ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 снежня 1999 г. N 1969
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ФОНДУ IНФАРМАТЫЗАЦЫI СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6
красавiка 1999 г. N 195 "Аб некаторых пытаннях iнфарматызацыi ў
Рэспублiцы Беларусь" Савет Мiнiстра Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 1999 годзе Фонду iнфарматызацыi са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i праекта,
3,2 млрд.рублёў для распрацоўкi дзяржаўнай праграмы iнфарматызацыi
на 2001-2005 гады.
2. Вызначыць Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт галаўной
арганiзацыяй па распрацоўцы дзяржаўнай праграмы iнфарматызацыi на
2001-2005 гады.
3. Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту, Дзяржаўнаму камiтэту
па навуцы i тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым
выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых гэтай пастановай.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|