ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лiстапада 1999 г. N 1811
АБ УПАЎНАВАЖАННI Л.П.КОЗIКА НА ПАДПIСАННЕ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
СТВАРЭННI АБ`ЯДНАНАЙ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫЧНАЙ СIСТЭМЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць Паўнамоцнага прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь - Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка
Леанiда Пятровiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб стварэннi аб`яднанай электраэнергетычнай сiстэмы.
Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 24 сакавiка 1999 г. N 415 "Аб упаўнаважаннi В.I.Кокарава
на падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Расiйскай Федэрацыi аб стварэннi аб`яднанай электраэнергетычнай
сiстэмы".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ