ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 1999 г. N 1843
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
МIЖДЗЯРЖАЎНЫМ АБМЕНЕ АБАВЯЗКОВЫМI ЭКЗЭМПЛЯРАМI ДАКУМЕНТАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Дзяржаўным камiтэтам па друку, аб правядзеннi перагавораў
па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Расiйскай Федэрацыi аб мiждзяржаўным абмене абавязковымi
экзэмплярамi дакументаў.
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Сасноўскага Аляксандра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення.
Пры правядзеннi перагавораў кiравацца праектам Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб
мiждзяржаўным абмене абавязковымi экзэмплярамi дакументаў
(прыкладаецца) *).
Дазволiць уносiць у праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|