ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 снежня 1999 г. N 342-З
АБ ТВОРЧЫХ САЮЗАХ I ТВОРЧЫХ РАБОТНIКАХ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 18 лiстапада 1999 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 лiстапада 1999 года
Гэты Закон вызначае функцыянальныя напрамкi дзейнасцi творчых
саюзаў i творчых работнiкаў у галiне культуры, мастацтва i iншай
культурнай творчай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, асновы
прававога, эканамiчнага i арганiзацыйнага рэгулявання, парадак
узаемадзеяння, правы i абавязкi творчых работнiкаў i творчых саюзаў,
асноўныя гарантыi па ix падтрымцы з боку дзяржавы.
Глава 1. Агульныя палажэннi
Артыкул 1. Асноўныя паняццi, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым
Законе
Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя
паняццi:
творчы саюз - грамадскае аб`яднанне творчых работнiкаў, якiя
сваiмi дасягненнямi ўнеслi ўклад у развiццё культуры, мастацтва i
iншай культурнай творчай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, створанае
ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку на аснове агульнасцi
iнтарэсаў яго членаў (удзельнiкаў) у пэўным вiдзе творчай дзейнасцi
для задавальнення iх духоўных або iншых нематэрыяльных патрэб у
мэтах, пералiчаных у артыкуле 4 гэтага Закона;
культурная творчая дзейнасць - iнтэлектуальная творчасць, якая
завяршаецца з`яўленнем новага, не iснаваўшага раней самастойнага
вынiку ў галiне культуры, лiтаратуры, мастацтва i iншай культурнай
творчай дзейнасцi;
творчы работнiк - фiзiчная асоба, якая займаецца творчай
дзейнасцю ў галiне культуры, мастацтва i iншай культурнай творчай
дзейнасцi.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб творчых саюзах
i творчых работнiках
Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб творчых саюзах i творчых
работнiках у Рэспублiцы Беларусь складаецца з Канстытуцыi Рэспублiкi
Беларусь, гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 3. Задачы заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб творчых
саюзах i творчых работнiках
Задачамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб творчых саюзах i
творчых работнiках з`яўляюцца:
рэгуляванне грамадскiх адносiн у сферы культурнай творчай
дзейнасцi;
вызначэнне прававых механiзмаў i гарантый дзяржаўнай падтрымкi
творчых саюзаў i творчых работнiкаў, функцыянавання i развiцця
творчых саюзаў;
стварэнне спрыяльных прававых, сацыяльна-эканамiчных i
арганiзацыйных умоў для забеспячэння дзейнасцi творчых саюзаў i ix
членаў (удзельнiкаў);
садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых аб`яднанняў
майстроў культуры ў iнтарэсах развiцця культуры i мастацтва,
захаванню мастацкiх школ, нацыянальных культурных традыцый,
пашырэнню мiжнародных сувязей у галiне культуры i мастацтва,
павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, абароне
канстытуцыйных правоў ix носьбiтаў на свабоднае самавыяўленне з
улiкам спецыфiкi ix дзейнасцi.
Глава 2. Творчыя саюзы
Артыкул 4. Мэты i прынцыпы стварэння i дзейнасцi творчых саюзаў
Творчыя саюзы ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць у
мэтах:
рэалiзацыi здольнасцей творчых работнiкаў;
павышэння творчага патэнцыялу i актыўнасцi фiзiчных асоб у
галiне культуры i мастацтва;
садзейнiчання ў стварэннi, зберажэннi i распаўсюджваннi твораў
мастацтва i культуры;
заахвочвання наватарства, высокага прафесiйнага майстэрства,
iнiцыятывы i культуры духоўных адносiн;
сумеснай дзейнасцi на аснове агульнасцi прафесiйных творчых
iнтарэсаў розных груп творчых работнiкаў;
маральнай, матэрыяльнай i сацыяльна-бытавой падтрымкi членаў
(удзельнiкаў) творчых саюзаў.
Творчыя саюзы ствараюцца i дзейнiчаюць на прынцыпах
добраахвотнасцi, незалежнасцi, самакiравання i галоснасцi, а таксама
раўнапраўя, узаемадапамогi, патрабавальнасцi i адказнасцi ix членаў
(удзельнiкаў).
Творчыя саюзы незалежныя ў сваёй дзейнасцi ад палiтычных партый
i iншых грамадскiх аб`яднанняў.
Артыкул 5. Статус i вiды творчых саюзаў
Творчыя саюзы з`яўляюцца некамерцыйнымi арганiзацыямi. Яны
маюць права ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь
ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць толькi для дасягнення мэт iх
стварэння, указаных у статутных дакументах, i якая адпавядае гэтым
мэтам.
На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць
мiжнародныя, рэспублiканскiя i мясцовыя творчыя саюзы i ix
аб`яднаннi.
Мiжнародным прызнаецца творчы саюз, якi дзейнiчае на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь (адной або некалькiх яе
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак) i тэрыторыi адной або
некалькiх замежных дзяржаў i мае там арганiзацыйныя структуры.
Рэспублiканскiм прызнаецца творчы саюз, якi дзейнiчае на ўсёй
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i мае заснавальнiкаў у большасцi яе
абласцей.
Мясцовым прызнаецца творчы саюз, якi дзейнiчае на тэрыторыi
адной або некалькiх адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак
Pэспублiкi Беларусь.
За асаблiвы ўклад творчага саюза ў развiццё нацыянальнай
культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з
нарматыўнымi прававымi актамi, зацверджанымi Прэзiдэнтам Рэспублiкi
Беларусь, творчаму саюзу надаецца званне "Нацыянальны".
Артыкул 6. Асноўныя напрамкi i прынцыпы ўзаемаадносiн
дзяржаўных органаў i творчых саюзаў
Дзяржаўныя органы забяспечваюць захаванне i абарону правоў i
законных iнтарэсаў творчых саюзаў, гарантуюць аднолькавыя ўмовы для
выканання iмi статутных мэт i задач.
Дзяржаўныя органы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь могуць аказваць творчым саюзам падтрымку ў выглядзе:
заахвочвання i садзейнiчання ў рэалiзацыi ix культурных
iнiцыятыў, праграм i праектаў, творчых задум i эксперыментальных
распрацовак;
дзяржаўных датацый, субсiдый, ганаровых i заахвочвальных
прэмiй, стыпендый, грантаў i iншых форм заахвочвання;
мэтавых i конкурсных сацыяльна-творчых заказаў на стварэнне
значных твораў культуры, лiтаратуры i мастацтва, ix закупкi i
практычнай рэалiзацыi;
ажыццяўлення палiтыкi падаткаабкладання i рэжыму выкарыстання
валютных сродкаў (у тым лiку на льготных умовах), прадугледжаных
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
поўнага або частковага пакрыцця расходаў на правядзенне ў
Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi буйных культурных акцый
(фестываляў, творчых выставак, конкурсаў, праглядаў, канферэнцый i
iнш.);
прадастаўлення права карыстання зямлёй, памяшканнямi,
будынкамi, абсталяваннем, матэрыяламi, паслугамi, сродкамi сувязi,
транспартам, электраэнергiяй, у тым лiку на льготных умовах;
садзейнiчання ўступленню творчых саюзаў у адпаведныя
мiжнародныя творчыя арганiзацыi.
Творчыя саюзы сваёй дзейнасцю i вынiкамi культурнай творчай
дзейнасцi спрыяюць рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi па ўмацаванню
духоўнага патэнцыялу грамадства ў мэтах:
павышэння нацыянальнай самасвядомасцi народа, культурнага,
маральнага i эстэтычнага ўзроўню чалавека;
культурнага прагрэсу i росту мiжнароднага прэстыжу дзяржавы;
далучэння моладзi i iншых катэгорый насельнiцтва да сучасных
дасягненняў культуры, лiтаратуры i мастацтва;
усебаковага раскрыцця таленту творчай асобы;
захавання самабытнасцi нацыянальнай культуры.
Дзяржаўныя органы i службовыя асобы не ўмешваюцца ў статутную
дзейнасць творчых саюзаў i не нясуць адказнасцi па iх
абавязацельствах, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь. Творчыя саюзы не ўмешваюцца ў дзейнасць
дзяржаўных органаў i службовых асоб i не адказваюць па ix
абавязацельствах.
Артыкул 7. Правы творчых саюзаў
Для ажыццяўлення агульнанацыянальных задач развiцця культуры i
мастацтва, падтрымкi i развiцця талентаў творчыя саюзы маюць права:
удзельнiчаць у абмеркаваннi i падрыхтоўцы праектаў законаў,
мiжнародных пагадненняў i iншых нарматыўных прававых актаў, якiя
адносяцца да сферы культуры i мастацтва; звяртацца ў дзяржаўныя
органы з прапановамi па пытаннях развiцця культуры, а таксама
сацыяльна-прававой абароны творчых работнiкаў;
атрымлiваць ад дзяржаўных органаў iнфармацыю аб распрацоўцы i
прыняццi нарматыўных прававых актаў па пытаннях культуры i
мастацтва, абароны правоў, свабод i законных iнтарэсаў творчых
работнiкаў i творчых саюзаў;
свабодна распаўсюджваць iнфармацыю аб сваёй дзейнасцi i з гэтай
мэтай засноўваць уласныя сродкi масавай iнфармацыi, а таксама
карыстацца ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнымi сродкамi масавай
iнфармацыi;
абараняць уласныя правы, а таксама (па асабiстых даручэннях)
аўтарскiя, сумежныя, iншыя правы i ахоўваемыя законам iнтарэсы сваiх
членаў (удзельнiкаў) перад дзяржаўнымi органамi i наймальнiкамi;
ствараць юрыдычныя службы i выкарыстоўваць iншыя формы прававой
абароны;
ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць, але толькi для
дасягнення мэт, для якiх яны былi створаны, што адпавядае гэтым
мэтам.
Творчыя саюзы могуць ствараць у сваёй структуры аддзяленнi,
секцыi, асацыяцыi, гiльдыi i iншыя падраздзяленнi па профiлю
адпаведнага вiду культурнай творчасцi, а таксама маладзёжныя секцыi
i дзiцячыя творчыя саюзы.
У мэтах правядзення ўзгодненай палiтыкi ў iнтарэсах грамадства,
творчых работнiкаў i творчых саюзаў дзяржаўныя органы i творчыя
саюзы каардынуюць сваю дзейнасць на ўмовах i ў парадку,
прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Творчыя саюзы маюць i iншыя правы, прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама статутамi творчых
саюзаў.
Глава 3. Стварэнне творчых саюзаў i спыненне ix дзейнасцi
Артыкул 8. Права грамадзян на аб`яднанне ў творчыя саюзы i
ўступленне ў дзеючыя творчыя саюзы
Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права па сваёй iнiцыятыве
ствараць творчыя саюзы i ўступаць у дзеючыя творчыя саюзы ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i iх статутамi.
Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства могуць уступаць у
дзеючыя творчыя саюзы, калi гэта прадугледжана статутамi творчых
саюзаў.
Артыкул 9. Парадак стварэння i рэгiстрацыi творчых саюзаў
Стварэнне i рэгiстрацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
У якасцi заснавальнiкаў творчых саюзаў могуць выступаць творчыя
работнiкi, а таксама фiзiчныя асобы, зацiкаўленыя ў развiццi
культуры, мастацтва i iншай культурнай творчай дзейнасцi ў
Рэспублiцы Беларусь. Заснавальнiкi прымаюцца ў творчы саюз на
агульных падставах.
Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю творчых
саюзаў у адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Артыкул 10. Членства (удзел) у творчым саюзе
Членамi (удзельнiкамi) творчага саюза могуць быць фiзiчныя
асобы, якiя займаюцца культурнай творчай дзейнасцю або прадстаўляюць
тую цi iншую творчую прафесiю (у адпаведнасцi з профiлем творчага
саюза).
Творчыя саюзы маюць фiксаванае членства. Патрабаваннi, якiя
прад`яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у
члены), павiнны садзейнiчаць аб`яднанню ў яго складзе найбольш
квалiфiкаваных прадстаўнiкоў адпаведных творчых прафесiй,
стымуляваць iх прафесiйны i творчы рост i не павiнны абмяжоўваць
палiтычныя, маёмасныя, аўтарскiя i iншыя правы грамадзян.
Умовы i парадак прыёму ў члены (кандыдаты ў члены) творчага
саюза, а таксама выхаду i выключэння з яго вызначаюцца статутам
творчага саюза.
Артыкул 11. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя творчага саюза
Рэарганiзацыя i лiквiдацыя творчага саюза праводзяцца ў
парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 12. Уласнасць творчых саюзаў
Ва ўласнасцi творчых саюзаў можа знаходзiцца любая маёмасць, за
выключэннем асобных вiдаў маёмасцi, якая ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь не можа знаходзiцца ва ўласнасцi
творчых саюзаў.
Абмежаванне колькасцi i кошту маёмасцi, якая знаходзiцца ва
ўласнасцi творчых саюзаў, можа быць устаноўлена заканадаўчымi актамi
Рэспублiкi Беларусь.
Маёмасць, перададзеная ў якасцi ўкладу (узносу)
заснавальнiкамi, членамi (удзельнiкамi) творчых саюзаў, а таксама
маёмасць, набытая творчымi саюзамi, знаходзiцца ва ўласнасцi гэтых
творчых саюзаў i можа выкарыстоўвацца толькi для дасягнення мэт,
вызначаных у iх статутных дакументах.
Удзельнiкi (члены) творчых саюзаў страчваюць правы на маёмасць,
якая была перададзена iмi ва ўласнасць творчага саюза, у тым лiку на
членскiя ўзносы. Яны не нясуць адказнасцi па абавязацельствах
творчых саюзаў, а творчыя саюзы не адказваюць па абавязацельствах
сваiх членаў, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
У выпадку лiквiдацыi творчага саюза яго маёмасць, якая
засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў,
выкарыстоўваецца ў мэтах, вызначаных у статутных дакументах творчага
саюза.
Артыкул 13. Забарона падзелу маёмасцi i сродкаў творчых саюзаў
памiж яго членамi (удзельнiкамi)
Сродкi i маёмасць творчых саюзаў не могуць быць падзелены памiж
членамi (удзельнiкамi) гэтых саюзаў i выкарыстоўваюцца толькi для
дасягнення статутных мэт i задач. Дапускаецца выкарыстанне творчымi
саюзамi сваiх сродкаў на дабрачынныя мэты ў парадку, вызначаным
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4. Дзяржаўная падтрымка творчых саюзаў у галiне
эканамiчнага рэгулявання ix дзейнасцi
Артыкул 14. Фiнансавая падтрымка творчых саюзаў i ix
прадпрыемстваў
Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя
выканаўчыя i распарадчыя органы могуць аказваць фiнансавую дапамогу
творчым саюзам у забеспячэннi функцыянавання аб`ектаў
сацыяльна-культурнага прызначэння, якiя знаходзяцца ва ўласнасцi, у
бясплатным карыстаннi творчых саюзаў або арандуюцца iмi (галерэi,
салоны, канцэртныя i выставачныя залы i iнш.) i выкарыстоўваюцца па
мэтаваму прызначэнню.
Творчыя саюзы, iх прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя дзейнiчаюць
у мэтах выканання статутных задач творчых саюзаў, плацяць за
камунальныя паслугi, электраэнергiю i арэнду службовых памяшканняў i
памяшканняў прадпрыемстваў творчых саюзаў па тарыфах i расцэнках,
устаноўленых для памяшканняў, што займаюць бюджэтныя ўстановы i
арганiзацыi.
Дзяржава можа ажыццяўляць палiтыку льготнага падаткаабкладання
прадпрыемстваў, створаных творчымi саюзамi, у частцы вытворчасцi
тавараў i аказання паслуг выключна для сферы культуры i мастацтва ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў або па iх даручэнню мясцовыя
выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi з падатковым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць часткова або поўнасцю
вызваляць ад падаткаў прадпрыемствы, створаныя творчымi саюзамi.
Артыкул 15. Прадастаўленне памяшканняў творчым саюзам i творчым
работнiкам
Прадастаўленне памяшканняў творчым саюзам (студыi, лабараторыi,
майстэрнi i iнш.) для забеспячэння ўмоў iх дзейнасцi, а таксама
плошчаў для размяшчэння органаў кiравання творчых саюзаў
ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi
з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Творчым работнiкам - членам (удзельнiкам) творчых саюзаў у
мэтах забеспячэння ўмоў для iх культурнай творчай дзейнасцi можа
выдзяляцца дадатковая жылая плошча (кабiнет, майстэрня) у
адпаведнасцi з жыллёвым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 5. Творчыя работнiкi i ix статус
Артыкул 16. Статус творчага работнiка
Статус творчага работнiка - члена (удзельнiка) творчага саюза
пацвярджаецца непасрэдна самiм творчым саюзам у адпаведнасцi з яго
статутнымi дакументамi.
Статус творчага работнiка, якi не знаходзiцца ў творчым саюзе,
пацвярджаецца прафесiйным сертыфiкатам, што выдаецца спецыяльнай
экспертнай камiсiяй у адпаведнасцi з палажэннем аб гэтай кaмicii,
зацверджаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, на падставе
вынiкаў яго прафесiйнай творчай дзейнасцi (апублiкаваннi,
абнародаваннi, выкананнi, выстаўкi i iнш.).
Артыкул 17. Працоўныя i сацыяльныя правы творчых работнiкаў
Творчыя работнiкi могуць быць работнiкамi, якiя працуюць на
аснове працоўнага дагавора або дагавора грамадзянска-прававога
характару, а таксама работнiкамi, не працуючымi па такiх дагаворах.
Культурная творчая дзейнасць не з`яўляецца прадпрымальнiцкай
дзейнасцю, за выключэннем выпадкаў, калi яна накiравана на
сiстэматычнае атрыманне прыбытку ад яе вынiкаў.
Абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, пенсiённае
забеспячэнне творчых работнiкаў, якiя не працуюць на аснове
працоўнага дагавора або дагавора грамадзянска-прававога характару,
ажыццяўляюцца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Глава 6. Папулярызацыя i распаўсюджванне вынiкаў культурнай
творчай дзeйнacцi творчых работнiкаў
Артыкул 18. Нацыянальныя культурныя выстаўкi творчых работнiкаў
У мэтах стымулявання творчых работнiкаў, папулярызацыi ix
асабiстых вынiкаў культурнай творчай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь
рэгулярна праводзяцца рэспублiканскiя i мясцовыя выстаўкi твораў
лiтаратуры, выяўленчага мастацтва i iншых вынiкаў у галiне культуры,
лiтаратуры i мастацтва, а таксама канцэрты, пленэры i iншыя
мерапрыемствы па выяўленню i заахвочванню талентаў, прапагандзе ix
твораў.
Артыкул 19. Дамы творчасцi i iншыя творчыя ўстановы культуры i
мастацтва творчых саюзаў
Дзяржаўныя органы па прапанове рэспублiканскага органа
дзяржаўнага кiравання культурай у мэтах захавання i пераемнасцi
культурных традыцый розных пакаленняў творчых работнiкаў, прапаганды
твораў мастацтва, лiтаратуры, музыкi, архiтэктуры i iншай творчай
культурнай дзейнасцi, развiцця талентаў i стварэння спрыяльных умоў
для ix творчага росту адкрываюць дамы творчасцi, дамы лiтаратара
(кампазiтара, архiтэктара i iнш.), палацы i дамы мастацтваў, а
таксама творчыя лабараторыi, творчыя майстэрнi i гасцёўнi.
Глава 7. Культурныя абмены творчых саюзаў Рэспублiкi Беларусь з
творчымi арганiзацыямi замежных краiн. Мiжнародныя дагаворы
Артыкул 20. Садзейнiчанне дзяржавы творчым саюзам у культурных
абменах з замежнымi краiнамi
Рэспублiка Беларусь садзейнiчае пашырэнню кола суб`ектаў
мiжнародных сувязей у сферы культурнай творчай дзейнасцi, заахвочвае
самастойны прамы ўдзел творчых саюзаў у культурных абменах з
адпаведнымi творчымi арганiзацыямi замежных краiн.
Артыкул 21. Дзейнасць структур мiжнародных творчых арганiзацый
на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь могуць стварацца фiлiялы i iншыя
структуры мiжнародных творчых арганiзацый.
Артыкул 22. Мiжнародныя дагаворы ў галiне культуры, мастацтва i
iншай культурнай творчай дзейнасцi
Нормы мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь у галiне
культуры, мастацтва i iншай культурнай творчай дзейнасцi з`яўляюцца
часткай заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць непасрэднаму
прымяненню на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, акрамя выпадкаў, калi з
мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм
патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага акта, i маюць сiлу таго
прававога акта, якiм выяўлена згода Рэспублiкi Беларусь на
абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора.
Артыкул 23. Мiжнародныя сувязi творчых саюзаў
Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць уступаць у
мiжнародныя творчыя арганiзацыi, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя
кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць
iншыя дзеяннi, калi яны не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь i яе мiжнародным абавязацельствам.
Глава 8. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь аб творчых саюзах i творчых работнiках
Артыкул 24. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi
Беларусь аб творчых саюзах i творчых работнiках
За парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб творчых
саюзах i творчых работнiках вiнаватыя асобы нясуць адказнасць у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 25. Кантроль за адпаведнасцю дзейнасцi творчых саюзаў
заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i ix статутам
Кантроль за адпаведнасцю дзейнасцi творчых саюзаў заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь i ix статутам ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.
Глава 9. Заключныя палажэннi
Артыкул 26. Уступленне ў сiлу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.
Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць
з гэтым Законам заканадаўства аб творчых саюзах i творчых работнiках
прымяняецца ў той частцы, у якой яно не супярэчыць гэтаму Закону,
калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.
Савету Miнiстрaў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн:
падрыхтаваць i ўнесцi ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага
сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
прывесцi акты Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым
Законам;
забяспечыць распрацоўку i зацвярджэнне нарматыўных прававых
актаў, неабходных для рэалiзацыi гэтага Закона;
забяспечыць адмену мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання ix нарматыўных прававых актаў, якiя
супярэчаць гэтаму Закону.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
<<< Главная
страница | < Назад
|