ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 лiстапада 1999 г. N 1808
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРКМЕНIСТАНА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6
декабря 2001 г. N 1763 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 117, 5/9552)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных
справах (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
__________________________________________________________
Абзац третий утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 6 декабря 2001 г. N 1763
Даручыць Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта
Макарэвiчу Вiкенцiю Вiкенцьевiчу фармiраванне дэлегацыi i
правядзенне перагавораў.
__________________________________________________________
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект указанага
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|