ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 снежня 1999 г. N 1989
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 1999 годзе са сродкаў, якiя прадугледжаны ў
рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне фундаментальных
даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i праектаў:
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання - 409,7
млн.рублёў для Дзяржаўнага прадпрыемства "БелНДIрыбпраект" на
выданне кнiгi "Растительноядные рыбы как основа интенсификации
рыбоводства Беларуси";
Мiнiстэрству аховы здароўя - 1,5 млрд.рублёў для Беларускага
навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii на
выданне матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыi "Iнфекцыя i
iмунiтэт".
2. Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
выдзеленых дадзенай пастановай.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|