ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 снежня 1999 г. N 1956

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI СРОДКАЎ 
 З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ ЦЭНТРАЛЬНЫМ 
 БАТАНIЧНЫМ САДАМ ТЭХНIКI

     У  мэтах  умацавання  матэрыяльна-тэхнiчнай  базы  Цэнтральнага
батанiчнага  сада  Нацыянальнай  акадэмii навук Беларусi, паскарэння
пераўтварэння яго ва унiкальны прыродна-раслiнны комплекс рэспублiкi
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Мiнiстэрству  фiнансаў  выдзелiць у 1999 годзе Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм
бюджэце     на     фiнансаванне    фундаментальных    даследаванняў,
навукова-тэхнiчных праграм  i праектаў,  3708 млн.рублёў для набыцця
Цэнтральным батанiчным  садам  малагабарытных  трактароў  МТЗ-320  i
МТЗ-112ТС  з камплектамi навяснога абсталявання для апрацоўкi глебы,
сяўбы i догляду раслiн.

     2.  Дзяржаўнаму  камiтэту  па  навуцы  i  тэхналогiях сумесна з
Мiнiстэрствам  эканомiкi  пры  фармiраваннi  лiмiтаў  цэнтралiзавана
размяркоўваемых   рэсурсаў   на   2000  год  прадугледзець  у  межах
асiгнаванняў  на  навуку сродкi для фiнансавання расходаў па набыццю
Цэнтральным батанiчным садам у I квартале 2000 г. трактара МТЗ-820 з
камплектам  навяснога  абсталявання  для  апрацоўкi  глебы,  сяўбы i
догляду раслiн.

     3.  Мiнiстэрству прамысловасцi аказаць Цэнтральнаму батанiчнаму
саду садзейнiчанне ў набыццi тэхнiкi, названай у дадзенай пастанове,
у адпаведнасцi з яго заяўкамi.

     4. Мiнiстэрству фiнансаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi,
Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i тэхналогiях забяспечыць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем выдзяляемых дадзенай пастановай сродкаў.
     
 Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России