымi нарматыўнымi актамi.


                                     Дадатак N 1
                                     да Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя
                                     сярднiя спецыяльныя навучальныя
                                     ўстановы Рэспублiкi Беларусь,
                                     зацверджаных загадам мiнiстра
                                     адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 13 студзеня 1998 г. N 10

 -----T------------------------------T-------T--------T-----------¬
 ¦N   ¦Формы навучання, спецыяльнасцi¦ Прыём ¦Уступныя¦Залiчэнне  ¦
 ¦п.п.¦                              ¦ заяў  ¦экзамены¦ў лiк      ¦
 ¦    ¦                              ¦       ¦        ¦навучэнцаў ¦
 +----+------------------------------+-------+--------+-----------+
 ¦ 1  ¦             2                ¦   3   ¦   4    ¦     5     ¦
 L----+------------------------------+-------+--------+------------
           I. Дзённае навучанне:

  1.1.  На ўсе спецыяльнасцi, за
        выключэннем пазначаных у
        п.1.2., 1.3., 1.4.

        У групы: на аснове базавай    з 15     з 20     да 20
                 школы                чэрвеня  лiпеня   жнiўня
                                      па 31
                                      лiпеня

                 на аснове сярэдняй   з 15     з 20     да 20
                 школы                чэрвеня  лiпеня   жнiўня
                                      па 31
                                      лiпеня

  1.2.  Музычныя, мастацкiя,          з 1      з 6      да 25
        тэатральныя, цыркавога i      чэрвеня  лiпеня   жнiўня
        эстраднага мастацтва          па 5
                                      лiпеня

  1.3.  Харэаграфiчныя                з 1      з 1      да 20
                                      краса-   чэрвеня  лiпеня
                                      вiка
                                      па 31
                                      чэрвеня

  1.4.  Медыцынскiя                   з 15     з 16     да 20
                                      чэрвеня  лiпеня   жнiўня
                                      па 15
                                      лiпеня

           II. Вячэрняе навучанне

  2.1.  На ўсе спецыяльнасцi, за      з 3 мая  з 1      да 25
        выключэннем пазначаных у      па 15    чэрве-   верасня
        п.2.2., 2.3.                  верасня  ня *)

  2.2.  Музычныя i мастацкiя          з 1 па   з 1      да 25
                                      30       лiпеня   лiпеня
                                      чэрвеня

  2.3.  Рачнога транспарту            з 1      з 1      да 25
                                      жнiўня   лiста-   лiстапада
                                      па 31    пада
                                      кастры-
                                      чнiка

         III. Завочнае навучанне

  3.1.  На ўсе спецыяльнасцi, за      з 3 мая  з 10     да 30
        выключэннем пазначаных у      па 10    чэрве-   жнiўня
        п.3.2., 3.3, 3.4              жнiўня   ня *)

  3.2.  Педагагiчныя                  з 1      з 3      да 15
                                      краса-   мая *)   чэрвеня
                                      вiка па
                                      30 мая

  3.3.  Музычныя                      з 1 па   з 1      да 25
                                      30       лiпеня   лiпеня
                                      чэрвеня

  3.4.  Спецыяльнасцi, звязаныя з     з 3      з 1      да 25
        сезоннымi работамi (сельскай  кастры-  лiста-   снежня
        гаспадаркi, геалогii,         чнiка    пада
        тарфяныя, марскога i рачнога  па 30
        транспарту, геадэзiчныя)      лiста-
                                      пада

 _____________________________
     *) Экзамены праводзяцца ў некалькi  перыядаў,  што  вызначаюцца
прыёмнымi  камiсiямi  з  улiкам  пажадання  ўстаноў,  арганiзацый  i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.

     Заўвага:
     Iнфармацыя аб   уступных   экзаменах,   форме   i  тэрмiнах  iх
правядзення,  а  таксама  iншыя  рашэннi  прыёмнай   камiсii,   якiя
ўдакладняюць Правiлы прыёму,  павiнны быць аб`яўлены не пазней,  чым
за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў.
     Прыёмным камiсiям  у залежнасцi ад канкрэтных умоў фармiравання
кантынгенту дазваляецца працягваць  тэрмiн  прыёму  заяў  на  розныя
формы навучання i залiчэння да 1 месяца.


                                     Дадатак N 2
                                     да Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя
                                     сярднiя спецыяльныя навучальныя
                                     ўстановы Рэспублiкi Беларусь,
                                     зацверджаных загадам мiнiстра
                                     адукацыi Рэспублiкi Беларусь
                                     ад 13 студзеня 1998 г. N 10


                              ПЕРАЛIК
          дакументаў, якiя неабходна падаць абiтурыентам у
     прыёмную камiсiю сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы

     1. Заява па адпаведнай форме.

     2. Дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.

     3. Медыцынская даведка па форме N 086/У.

     4. Выпiска з працоўнай кнiжкi або кнiжкi калгаснiка,  завераная
адмiнiстрацыяй (падаецца тымi, хто мае стаж практычнай работы, i хто
паступае на вячэрняе i завочнае навучанне).

     5. Чатыры фатаграфii для дакументаў памерам 3х4 см.

     6. Пашпарт  (пасведчанне аб нараджэннi),  дакумент аб адносiнах
да воiнскай павiннасцi прад`яўляюцца асабiста ў прыёмную камiсiю, аб
чым робiцца адпаведны запiс у асабовай справе.

     Заўвага:
     Даведкi аб адукацыi,  копii сапраўдных  дакументаў,  выдадзеных
навучальнымi ўстановамi або iншымi арганiзацыямi,  не могуць служыць
падставай  для  паступлення  ў  сярэднюю   спецыяльную   навучальную
ўстанову.
     Прыёмныя камiсii могуць прымаць ад тых,  хто паступае,  разам з
дакументамi, якiя прыкладаюцца да заявы, рэкамендацыi з месца вучобы
або працы i iншыя дакументы,  што пацвярджаюць iх поспехi  ў  працы,
прафесiйна    накiраванай    творчасцi,   агульнай   i   прафесiйнай
падрыхтоўцы.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 2265/12.
 Дата:  26.01.98 г. 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России