ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 6 января 1998 г.  N 132-З                                   г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
 БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РУМЫНИИ ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО
 НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ
 НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И КАПИТАЛ

===

     Принят Палатой представителей 25 ноября 1997 года

     Одобрен Советом Республики 19 декабря 1997 года

     Ратифицировать   Соглашение  между   Правительством  Республики
Беларусь   и   Правительством    Румынии   об   избежании   двойного
налогообложения  и  предотвращении  уклонения  от  уплаты  налогов в
отношении налогов на доходы и  капитал, подписанное в г.Бухаресте 22
июля 1997 года.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РУМЫНII АБ ПАЗБЯГАННI
 ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД АПЛАТЫ
 ПАДАТКАў У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I КАПIТАЛ


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Румынii, жадаючы садзейнiчаць i
ўмацоўваць  эканамiчныя  адносiны  шляхам  заключэння  Пагаднення аб
пазбяганнi двайнога падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад
аплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1
               Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

     Дадзенае Пагадненне  прымяняецца  да  асоб,   якiя   з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2
            Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца  да  падаткаў  на  даходы  i
капiтал,   якiя  спаганяюцца  ад  iмя  Дагаворнай  Дзяржавы  або  яе
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраздзяленняў, незалежна ад спосабу
iх спагнання.

     2. Падаткамi  на  даходы  i  капiтал  лiчацца ўсе падаткi,  што
спаганяюцца з агульнай сумы даходаў,  з агульнай сумы капiталу або з
элементаў  даходу  або  капiталу,  уключаючы  падаткi  на  даходы ад
адчужэння маёмасцi, а таксама падаткi на прырост капiталу.

     3. Iснуючымi  падаткамi,  на  якiя  распаўсюджваецца   дадзенае
Пагадненне, з`яўляюцца ў прыватнасцi:

     а) у выпадку Румынii:

     (i) падатак на даход, якi атрымлiваюць фiзiчныя асобы;

     (ii) падатак на прыбытак;

     (iii) падатак    на   заработную   плату   i   iншыя   падобныя
ўзнагароджаннi;

     (iv) падатак на сельскагаспадарчы даход;

     (v) падатак на дывiдэнды; i

     (vi) падатак на нерухомую маёмасць
(далей "румынскi падатак");

     b) у выпадку Беларусi:

     (i) падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;

     (ii) падаходны падатак з грамадзян;

     (iii) падатак на нерухомасць; i

     (iv) зямельны падатак
(далей "беларускi падатак").

     4. Дадзенае  Пагадненне  распаўсюджваецца  таксама   на   любыя
iдэнтычныя  або па сутнасцi аналагiчныя падаткi,  якiя спаганяюцца ў
дапаўненне да iснуючых падаткаў або замест iх.  Кампетэнтныя  органы
Дагаворных  Дзяржаў  паведамляюць  адзiн  аднаму  аб  любых iстотных
змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя заканадаўствы.

     5. Для мэт дадзенага  Пагаднення  штрафы,  якiя  спаганяюцца  з
падаткаплацельшчыка  ў  выпадку  падатковага  махлярства  або iншага
парушэння падатковага заканадаўства,  або працэнты, якiя спаганяюцца
ў   сувязi  з  пратэрмiноўкай  плацяжу,  не  разглядаюцца  ў  якасцi
падаткаў.

                             Артыкул 3
                         Агульныя азначэннi

     1. Для  мэт  дадзенага Пагаднення,  калi з кантэксту не вынiкае
iншае:

     а) тэрмiны "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i  "другая  Дагаворная
Дзяржава" абазначаюць,  у  залежнасцi  ад  кантэксту,  Румынiю   або
Беларусь;

     b) тэрмiн "Румынiя" абазначае Румынiю,  i пры выкарыстаннi яе ў
геаграфiчным  сэнсе   абазначае  тэрыторыю  Румынii,   уключаючы  яе
тэрытарыяльнае  мора,  а  таксама   выключную  эканамiчную  зону,  у
дачыненнi да якiх Румынiя ажыццяўляе суверэнiтэт, суверэнныя правы i
юрысдыкцыю  ў  адпаведнасцi  са  сваiм  унутраным  заканадаўствам  i
мiжнародным  правам  адносна   разведкi  i  эксплуатацыi  прыродных,
бiялагiчных  i мiнеральных  рэсурсаў, якiя  маюцца ў  марскiх водах,
марскiм дне i яго нетрах;

     с) тэрмiн   "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i  пры
выкарыстаннi  ў  геаграфiчным   сэнсе   абазначае   тэрыторыю,   што
знаходзiцца   пад   суверэнiтэтам   Рэспублiкi  Беларусь, i  якая  ў
адпаведнасцi  з  мiжнародным  правам  знаходзiцца  пад   юрысдыкцыяй
Рэспублiкi Беларусь;

     d) тэрмiн  "асоба"  уключае  фiзiчную  асобу,  кампанiю i любую
iншую арганiзацыю асоб;

     е) тэрмiн "кампанiя" абазначае любую юрыдычную асобу або  любую
арганiзацыю,  якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для мэт
падаткаабкладання;

     f) тэрмiны  "прадпрыемства   адной   Дагаворнай   Дзяржавы"   i
"прадпрыемства  другой Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначаюць, адпаведна
прадпрыемства,  якiм кiруе рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

     g) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
     - любую  фiзiчную  асобу,  якая  мае  грамадзянства  Дагаворнай
Дзяржавы;
     - любую  юрыдычную  асобу,  таварыства  або   асацыяцыю,   якiя
атрымлiваюць  свой статус як такi па заканадаўству,  што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве;

     h) тэрмiн "мiжнародная  перавозка"  абазначае  любую  перавозку
марскiм,  рачным,  паветраным  суднам,  чыгуначным або аўтамабiльным
транспартным сродкам,  што эксплуатуецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi такi транспарт эксплуатуецца
выключна  памiж  пунктамi,  што  размешчаны  ў   другой   Дагаворнай
Дзяржаве;

     i) тэрмiн "кампетэнты орган" абазначае:

     (i) у  Румынii  -  Мiнiстэрства  фiнансаў  або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;

     (ii) у  Беларусi  -  Дзяржаўны  падатковы   камiтэт   або   яго
паўнамоцнага прадстаўнiка.

     2.  Што   датычыцца  прымянення  дадзенага   Пагаднення  кожнай
Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з
кантэксту  не   вынiкае  iншае,  тое   значэнне,  якое  ён   мае  па
заканадаўству  гэтай  Дзяржавы  ў  адносiнах  да  падаткаў,  на якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.

                             Артыкул 4
                             Рэзiдэнт

     1. Для  мэт  дадзенага  Пагаднення   тэрмiн   "рэзiдэнт   адной
Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначае асобу,  якая па заканадаўству гэтай
Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе месцажыхарства,
пастаяннага  месцазнаходжання,  месца  рэгiстрацыi або любога iншага
аналагiчнага крытэрыя.  Гэты тэрмiн,  аднак,  не ўключае асобу, якая
падлягае  падаткаабкладанню  ў  гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да
даходаў  з  крынiц  у  гэтай  Дзяржаве  або  капiталу,  якi   ў   ёй
знаходзiцца.

     2. Калi  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў,  яе   палажэнне
вызначаецца наступным чынам:

     а) яна   лiчыцца  рэзiдэнтам  той  Дзяржавы,  у  якой  яна  мае
пастаяннае  жыллё;  калi  яна  мае  пастаяннае  жыллё   ў   абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

     b) калi  Дзяржава,  у  якой  знаходзiцца  цэнтр   яе   жыццёвых
iнтарэсаў,  не можа быць вызначана,  або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў,  яна лiчыцца рэзiдэнтам той  Дяржавы,  у
якой яна звычайна пражывае;

     с) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi яна
звычайна не пражывае нi ў адной з iх,  яна  лiчыцца  рэзiдэнтам  той
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;

     d) калi  яна  не з`яўляецца грамадзянiнам нi адной з Дагаворных
Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па
ўзаемнай згодзе.

     3. Калi  ў  адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1 асоба,  якая не
з`яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з`яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных  Дзяржаў,  тады  яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы,  па
заканадаўству якой яна створана.

                             Артыкул 5
                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1. Для    мэт    дадзенага    Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае любое  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз
якое поўнасцю   або  часткова  ажыццяўляецца  камерцыйная  дзейнасць
прадпрыемства.

     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

     а) месца кiравання;

     b) аддзяленне;

     c) кантору;

     d) фабрыку;

     e) майстэрню;

     f) шахту,  нафтавую або газавую свiдравiну,  кар`ер  або  любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;

     g) будаўнiчую   пляцоўку,   будаўнiчы,  зборачны  або  мантажны
аб`ект, або назiральную дзейнасць, уключаючы звязаную з iм тэхнiчную
дапамогу,  але  толькi  калi  такая  пляцоўка,  аб`ект або дзейнасць
працягваюцца на працягу перыяду, якi перавышае 12 месяцаў;

     h) склад або  iншыя  падобныя  памяшканнi  для  любой  пастаўкi
тавараў з мэтай атрымання даходу.

     3. Тэрмiн  "пастаяннае  прадстаўнiцва"  не разглядаецца як той,
якi ўключае:

     a) выкарыстанне   збудаванняў    выключна    для    захоўвання,
дэманстрацыi   або  пастаўкi  тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству;

     b) утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству,   выключна   ў  мэтах  захоўвання,  дэманстрацыi  або
пастаўкi;

     c) утрыманне  запасу  тавараў  або   вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству, выключна для перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;

     d) продаж   узораў   тавараў   або   вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству,  што дэманструюцца  ў  рамках  часовага  кiрмашу  або
выстаўкi,  якая  прымеркавана  да пэўнай падзеi,  на працягу 15 дзён
пасля закрыцця названага кiрмашу або выстаўкi;

     e) утрыманне пастаяннага месца  дзейнасцi  выключна  для  куплi
тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для прадпрыемства;

     f) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў  дзейнасцi,  названых у падпунктах а-е,  пры ўмове,
што такая  дзейнасць  у  цэлым  пастаяннага  месца  дзейнасцi,  якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

     4. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2,  калi  асоба -  iншая
чым  агент  з  незалежным  статусам,  да  якой  прымяняецца пункт 5,
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i  мае  i  звычайна  выкарыстоўвае  ў
Дагаворнай   Дзяржаве   паўнамоцтвы   заключаць   кантракты  ад  iмя
прадпрыемства,  то лiчыцца,  што гэта прадпрыемства  мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства,  калi дзейнасць такой асобы
не  абмежавана  той,  якая прадстаўлена ў пункце 3, i якая, калi яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае месца   дзейнасцi   пастаянным   прадстаўнiцтвам   згодна
палажэнням гэтага пункта.

     5. Прадпрыемства не разглядаецца як тое,  якое  мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць  у  гэтай  Дзяржаве  праз  брокера,
камiсiянера  або  любога  iншага  агента  з  незалежным статусам пры
ўмове,  што  такiя  асобы  дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй   звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.

     6. Той факт,  што кампанiя,  якая з`яўляецца  рэзiдэнтам  адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца кампанiяй,  якая
з`яўляецца  рэзiдэнтам  другой   Дагаворнай   Дзяржавы,   або   якая
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  другой  Дзяржаве (праз
пастаяннае прадстаўнiцтва або iншым чынам),  не з`яўляецца падставай
для   таго,   каб   лiчыць   адну   з   гэтых   кампанiй  пастаянным
прадстаўнiцтвам другой.

                             Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi,  уключаючы  даходы  ад  сельскай  або  лясной
гаспадаркi,  могуць абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у
якой такая маёмасць знаходзiцца.

     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству той  Дагаворнай  Дзяржавы,  у  якой  знаходзiцца  гэта
маёмасць. Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае маёмасць, дапаможную ў
дачыненнi   да  нерухомай  маёмасцi,  жывёлу  i  абсталяванне,  якое
выкарыстоўваецца ў сельскай i  лясной  гаспадарцы,  правы,  да  якiх
прымяняюцца  палажэннi  агульнага  права  ў  дачыненнi  да зямельнай
уласнасцi,  узуфрукт нерухомай маёмасцi i права  на  пераменныя  або
фiксаваныя  плацяжы ў якасцi кампенсацыi за распрацоўку або права на
распрацоўку мiнеральных запасаў,  крынiц i iншых прыродных рэсурсаў;
марскiя,   рачныя,   паветраныя   судны,  чыгуначны  i  аўтамабiльны
транспарт не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.

     3. Палажэннi   пункта   1   прымяняюцца   да   даходаў,    якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання,  здачы ўнаём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.

     4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама  да  даходаў  ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.

                             Артыкул 7
                 Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве,  калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае  там  пастаяннае  прадстаўнiцтва.   Калi   прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць,  як  зазначана  вышэй,  прыбытак
дадзенага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой  Дзяржаве,
але  толькi  ў  той  частцы,  якая  адносiцца  да гэтага пастаяннага
прадстаўнiцтва.

     2. З улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi  прадпрыемства  адной
Дагаворнай   Дзяржавы  ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве  праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,   якое   там
знаходзiцца,  то  ў  кожнай  Дагаворнай  Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак,  якi яно  магло  б  атрымаць  у
выпадку,  калi  б  яно было асобным самастойным прадпрыемствам,  што
ажыццяўляе такую  ж  або  аналагiчную  дзейнасць  у  такiх  жа   або
аналагiчных  умовах  i  дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства,
пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.

     3. Пры   вызначэннi   прыбытку    пастаяннага    прадстаўнiцтва
дапускаецца   вылiчэнне  выдаткаў,  панесеных  для  мэт  пастаяннага
прадстаўнiцтва,  уключаючы  кiраўнiцкiя  i   агульнаадмiнiстрацыйныя
выдаткi, што  панесеныя  як  у Дагаворнай Дзяржаве,  дзе знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.

     4. Паколькi вызначэнне  прыбытку  ў  Дагаворнай  Дзяржаве,  якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы  прыбытку  прадпрыемства  яго   розным
падраздзяленням з`яўляецца звычайнай практыкай,  нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае гэтай Дагаворнай  Дзяржаве  вызначаць  падаткаабкладаемы
прыбытак  з дапамогай такога размеркавання,  як прынята на практыцы;
аднак  выбраны  метад  размеркавання  павiнен  даваць  вынiкi,  якiя
адпавядаюць прынцыпам, змешчаным у гэтым артыкуле.

     5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе толькi закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або
тавараў для прадпрыемства.

     6. Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца  да
пастаяннага прадстаўнiцтва,  павiнен вызначацца кожны год i  тым  жа
метадам,  калi  толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.

     7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.

                             Артыкул 8
                        Мiжнародны транспарт

     1. Прыбытак ад эксплуатацыi марскiх, рачных, паветраных суднаў,
чыгуначнага або аўтамабiльнага транспарту ў  мiжнародных  перавозках
абкладаецца  падаткам  толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам
якой з`яўляецца прадпрыемства.

     2. Для мэт гэтага артыкула прыбытак  ад  эксплуатацыi  марскiх,
рачных, паветраных суднаў, чыгуначнага i аўтамабiльнага транспарта ў
мiжнародных перавозках таксама ўключае:

     а) даходы ад  арэнды  на  аснове  судна  без  экiпажу  марскiх,
рачных,  паветраных суднаў, чыгуначнага i аўтамабiльнага транспарта;
i

     b) прыбытак ад выкарыстання,  утрымання або арэнды  кантэйнераў
(уключаючы    трэйлеры   для   транспарцiроўкi   кантэйнераў),   што
выкарыстоўваюцца для перавозкi тавараў або вырабаў;
     калi такая арэнда або такое выкарыстанне, утрыманне або арэнда,
у залежнасцi ад абставiн,  другарадныя ў дачыненнi  да  эксплуатацыi
марскiх,  рачных,  паветраных суднаў, чыгуначнага або аўтамабiльнага
транспарта ў мiжнародных перавозках.

     3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў   пуле,  у  сумеснай  дзейнасцi  або  мiжнароднай  арганiзацыi  па
эксплуатацыi транспартных сродкаў.

                             Артыкул 9
                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. Калi:

     а) прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi,  кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або

     b) адны  i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна  ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi або  капiтале  прадпрыемства  адной  Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў  абодвух  выпадках  памiж  двума   прадпрыемствамi   ў   iх
камерцыйных    або   фiнансавых   узаемаадносiнах   ствараюцца   або
ўстанаўлiваюцца ўмовы,  адрозныя ад тых,  якiя мелi  б  месца  памiж
незалежнымi  прадпрыемствамi,  тады  любы прыбытак,  якi мог бы быць
налiчаны аднаму з гэтых прадпрыемстваў, калi б не гэтыя ўмовы, але ў
сiлу  гэтых умоў не быў яму налiчаны,  можа быць уключаны ў прыбытак
гэтага прадпрыемства i адпаведна абкладзены падаткам.

     2. У выпадку,  калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства  гэтай  Дзяржавы  -  i  адпаведна  абкладае падаткам -
прыбытак,  па  якому  прадпрыемства   другой   Дагаворнай   Дзяржавы
абкладаецца  падаткам  у  гэтай другой Дзяржаве,  i прыбытак,  такiм
чынам  уключаны,  з`яўляецца  прыбыткам,   якi   быў   бы   налiчаны
прадпрыемству  першай названай Дзяржавы,  калi б умовы ўзаемаадносiн
памiж двума прадпрыемствамi  былi  б  умовамi,  якiя  iснуюць  памiж
незалежнымi  прадпрыемствамi,  тады  гэта  другая  Дзяржава  павiнна
зрабiць адпаведную карэкцiроўку ў суме падатку,  якi  спаганяецца  з
гэтага  прыбытку.  Пры  вызначэннi такой карэкцiроўкi належным чынам
улiчваюцца iншыя  палажэннi  дадзенага  Пагаднення,  а  кампетэнтныя
органы  Дагаворных  Дзяржаў  павiнны пракансультавацца адзiн з адным
пры неабходнасцi.

                             Артыкул 10
                             Дывiдэнды

     1. Дывiдэнды,   што  выплачваюцца  кампанiяй,  якая  з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак  такiя  дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя,  якая
выплачвае дывiдэнды, у адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай Дзяржавы,
але калi атрымальнiк з`яўляецца сапраўдным уладальнiкам  дывiдэндаў,
спаганяемы  такiм  чынам  падатак  не перавышае 10 працэнтаў валавой
сумы дывiдэндаў.
     Гэты пункт  не  закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

     3. Тэрмiн  "дывiдэнды"  пры  выкарыстаннi  ў   гэтым   артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або  iншых  правоў,  якiя не з`яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi,  што даюць права на ўдзел  у  прыбытку,  а
таксама  даход  ад  iншых  падобных  правоў,  якi  падлягае такому ж
падатковаму рэгуляванню,  як  даходы  ад  акцый,  у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам  той  Дзяржавы,  рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя,
што ажыццяўляе размеркаванне прыбытку.

     4. Палажэннi пунктаў 1  i  2  не  прымяняюцца,  калi  сапраўдны
ўладальнiк   дывiдэндаў,  як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя,  што выплачвае дывiдэнды,  праз
размешчанае там  пастаяннае  прадстаўнiцтва,  або  аказвае  ў  гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая
знаходзiцца  там,  i  ўдзел,  у  дачыненнi  да  якога   выплачваюцца
дывiдэнды,  сапраўды  звязаны з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або
пастаяннай базай.  У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула  7
або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

     5. У выпадку,  калi кампанiя,  якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак  або  даходы  з   другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая  Дзяржава  не  павiнна абкладаць
падаткам  дывiдэнды,   якiя   выплачваюцца   гэтай   кампанiяй,   за
выключэннем,  калi  гэтыя  дывiдэнды  выплачваюцца  рэзiдэнту  гэтай
другой Дзяржавы або калi холдынг,  у дачыненнi да якога выплачваюцца
дывiдэнды,   сапраўды   звязаны  з  пастаянным  прадстаўнiцтвам  або
пастаяннай базай,  што размешчаны ў  гэтай  другой  Дзяржаве,  i  не
павiнна  падвяргаць  неразмеркаваны  прыбытак  кампанii  падатку  на
неразмеркаваны  прыбытак,  нават  калi  выплачваемыя  дывiдэнды  або
неразмеркаваны  прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку
або даходу, якiя ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

                             Артыкул 11
                             Працэнты

     1. Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак  такiя  працэнты  могуць таксама абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве,  у якой яны ўзнiкаюць,  i ў адпаведнасцi  з
заканадаўствам  гэтай  Дзяржавы,  але  калi  атрымальнiк  з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў,  спаганяемы падатак не  перавышае
10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.

     3. Нягледзячы  на  палажэннi пункта 2 гэтага артыкула працэнты,
якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве, вызваляюцца ад падатку ў
гэтай  Дзяржаве,  калi  яны  выплачваюцца  па даўгавому патрабаванню
Урада другой Дагаворнай Дзяржавы,  яе  Нацыянальнага  (Цэнтральнага)
Банка  або  любога  iншага  банка  або  ўстановы,  што  ўпаўнаважана
прадастаўляць,  гарантаваць або забяспечваць крэдыты  ад  iмя  Урада
другой Дзяржавы.

     4.  Тэрмiн   "працэнты"  пры  выкарыстаннi   ў  гэтым  артыкуле
абазначае   даход  ад   даўгавых  патрабаванняў   любога  вiду,  без
залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння  i без залежнасцi ад валодання
правам  на ўдзел  у прыбытках  даўжнiка, i,  у прыватнасцi, даход ад
урадавых  каштоўных   папер  i  даход  ад   аблiгацый  або  даўгавых
абавязацельстваў,  уключаючы прэмii  i выйгрышы,  якiя адносяцца  да
такiх каштоўных папер, аблiгацый  або даўгавых абавязацельстваў. Для
мэт гэтага артыкула штрафы  за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца
ў якасцi працэнтаў.

     5.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  працэнтаў,   як  рэзiдэнт  адной   Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную дзейнасць  у другой  Дагаворнай Дзяржаве,  у
якой   узнiкаюць   працэнты,   праз   размешчанае   там   пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  аказвае  ў  гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя
асабiстыя  паслугi з  размешчанай  там  пастаяннай базы,  i даўгавое
патрабаванне,  на  падставе  якога  выплачваюцца  працэнты, сапраўды
звязана з  такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або  пастаяннай базай. У
такiм выпадку  прымяняюцца палажэннi артыкула  7 або артыкула  14, у
залежнасцi ад абставiн.

     6. Лiчыцца, што працэнты  ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам       з`яўляецца       сама       гэта       Дзяржава,
тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйнае  падраздзяленне, мясцовы  орган улады
або  рэзiдэнт гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак, асоба,  якая выплачвае
працэнты, незалежна ад таго, цi з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай
Дзяржавы цi не, мае  ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца  працэнты, i  выдаткi па  выплаце такiх  працэнтаў нясе
такое пастаяннае  прадстаўнiцтва або пастаянная  база, тады лiчыцца,
што  гэтыя працэнты  ўзнiкаюць у  той Дзяржаве,  у якой  знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

     7. Калi па прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж  плацельшчыкам  i
сапраўдным  уладальнiкам  працэнтаў  або памiж iмi абодвума i трэцяй
асобай сума працэнтаў,  што адносiцца да даўгавога  патрабавання,  у
сувязi  з  якiм  яны  выплачваюцца,  перавышае  суму,  якая  была  б
узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным  уладальнiкам  працэнтаў,
пры   адсутнасцi   такiх   адносiн,  то  палажэннi  гэтага  артыкула
прымяняюцца  толькi  да  апошняй  названай  сумы.  У  такiм  выпадку
залiшняя   частка   плацяжоў  па-ранейшаму  абкладаецца  падаткам  у
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з  належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 12
                             Роялцi

     1. Роялцi,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве   i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у  той
Дагаворнай Дзяржаве,  у  якой  яны  ўзнiкаюць  i  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам  гэтай  Дзяржавы,  але  калi  атрымальнiк  з`яўляецца
сапраўдным  уладальнiкам  роялцi,  спаганяемы такiм чынам падатак не
перавышае 15 працэнтаў валавой сумы роялцi.

     3. Тэрмiн "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле  абазначае
плацяжы  любога  вiду,  што  атрыманы  ў  якасцi  ўзнагароджання  за
выкарыстанне  або  за  прадастаўленне  права   выкарыстання   любога
аўтарскага   права   на  творы  лiтаратуры,  мастацтва  або  навукi,
уключаючы кiнафiльмы i фiльмы або плёнкi,  што выкарыстоўваюцца  для
радыёвяшчання  або  тэлебачання,  публiчную  трансляцыю  з дапамогай
спадарожнiкавай,   кабельнай,   оптыка-валаконнай  або   аналагiчнай
тэхнiкi, любога патэнта, гандлёвай маркi, дызайна або мадэлi, плана,
сакрэтнай  формулы   або   працэсу,   або   за   выкарыстанне,   або
прадастаўленне  права  выкарыстання  прамысловага,  камерцыйнага або
навуковага абсталявання,  або за  iнфармацыю  адносна  прамысловага,
камерцыйнага або навуковага вопыту.

     4. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца,  калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi,  праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае
ў  гэтай  другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай
там  пастаяннай  базы,  i  права  або  маёмасць,  на  падставе  якiх
выплачваюцца   роялцi,   сапраўды   звязаны   з   такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаянай базай.  У  такiм  выпадку  прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

     5. Лiчыцца,  што роялцi ўзнiкаюць  у Дагаворнай Дзяржаве,  калi
плацельшчыкам  з`яўляецца  сама  Дзяржава,  яе  мясцовы орган улады,
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнае  падраздзяленне  або  рэзiдэнт  гэтай
Дзяржавы. Калi,  аднак, асоба, якая  выплачвае роялцi, незалежна  ад
таго  з`яўляецца яна  рэзiдэнтам Дагаворнай  Дзяржаве цi  не, мае  ў
Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у
дачыненнi  да  якiх  узнiкла  абавязацельства  выплачваць  роялцi, i
выдаткi па выплаце такiх роялцi нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянная база, тады лiчыцца,  што такiя роялцi ўзнiкаюць у той
Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная
база.

     6.  Калi па  прычыне  асаблiвых  адносiн памiж  плацельшчыкам i
сапраўдным  уладальнiкам роялцi,  або  памiж  iмi абодвума  i трэцяй
асобай,  сума  роялцi,  якая  адносiцца  да  выкарыстання, права або
iнфармацыi, за  якiя яны выплачваюцца,  перавышае суму, якая  была б
узгоднена   памiж  плацельшчыкам   i  сапраўдным   уладальнiкам  пры
адсутнасцi такiх  адносiн, то палажэннi  гэтага артыкула прымяняюцца
толькi  да апошняй  названай сумы.  У такiм  выпадку залiшняя частка
плацяжоў   па-ранейшаму  абкладаецца   падаткам  у   адпаведнасцi  з
заканадаўствам  кожнай Дагаворнай  Дзяржавы з  належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 13
                          Прырост капiталу

     1. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, што
знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам
у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой такая маёмасць знаходзiцца.

     2. Даходы  ад   адчужэння   маёмасцi,   якая   складае   частку
камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,  якое прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы мае  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  або
маёмасцi,   што   адносiцца   да   пастаяннай   базы,  якая маецца ў
распараджэннi  рэзiдэнта  адной   Дагаворнай   Дзяржавы   ў   другой
Дагаворнай  Дзяржаве  з  мэтай аказання незалежных асабiстых паслуг,
уключаючы   такiя   даходы   ад   адчужэння    такога    пастаяннага
прадстаўнiцтва  (асобна  або  разам з усiм прадпрыемствам) або такой
пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     3. Даходы ад  адчужэння  марскiх,  рачных,  паветраных  суднаў,
чыгуначнага   i   аўтамабiльнага  транспарта,  што  эксплуатуюцца  ў
мiжнародных перавозках,  або маёмасцi, што адносiцца да эксплуатацыi
такiх   сродкаў   транспарта,  абкладаюцца  падаткам  толькi  ў  той
Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца прадпрыемства.

     4. Даходы ад адчужэння любой  маёмасцi,  акрамя  пералiчанай  у
пунктах  1,  2  i  3,  абкладаюцца  падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

                             Артыкул 14
                    Незалежныя асабiстыя паслугi

     1. Даход,  якi  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў
дачыненнi да прафесiянальных паслуг або iншай дзейнасцi  незалежнага
характару,  абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi ён не
мае пастаяннай базы,  рэгулярна даступнай яму  ў  другой  Дагаворнай
Дзяржаве  для  ажыццяўлення  сваёй  дзейнасцi.  Калi  ён  мае  такую
пастаянную базу,  даход можа абкладацца падаткам у другой  Дзяржаве,
але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтай пастаяннай базы.

     2. Тэрмiн  "прафесiянальныя  паслугi"  уключае,  у прыватнасцi,
незалежную навуковую,  лiтаратурную,  артыстычную,  адукацыйную  або
выкладчыцкую  дзейнасць,  таксама  як i незалежную дзейнасць урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.

     3. Для  мэт  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн  "пастаянная   база"
абазначае пастаяннае  месца,  такое  як кабiнет або офiс,  праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай  асобы,  якая
аказвае незалежныя асабiстыя паслугi.

                             Артыкул 15
                     Залежныя асабiстыя паслугi

     1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16,  18,  19 i  20  заработная
плата  i  iншыя  падобныя  ўзнагароджаннi,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ў  дачыненнi  да   работы   па   найму,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве,  калi толькi работа па
найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве.  Калi работа па
найму  ажыццяўляецца  ў другой Дагаворнай Дзяржаве,  узнагароджанне,
што атрымана ў сувязi з гэтым,  можа  абкладацца  падаткам  у  гэтай
другой Дзяржаве.

     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  узнагароджанне,  якое
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да  работы
па   найму,   што   ажыццяўляецца   ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

     а) атрымальнiк знаходзiцца  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве  на
працягу перыяду або перыядаў,  якiя не перавышаюць увогуле 183 днi ў
любым дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца ў
адпаведным фiнансавым годзе, i

     b) узнагароджанне   выплачваецца   наймальнiкам   або   ад  iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

     с) расходы  па  выплаце  ўзнагароджанняў  не  нясе   пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  пастаянная  база,  якiя наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.

     3. Нягледзячы  на   папярэднiя   палажэннi   гэтага   артыкула,
узнагароджаннi,  якiя  атрымлiваюцца ў дачыненнi да работы па найму,
што ажыццяўляецца на борце  марскога,  рачнога,  паветранага  судна,
чыгуначнага    або   аўтамабiльнага   транспартнага   сродку,   якiя
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, могуць абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца прадпрыемства.

                             Артыкул 16
                        Ганарары дырэктараў

     Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты,  якiя  атрымлiвае
рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена Савета дырэктараў
кампанii,  якая з`яўляецца рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

                             Артыкул 17
                        Артысты i спартсмены

     1. Нягледзячы на  палажэннi  артыкулаў  14  i  15,  даход,  якi
атрымлiвае  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў,  такога   як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена ад яго асабiстай дзейнасцi як
такой,  што  ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай   Дзяржаве,   можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. У  выпадку,  калi  даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi,
што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой  яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе,  гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15,  можа  абкладацца  падаткам  у  той Дагаворнай Дзяржаве,  у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

     3. Нягледзячы  на  палажэннi  пунктаў  1  i   2,   даход,   якi
атрымлiваецца    ад    дзейнасцi,   што   ажыццяўляецца   ў   рамках
супрацоўнiцтва  ў  галiне  культуры  i  спорту  ў   адпаведнасцi   з
пагадненнямi,  якiя  заключаны  памiж дзвюма Дагаворнымi Дзяржавамi,
вызваляецца ад падатку  на  аснове  ўзаемнасцi,  толькi  калi  такая
дзейнасць  фiнансуецца  Урадам  Дагаворнай  Дзяржавы  i дзейнасць не
ажыццяўляецца з мэтай атрымання прыбытку.

                            Артыкул 18
                              Пенсii

     1. З  улiкам  палажэнняў  пункта  2 артыкула 19, пенсii i iншыя
падобныя   ўзнагароджаннi,   якiя   выплачваюцца   рэзiдэнту   адной
Дагаворнай   Дзяржавы  ў  сувязi  з  работай  па  найму  ў  мiнулым,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1,  плацяжы,  што  атрымлiвае
фiзiчная   асоба,   якая   з`яўляецца  рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай
Дзяржавы,   па   сацыяльнаму    забеспячэнню,    якое    ўстаноўлена
заканадаўствам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  абкладаюцца  падаткам
толькi ў гэтай другой Дзяржаве.

                             Артыкул 19
                         Дзяржаўная служба

     1. а) Заработная плата i другiя падобныя ўзнагароджаннi,  iншыя
чым  пенсiя,  якiя  выплачваюцца   Дагаворнай   Дзяржавай   або   яе
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным   падраздзяленнем  фiзiчнай  асобе  ў
дачыненнi  да   паслуг,   якiя   аказваюцца   гэтай   Дзяржаве   або
падраздзяленню, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     b) Аднак  такое  ўзнагароджанне  абкладаецца  падаткам толькi ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве
i фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:

     (i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або

     (ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.

     2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай  або
яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падраздзяленнем, або з фондаў, што
створаны iмi,  фiзiчнай асобе ў дачыненнi  да  паслуг,  што  аказаны
гэтай  Дзяржаве  або  падраздзяленню,  абкладаецца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве.

     b) Аднак такая пенсiя  абкладаецца  падаткам  толькi  ў  другой
Дагаворнай  Дзяржаве,  калi  фiзiчная  асоба з`яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

     3. Палажэннi   артыкулаў   15,   16   i   18   прымяняюцца   да
ўзнагароджанняў  i  пенсiй  у дачыненнi да паслуг,  што аказваюцца ў
сувязi  з  камерцыйнай  дзейнасцю,  якая  ажыццяўляецца   Дагаворнай
Дзяржавай або яе адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падраздзяленнем.

                             Артыкул 20
                  Выкладчыкi i навуковыя работнiкi

     1.  Фiзiчная асоба,  якая з`яўляецца  або з`яўлялася рэзiдэнтам
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  непасрэдна   перад  прыездам  у  другую
Дагаворную  Дзяржаву  i  якая  па  запрашэнню  любога  унiверсiтэта,
каледжа,   школы  або   iншай  падобнай   некамерцыйнай  адукацыйнай
установы,  што  прызнана  Урадам  гэтай  другой Дагаворнай Дзяржавы,
знаходзiцца ў  гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве  на працягу перыяду,
якi не перавышае двух гадоў з даты яго першага прыезду ў гэту другую
Дагаворную  Дзяржаву  выключна  з  мэтай  навучання  або правядзення
навуковых  даследаванняў  або  таго  i  другога  ў такой адукацыйнай
установе, вызваляецца ад падаткаабкладання ў гэтай другой Дагаворнай
Дзяржаве   ў   дачыненнi   да   ўзнагароджання   за  выкладанне  або
даследаванне.

     2. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула прымяняюцца,  толькi калi
фiзiчная асоба накiроўваецца самой Дагаворнай Дзяржавай або адной  з
яе ўпаўнаважаных устаноў.

     3. Палажэннi  пункта 1 гэтага артыкула не прымяняюцца да даходу
ад навуковых даследаванняў, калi такiя даследаваннi праводзяцца не ў
дзяржаўных  iнтарэсах,  а ў асабiстых iнтарэсах канкрэтнай асобы або
асоб.

                             Артыкул 21
                       Студэнты i практыканты

     Выплаты, якiя   студэнт  або  практыкант,  якi  з`яўляецца  або
з`яўляўся  непасрэдна  да  прыезду  ў   адну   Дагаворную   Дзяржаву
рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы  i якi знаходзiцца ў першай
названай  Дзяржаве  выключна  для   мэт   атрымання   адукацыi   або
праходжання  практыкi,  атрымлiвае для мэт яго ўтрымання,  навучання
або практыкi,  не абкладаюцца падаткамi ў гэтай Дзяржаве, пры ўмове,
што  такiя  выплаты  ўзнiкаюць  з  крынiц  у гэтай другой Дагаворнай
Дзяржаве.

                             Артыкул 22
                     Падаткаабкладанне капiталу

     1. Капiтал,   што  прадстаўлены  нерухомай  маёмасцю,  аб  якой
гаворыцца ў пункце 2 артыкула 6,  можа  абкладацца  падаткам  у  той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца такая маёмасць.

     2. Капiтал,  што  прадстаўлены  маёмасцю,  якая  складае частку
камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва  прадпрыемства,  або
маёмасцю,  якая  адносiцца да пастаяннай базы,  што выкарыстоўваецца
для аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянная база.

     3.  Капiтал,  што  прадстаўлены  марскiмi, рачнымi, паветранымi
суднамi, чыгуначным i аўтамабiльным транспартам, якi эксплуатуецца ў
мiжнародных перавозках,  i маёмасцю, якая  адносiцца да эксплуатацыi
такiх  транспартных  сродкаў,  абкладаецца  падаткам  толькi  ў  той
Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца прадпрыемства.

     4. Усе  iншыя  часткi  капiталу  рэзiдэнта   адной   Дагаворнай
Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

                             Артыкул 23
                            Iншыя даходы

     Вiды даходаў рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы, не названыя ў
папярэднiх  артыкулах  дадзенага  Пагаднення,  абкладаюцца  падаткам
толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой такi даход узнiкае.

                             Артыкул 24
               Устараненне двайного падаткаабкладання

     1. У   выпадку   рэзiдэнта  Румынii  двайное  падаткаабкладанне
ўстараняецца наступным чынам:
     Калi рэзiдэнт Румынii атрымлiвае даход або вiды даходу, аб якiх
гаворыцца ў артыкулах 10,  11 i 12,  або прыбытак,  прырост капiталу
або   валодае   капiталам,   якiя  па  заканадаўству  Беларусi  i  ў
адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем  могуць  абкладацца  падаткам  у
Беларусi,  Румынiя  дазваляе  ў  якасцi крэдыту па падатку на даход,
вiды даходу,  прыбытак,  прырост капiталу або капiтал  суму,  роўную
падатку, якi аплачаны ў Беларусi.
     Аднак сума  крэдыту  не  павiнна  перавышаць  суму   румынскага
падатку  на гэты даход,  вiды даходу,  прыбытак або прырост капiталу
або  капiтал,   якая   разлiчана   ў   адпаведнасцi   з   падатковым
заканадаўствам i правiламi Pумынii.

     2. У   выпадку  рэзiдэнта  Беларусi  двайное  падаткаабкладанне
ўстараняецца наступным чынам:
     калi рэзiдэнт  Беларусi атрымлiвае даход або валодае капiталам,
якiя  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  дадзенага  Пагаднення  могуць
абкладацца падаткам у Румынii, тады Беларусь дазваляе:

     а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму,
роўную падаходнаму падатку, якi аплачаны ў Румынii;

     b) у якасцi вылiчэння з падатку  на  капiтал  гэтага  рэзiдэнта
суму, роўную падатку на капiтал, якi аплачаны ў Румынii.
     Аднак такое  вылiчэнне ў любым выпадку  не перавышае тую частку
падатку  з  даходу  або  падатку  на  капiтал  у  Беларусi,  як было
падлiчана да прадастаўлення вылiчэння,  якая адносiцца да даходу або
капiталу, якiя могуць абкладацца падаткам у Румынii, у залежнасцi ад
абставiн.

                             Артыкул 25
                          Недыскрымiнацыя

     1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з
iм патрабаванню,  iншаму або больш цяжкаму,  чым падаткаабкладанне i
звязаныя  з  iм  патрабаваннi,  якiм падлягаюць або могуць падлягаць
грамадзяне  гэтай  другой  Дзяржавы  пры  тых   жа   абставiнах,   у
прыватнасцi,  у  дачыненнi  да  пастаяннага  месцазнаходжання.  Гэта
палажэнне таксама прымяняецца,  нягледзячы на палажэннi артыкула  1,
да   асоб,   якiя  не  з`яўляюцца  рэзiдэнтамi  адной  або  абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.

     2. Падаткаабкладанне    пастаяннага    прадстаўнiцтва,     якое
прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў другой Дагаворнай
Дзяржаве,  не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой  Дзяржаве,
чым  падаткаабкладанне  прадпрыемстваў  гэтай другой Дзяржавы,  якiя
выконваюць  падобную  дзейнасць.  Палажэннi   гэтага   артыкула   не
разглядаюцца  як  тыя,  якiя  абавязваюць  адну  Дагаворную Дзяржаву
прадастаўляць рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы  якiя-небудзь
асабiстыя льготы,  вызваленнi  i скiдкi для мэт падаткаабкладання на
падставе грамадзянскага статуса або  сямейных  абавязкаў,  якiя  яна
прадастаўляе сваiм рэзiдэнтам.

     3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту  другой Дагаворнай Дзяржавы,  падлягаюць, у мэтах
вызначэння   падаткаабкладаемага   прыбытку   такога  прадпрыемства,
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як  калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай названай  Дзяржавы. Падобным чынам  любыя даўгi прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай  Дзяржавы
падлягаюць  з мэтай  вызначэння падаткаабкладаемага  капiталу такога
прадпрыемства  вылiчэнням на  тых жа  ўмовах, што  i даўгi рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.

     4. Прадпрыемствы   адной   Дагаворнай  Дзяржавы,  капiтал  якiх
поўнасцю або  часткова  належыць  аднаму  або  некалькiм  рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падлягаюць у першай  названай  Дзяржаве  iншаму  або  больш  цяжкаму
падаткаабкладанню    або    звязанаму   з   iм   патрабаванню,   чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi,  якiм падлягаюць або
могуць падлягаць падобныя прадпрыемствы першай названай Дзяржавы.

                             Артыкул 26
                   Працэдура ўзаемнага пагаднення

     1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў  прыводзяць  або  прывядуць  да  падаткаабкладання  яе  не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа, незалежна
ад сродкаў  абароны, якiя прадугледжаны  нацыянальным заканадаўствам
гэтых  Дзяржаў, прадставiць  сваю  заяву  для разгляду  ў кампетэнты
орган той Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнтам якой яна з`яўляецца, або,
калi  яе выпадак  падпадае пад   дзеянне пункта  1 артыкула  25, той
Дагаворнай  Дзяржавы,  грамадзянiнам   якой  яна  з`яўляецца.  Заява
павiнна  быць  прадстаўлена  на  працягу  трох  гадоў з даты першага
паведамлення аб  дзеяннi, што прыводзiць  да падаткаабкладання не  ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.

     2. Кампетэнтны  орган  iмкнецца,   калi   ён   палiчыць   заяву
абгрунтаванай, i калi ён сам не ў стане  прыйсцi  да  здавальняючага
рашэння,  вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы  з  мэтай  пазбягання  падаткаабкладання,
якое   не   адпавядае   дадзенаму   Пагадненню.   Любая   дасягнутая
дамоўленасць  павiнна   выконвацца,   нягледзячы   на   якiя-небудзь
абмежаваннi па   часу,  што  маюцца  ў  нацыянальных  заканадаўствах
Дагаворных Дзяржаў.

     3. Кампетэнтныя органы Дагаворных  Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай  згодзе любыя  цяжкасцi  або  сумненнi, якiя  ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або  прымяненнi дадзенага Пагаднення.  Яны могуць таксама
кансультавацца  для  мэт  устаранення  двайнога  падаткаабкладання ў
выпадках, якiя не прадугледжаны дадзеным Пагадненнем.

     4. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным  у  мэтах  дасягнення  згоды  ў  сэнсе
папярэднiх  пунктаў.  Калi  акажацца  пажаданым для дасягнення згоды
правесцi вусны абмен думкамi,  такi абмен думкамi можа мець месца  ў
камiсii,   якая  складаецца  з  прадстаўнiкоў  кампетэнтных  органаў
Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 27
                         Абмен iнфармацыяй

     1. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй,  якая  неабходна  для  выканання  палажэнняў  дадзенага
Пагаднення  або нацыянальных заканадаўстваў Дагаворных Дзяржаў,  што
датычыцца падаткаў,  на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне  ў
той  ступенi,  у  якой  падаткаабкладанне па гэтаму заканадаўству не
супярэчыць дадзенаму Пагадненню.  Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца
артыкулам  1.  Любая iнфармацыя,  што атрымана Дагаворнай Дзяржавай,
лiчыцца канфiдэнцыяльнай  такiм  жа  чынам,  як  i  iнфармацыя,  што
атрымана  ў  рамках  нацыянальнага  заканадаўства гэтай Дзяржавы,  i
раскрываецца  толькi  асобам   або   органам   (уключаючы   суды   i
адмiнiстрацыйныя  органы),  якiя  звязаны з падлiчэннем,  сысканнем,
прымусовым  спагнаннем  або  выкананнем  рашэнняў  у  дачыненнi   да
падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, або разборам
заяў  у  дачыненнi  да  такiх  падаткаў.  Такiя  асобы  або   органы
выкарыстоўваюць   iнфармацыю   толькi  для  такiх  мэт.  Яны  могуць
раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або  пры
прыняццi судовых рашэнняў.

     2. Нi  ў  якiм выпадку палажэннi пункта 1 не павiнны тлумачыцца
як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

     а) праводзiць   адмiнiстрацыйныя    меры,    якiя    супярэчаць
заканадаўству   i   адмiнiстрацыйнай   практыцы   гэтай  або  другой
Дагаворнай Дзяржавы;

     b) прадастаўляць   iнфармацыю,   якую   нельга   атрымаць    па
заканадаўству  або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;

     с) прадастаўляць iнфармацыю,  якая  раскрывала  б  якую-небудзь
гандлёвую,  прамысловую,  камерцыйную або прафесiянальную тайну  або
гандлёвы  працэс,  або  iнфармацыю,  раскрыццё  якой  супярэчыла   б
дзяржаўнай палiтыцы.

                             Артыкул 28
                Члены дымпламатычных прадстаўнiцтваў
                       i консульскiх устаноў

     Нiякiя палажэннi  дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей  членаў  дыпламатычных  прадстаўнiцтваў   або   консульскiх
устаноў,  прадастаўленых  агульнымi  нормамi  мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

                             Артыкул 29
                         Уваходжанне ў сiлу

     1. Дадзенае  Пагадненне  ўваходзiць  у  сiлу пасля паведамлення
Дагаворнымi Дзяржавамi  адна  адной  аб  выкананнi  ўсiх  неабходных
унутрыдзяржаўных працэдур.

     2. Пагадненне   ўваходзiць  у  сiлу  на  трыццаты  дзень  пасля
апошняга паведамлення, аб якiм гаворыцца ў пункце 1 гэтага артыкула,
i палажэннi Пагаднення распаўсюджваюцца:

     а) у дачыненнi да падаткаў,  што ўтрыманы з крынiцы, на даходы,
якiя атрыманы першага студзеня пасля першага  студзеня  каляндарнага
года, наступнага за годам уваходжання ў сiлу дадзенага Пагаднення; i

     b) у дачыненнi да iншых падаткаў,  на падаткi,  што спаганяюцца
за любы падатковы год,  якi пачынаецца  першага  або  пасля  першага
студзеня каляндарнага года,  наступнага за годам уваходжання ў  сiлу
дадзенага Пагаднення.

     3. Ва ўзаемаадносiнах памiж Румынiяй  i  Беларуссю  Шматбаковае
Пагадненне  аб  устараненнi  двайнога  падаткаабкладання  даходаў  i
маёмасцi фiзiчных асоб,  якое падпiсана ў г.Мiшкольцэ  27  мая  1977
года,    i    Шматбаковае   Пагадненне   аб   устараненнi   двайнога
падаткаабкладання даходаў i маёмасцi юрыдычных асоб,  якое падпiсана
ва Улан-Батары 19 мая 1978 года,  спыняюць сваё  дзеянне  з  моманту
прымянення дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 30
                          Спыненне дзеяння

     Дадзенае Пагадненне  застаецца  ў  сiле  на  працягу  няпэўнага
перыяду.  Любая Дагаворная Дзяржава можа спынiць дзеянне  Пагаднення
па  дыпламатычных каналах шляхам пiсьмовага паведамлення аб спыненнi
дзеяння да 30 чэрвеня любога каляндарнага года,  пачынаючы з  пятага
года,  у якiм Пагадненне ўваходзiць у сiлу. У такiм выпадку дадзенае
Пагадненне спыняе сваё дзеянне:

     а) у дачыненнi да падаткаў, што ўтрыманы з крынiцы, па даходах,
што атрыманы першага або пасля першага студзеня  каляндарнага  года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне; i

     b) у дачыненнi да iншых падаткаў,  па падатках, што спаганяюцца
за  любы  падатковы  год,  якi  пачынаецца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага  года,  наступнага  за  годам,  у якiм дадзена
паведамленне.
     У сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на  тое
ўпаўнаважаныя сваiмi Урадамi, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

     Здзейснена ў   г.Бухарэсце   22   лiпеня   1997   года  ў  двух
экземплярах,  кожны на беларускай,  румынскай  i  англiйскай  мовах,
прычым  усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.  У выпадку разыходжання ў
тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                         За Урад Румынii






<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России