ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 снежня 1999 г. N 1941
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ IВАНАЎСКАЙ ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI
АБ ДОЎГАТЭРМIНОВЫМ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Iванаўскай
вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным
супрацоўнiцтве i падпiсаннi гэтага Пагаднення.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Садоху В.Я. на
правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Адмiнiстрацыяй Iванаўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца)
*) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект указанага
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ