ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 снежня 1999 г. N 1990
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ПАЗЫКI МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI I
ХАРЧАВАННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання для калгасаў, саўгасаў i iншых сельскагаспадарчых
прадпрыемстваў са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, прадугледжаных на
субсiдыi, пазыку ў суме 1 трлн.рублёў на пагашэнне запазычанасцi за
закуплены маладняк буйной рагатай жывёлы i закупку дадаткова такога
маладняку ў гэтым годзе, са зваротам пазычаных сродкаў да 1 студзеня
2003 г. i выплатай 10 працэнтаў гадавых.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання заключыць дагавор
з Мiнiстэрствам фiнансаў аб умовах i парадку звароту названай пазыкi
i забяспечыць кантроль за яе мэтавым выкарыстаннем.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|