ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 снежня 1999 г. N 1933
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ УЗАЕМНЫМ ПРЫЗНАННI
КАМПЛЕКТУЮЧЫХ ВЫРАБАЎ ДЛЯ ВЫТВОРЧАСЦI СРОДКАЎ
АЎТАМАБIЛЬНАГА ТРАНСПАРТУ Ў ЯКАСЦI МЯСЦОВАЙ КАМПАНЕНТЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва i iнвестыцый,
узгодненую з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, аб падпiсаннi Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб
узаемным прызнаннi камплектуючых вырабаў для вытворчасцi сродкаў
аўтамабiльнага транспарту ў якасцi мясцовай кампаненты (дадаецца)
*).
Упаўнаважыць на падпiсанне названага Пагаднення Паўнамоцнага
прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь - Намеснiка
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка Леанiда Пятровiча.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ