ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 снежня 1999 г. N 775

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ ВЫШЭЙШЫЯ
 НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ НА 2000 ГОД

     У мэтах   далейшага   ўдасканалення  работы  па  арганiзацыi  i
правядзенню  прыёму  студэнтаў  у  дзяржаўныя  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы   Рэспублiкi   Беларусь   i  на  падставе  рашэння  калегii
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 кастрычнiка 1999  г.
N  21  "Вынiкi  прыёму  ў  дзяржаўныя  вышэйшыя навучальныя ўстановы
Рэспублiкi Беларусь у 1999 годзе" загадваю:

     1. Зацвердзiць дададзены Парадак прыёму ў  дзяржаўныя  вышэйшыя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 2000 год.

     2. Лiчыць   страцiўшым   сiлу   загад   Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня 1998  г.  N  705  "Аб  зацвярджэннi
Парадку прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
Беларусь на 1999 год" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 1999 г., N 6, 8/7).

     3. Парадак уступае ў сiлу з моманту афiцыйнага апублiкавання.

     4. Кантроль  за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на першага
намеснiка Мiнiстра Хрусталёва Б.М.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         28.12.1999 N 775

                              ПАРАДАК
    прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi
                        Беларусь на 2000 год

     1. У  дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (ВНУ) Рэспублiкi
Беларусь прымаюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i  беларусы,  якiя
пражываюць за яе межамi,  грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi
Казахстан,  Кыргызскай Рэспублiкi,  а таксама асобы,  якiя пастаянна
пражываюць у рэспублiцы альбо маюць статус бежанца.
     Пералiчаныя катэгорыi  асоб  маюць  права  атрымаць   на   базе
сярэдняй адукацыi на конкурснай аснове бясплатную вышэйшую адукацыю,
калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.
     Парадак прыёму  грамадзян iншых замежных дзяржаў вызначаюць ВНУ
па ўзгадненню з органамi  кiравання,  калi  iншае  не  прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

     2. Колькасць  месцаў  для прыёму студэнтаў на навучанне за кошт
сродкаў бюджэту  рэспублiкi  з  улiкам  патрэбнасцi  ў  спецыялiстах
устанаўлiваецца    кантрольнымi    лiчбамi    прыёму,    вызначанымi
мiнiстэрствамi i iншымi органамi дзяржаўнага кiравання, якiя маюць у
падпарадкаваннi ВНУ.

     3. Другую  i  наступную  вышэйшую  адукацыю  ў  ВНУ па дзённай,
вячэрняй,  завочнай формах навучання можна атрымаць,  як правiла, на
ўмовах поўнай аплаты навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
     Умовы прыёму i навучання вызначаюцца адпаведным палажэннем.

     4. Звыш кантрольных лiчбаў прыёму ВНУ могуць ажыццяўляць  прыём
студэнтаў  на  падставе дагавораў з аплатай навучання юрыдычнымi або
фiзiчнымi асобамi.
     На звышпланавыя   месцы,   колькасць  якiх  i  ўмовы  залiчэння
вызначаюць ВНУ ў залежнасцi ад наяўнай вучэбна-лабараторнай  базы  i
прафесарска-выкладчыцкага  складу,  могуць  залiчвацца  па  конкурсу
абiтурыенты:
     якiя  станоўча  здалi  ўступныя  экзамены,  але  не  прайшлi па
конкурсу на месцы, якiя фiнансуюцца за кошт сродкаў бюджэту, у гэтую
цi  iншую ВНУ пры ўмове адпаведнасцi ўступных экзаменаў незалежна ад
формы iх правядзення (вусна цi пiсьмова);
     якiя станоўча прайшлi гутарку па прадметах уступных экзаменаў;
     якiя маюць найбольшы сярэднi бал адзнак дакумента  аб  сярэдняй
адукацыi.
     Памер аплаты за навучанне вызначаюць ВНУ.  Ён дыферэнцыраваны ў
залежнасцi  ад  статусу  навучальнай установы,  профiлю падрыхтоўкi,
формы навучання, умоў залiчэння.

     5. Тэрмiны прыёму:
     на дзённую форму навучання:  прыём дакументаў - з 26 чэрвеня па
15 лiпеня;  уступныя экзамены - з 17 лiпеня;  залiчэнне на  планавыя
месцы  -  па  5 жнiўня,  на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi i
аплаты навучання - па 25 жнiўня;
     Акадэмiя кiравання    пры   Прэзiдэнце   Рэспублiкi   Беларусь,
Беларускi дзяржаўны  унiверсiтэт,  Беларуская  акадэмiя  мастацтваў,
Беларуская    акадэмiя   музыкi,   Ваенная   акадэмiя   i   Вышэйшае
пажарна-тэхнiчнае  вучылiшча  прыём  ажыццяўляюць  у  тэрмiны,  якiя
ўзгоднены з органамi кiравання;
     на завочную,  вячэрнюю формы навучання i на ўмовах аплаты прыём
праводзiцца   ў   тэрмiны,  якiя  вызначаюць  ВНУ  па  ўзгадненню  з
Мiнiстэрствам адукацыi.

     6. Дакументы,  якiя абiтурыенты падаюць цi дасылаюць па пошце ў
прыёмную камiсiю ВНУ:
     заява ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара;
     дакумент дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале;
     дзяржаўны сертыфiкат  (для  тых,  хто  прайшоў  централiзаванае
тэсцiраванне);
     медыцынская даведка па форме 086У;
     выпiска з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);
     даведка службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку);
     6 чорна-белых фотакартак памерам 3х4.
     Абiтурыенты, якiя   паступаюць  не  ў  год  атрымання  сярэдняй
адукацыi,  абавязаны прадставiць  дакументы,  якiя  пацвярджаюць  iх
вучобу  цi  работу за гады,  якiя папярэднiчалi паступленню (дыплом,
выпiска з працоўнай кнiжкi або даведка службы занятасцi насельнiцтва
цi iншае).
     Разам з  вышэйпералiчанымi   прадстаўляюцца   дакументы,   якiя
пацвярджаюць    права    абiтурыентаў    на   льготы,   устаноўленыя
заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь,  цi  сведчаць   аб   асабiстых
талентах i здольнасцях абiтурыентаў.
     Пашпарт або  iншае   сведчанне   асобы,   выдадзенае   органамi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў, прад`яўляецца абiтурыентам асабiста.

     7. Колькасць  уступных  экзаменаў (3-5) i iх пералiк вызначаюць
ВНУ з улiкам профiлю спецыяльнасцi.  Яны праводзяцца,  як правiла, у
пiсьмовай форме з ацэнкай ведаў па шасцiбальнай сiстэме (2;  3; 3,5;
4; 4,5; 5).
     На спецыяльнасцi, конкурс па якiх у папярэднi год перавышаў 2,5
чалавека на  месца,  усе  ўступныя  экзамены  па  агульнаадукацыйных
прадметах праводзяцца ў пiсьмовай форме.
     ВНУ вызначаюць профiльныя (конкурсныя) уступныя экзамены, адзiн
з якiх праводзiцца першым i, як правiла, у пiсьмовай форме.
     Абавязковым для ўсiх ВНУ з`яўляецца пiсьмовы ўступны экзамен па
беларускай  цi рускай мове i лiтаратуры, якi абiтурыенты маюць права
здаваць    па    выбары.    Выключэннем    з`яўляюцца   фiлалагiчныя
спецыяльнасцi,  пры паступленнi на якiя неабходна здаваць экзамен па
адпаведнай  мове.  Форму  правядзення  экзамена (сачыненне, пераказ,
дыктант)   вырашаюць  ВНУ  з  улiкам  профiлю  спецыяльнасцi.  Гэтыя
экзамены  праводзяцца  па цэнтралiзаваных заданнях у фiксаваныя днi,
якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi.
     Уступныя экзамены па замежнай  мове  (англiйскай,  французскай,
нямецкай,  iспанскай) абiтурыенты могуць здаваць па выбары незалежна
ад таго,  якую замежную мову яны  вывучалi  ў  сярэдняй  навучальнай
установе.  Пры  паступленнi  на  профiльныя  спецыяльнасцi (сучасныя
замежныя  мовы  i  лiтаратуры,  сучасныя  замежныя  мовы)  неабходна
здаваць ўступныя экзамены па адпаведнай замежнай мове.
     Уступныя экзамены праводзяцца па праграмах,  якiя  складзены  ў
адпаведнасцi  з  вучэбнымi  праграмамi  агульнай сярэдняй адукацыi i
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi.  Выключэнне  складаюць  праграмы
ўступных  экзаменаў  па  дысцыплiнах  мастацтва i фiзiчнай культуры,
якiя распрацоўваюцца i зацвярджаюцца ВНУ.
     Беларускаму дзяржаўнаму   унiверсiтэту  дазваляецца  праводзiць
уступныя экзамены па  праграмах,  якiя  распрацаваны  i  зацверджаны
гэтай ВНУ.
     Абiтурыенты маюць права здаваць уступныя экзамены па выбары  на
беларускай цi на рускай мовах.
     Акрамя экзаменаў пры прыёме  могуць  праводзiцца  тэсцiраванне,
гутарка, аўдзiраванне, праслухоўванне, прагляд i гэтак далей.
     Расклад уступных экзаменаў ВНУ  абвяшчаюць  i  прадстаўляюць  у
Мiнiстэрства  адукацыi  не  пазней,  як  за  тыдзень  да  пачатку iх
правядзення.

     8. Абiтурыенты,  якiя не з`явiлiся на  экзамены  без  уважлiвых
прычын  або атрымалi нездавальняючую адзнаку,  да астатнiх экзаменаў
не дапускаюцца.

     9. Залiчэнне  на  ўсе  спецыяльнасцi,   акрамя   спецыяльнасцей
педагагiчнага  профiлю,  па  якiх  ажыццяўляецца мэтавая кантрактная
падрыхтоўка,  праводзiцца  па  асобным  конкурсе  сярод  выпускнiкоў
гарадскiх  i  сельскiх  школ  прапарцыянальна  пададзеным  заявам  ў
адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi на конкурсных
уступных  экзаменах.  У  тых  выпадках,  калi  конкурсны  бал  сярод
выпускнiкоў сельскiх школ аднолькавы  або  перавышае  конкурсны  бал
сярод выпускнiкоў гарадскiх школ,  залiчэнне праводзiцца па агульным
конкурсе.
     Пры прыёме  на iнжынерна-тэхнiчныя спецыяльнасцi ВНУ залiчваюць
вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў адпаведнасцi з  прадстаўленым
дзяржаўным сертыфiкатам.
     Конкурс можа  праводзiцца  па  спецыялiзацыях,  спецыяльнасцях,
факультэтах або па ВНУ.

     10. Абiтурыенты, якiя прайшлi даiнстытуцкую падрыхтоўку, здаюць
уступныя экзамены i ўдзельнiчаюць у агульным конкурсе.
     Сумешчаныя выпускныя   i   ўступныя  экзамены,  якiя  прымаюцца
экзаменацыйнымi  камiсiямi  ВНУ,  могуць  праводзiцца   толькi   для
выпускнiкоў  сельскiх  школ i школ,  якiя знаходзяцца на тэрыторыях,
якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС.
     Колькасць абiтурыентаў, якiя залiчваюцца на падставе сумяшчэння
выпускных  i  ўступных  экзаменаў,  не  павiнна  перавышаць  20%  ад
кантрольных лiчбаў прыёму па дадзенай спецыяльнасцi.

     11. Парадак    залiчэння    асоб,    якiя   скончылi   сярэднюю
агульнаадукацыйную  навучальную  ўстанову  з  залатым   (сярэбраным)
медалём,  сярэднюю  спецыяльную  цi прафесiйна-тэхнiчную навучальную
ўстанову (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй адукацыi)  з
дыпломам  з  адзнакай,  вызначаюць  ВНУ  па вынiках здачы як мiнiмум
аднаго,  як правiла пiсьмовага,  уступнага  экзамену  па  профiльным
прадмеце.
     Пры  паступленнi  ў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускую
дзяржаўную  полiтэхнiчную  акадэмiю,  Мiнскi  дзяржаўны лiнгвiстычны
унiверсiтэт пералiчаныя асобы здаюць усе ўступныя экзамены.
     Пры паступленнi  ў Беларускую дзяржаўную полiтэхнiчную акадэмiю
i Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт вышэйпералiчаныя  асобы,
якiя  з`яўляюцца  пераможцамi  (I,  II,  III  месцы)  мiжнародных  i
рэспублiканскiх  алiмпiяд,  праведзеных  Мiнiстэрствам  адукацыi   ў
бягучым   навучальным   годзе,  або  лаўрэатамi  спецыяльных  фондаў
Прэзiдэнта Рэспублiкi  Беларусь  па  сацыяльнай  падтрымцы  адораных
навучэнцаў,   студэнтаў   i  таленавiтай  моладзi,  залiчваюцца  без
уступных экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасцi.  Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт  самастойна  вызначае  парадак залiчэння гэтых катэгорый
абiтурыентаў.

     12. Пераможцы (I,  II, III месцы) мiжнародных i рэспублiканскiх
прадметных  алiмпiяд,  праведзеных  Мiнiстэрствам адукацыi ў бягучым
навучальным  годзе,  вызваляюцца  ад  здачы  ўступнага  экзамену  па
адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "пяць".

     13. Па-за  конкурсам пры атрыманнi станоўчых адзнак на ўступных
экзаменах па ўсiх формах навучання залiчваюцца:
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     дзецi з  сем`яў  ваеннаслужачых,  або  рабочых i служачых,  што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях,  загiнуўшых (памерлых)  цi
стаўшых  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай службы або працы ў
складзе савецкiх войск  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе  вялiся  баявыя
дзеяннi,   а  таксама  дзецi  з  сем`яў  ваеннаслужачых,  загiнуўшых
(памерлых) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi з  сем`яў  асоб  начальнiцкага  i радавога складу органаў
унутраных спраў,  загiнуўшых (памерлых) або стаўшых  iнвалiдамi  пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя дзеяннi,  а таксама загiнуўшых (памерлых)  у  мiрны  час  пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     iнвалiды I  i  II  груп,  а  таксама  дзецi-iнвалiды,  якiм   у
адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй
не супрацьпаказана навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     асобы, якiя  маюць  iльготы  ў  адпаведнасцi  з  арт.18  Закону
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад
катастрофы   на  Чарнобыльскай  АЭС"  (Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета
Беларускай ССР, 1991 г., N 10, ст.111). Абiтурыенты гэтай катэгорыi,
якiя   скончылi   навучальныя   ўстановы  з  адзнакай  (з  выдатнымi
адзнакамi),  залiчваюцца па вынiках гутаркi  па  прадметах  уступных
экзаменаў;
     беларусы замежжа  па  рэкамендацыях   беларускiх   суполак   цi
навучальных   устаноў   замежжа  на  спецыяльна  вылучаныя  органамi
кiравання навучальнымi ўстановамi месцы.

     14. Пераважнае права на залiчэнне па ўсiх формах навучання  пры
аднолькавай колькасцi балаў маюць:
     iнвалiды III     групы     пры      адсутнасцi      медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт.арт.19,  20, 23,
24,  25 Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян,
пацярпеўшых  ад  катастрофы   на   Чарнобыльскай   АЭС"   (Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 10, ст.111);
     звольненыя ў  запас   ваеннаслужачыя,   якiя   маюць   iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
     выпускнiкi Нацыянальнага дзяржаўнага  гуманiтарнага  лiцэя  iмя
Якуба Коласа пры паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;
     асобы, якiя маюць стаж працы не менш як два гады.
     Iншыя крытэрыi  на  аднясенне  абiтурыентаў  да гэтай катэгорыi
вызначаюць ВНУ.

     15. Залiчэнне  абiтурыентаў  на  ўмовах   мэтавай   кантрактнай
падрыхтоўкi  спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з
даведзенымi  планамi  мэтавага   кантрактнага   набору,   адпаведным
палажэннем i правiламi прыёму ВНУ.

     16. ВНУ   могуць   ажыццяўляць   прыём   выпускнiкоў   сярэднiх
спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў на  скарочаны
тэрмiн    навучання    на    ўмовах    i   ў   аб`ёмах,   вызначаных
вучэбна-навуковымi  аб`яднаннямi  адпаведных   навучальных   устаноў
згодна з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi.
     Залiчэнне праводзiцца на вакантныя месцы, а пры iх адсутнасцi -
у межах кантрольных лiчбаў прыёму.

     17. На   завочную   i   вячэрнюю   формы   навучання  залiчэнне
праводзiцца па конкурсе.
     У першую  чаргу  залiчваюцца  абiтурыенты,  якiя маюць сярэднюю
спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную адукацыю або працуюць не менш як
6  месяцаў  i  паступаюць  на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi,
вызначаныя ВНУ.
     Iншыя асобы,  якiя маюць аднолькавы цi вышэйшы бал, залiчваюцца
ў межах 20%  ад кантрольных лiчбаў прыёму па дадзенай  спецыяльнасцi
(спецыялiзацыi).

     18. За  тры месяцы да пачатку прыёму ВНУ распрацоўваюць уласныя
правiлы прыёму,  якiя не павiнны супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь,   дадзенаму  Парадку  прыёму,  узгадняюць  iх  з  органамi
кiравання  па  падпарадкаваннню  i   зацвярджаюць   у   Мiнiстэрстве
адукацыi.

     19. ВНУ  пры  прыёме  абавязаны  забяспечыць  захаванне  правоў
грамадзян на адукацыю,  якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь,   галоснасць   i   адкрытасць   работы  прыёмных  камiсiй,
аб`ектыўнасць ацэнкi ведаў, здольнасцяў i схiльнасцяў абiтурыентаў.
     ВНУ абавязаны  своечасова  знаёмiць  абiтурыентаў  з  Правiламi
прыёму,  патрабаваннямi да ўступных  экзаменаў,  парадкам  падачы  i
разгляду апеляцый, рашэннямi прыёмнай камiсii.

     20. Усе iншыя пытаннi, звязаныя з прыёмам, якiя не адлюстраваны
ў Парадку прыёму, канчаткова вырашаюцца прыёмнымi камiсiямi ВНУ.

     21. Кантроль за правядзеннем прыёму ў ВНУ каардынуе  Дзяржаўная
камiсiя, якая прызначаецца Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России