ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. N 2087
АБ КАМПЕНСАЦЫI СРОДКАЎ IЛЬНОНАСЕНСТАНЦЫЯМ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненай з Мiнiстэрствам фiнансаў, аб кампенсацыi
льнонасенстанцыям сродкаў, якiя выплачваюцца iмi ў якасцi працэнтаў
па крэдытах, атрыманых на правядзенне разлiкаў з калгасамi,
саўгасамi i iншымi сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi за
льнонасенне, што закупляецца для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб,
у наступным парадку:
1.1. па крэдытах, атрыманых з 1 верасня да 13 кастрычнiка 1999
г. i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 13 кастрычнiка 1999 г. N 1579, працэнты, выплачаныя да 1
снежня 1999 г., кампенсуюцца ў памеры стаўкi рэфiнансавання
Нацыянальнага банка;
1.2. пачынаючы з 1 снежня 1999 г. працэнты па крэдытах,
атрыманых з 1 верасня да 13 кастрычнiка 1999 г., каменсуюцца ў
памеры паловы стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка (да поўнага
пагашэння гэтых крэдытаў).
2. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кампенсацыю
льнонасенстанцыям сродкаў, указаных у пункце 1 дадзенай пастановы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|