ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 лiстапада 1999 г. N 1745
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў
мытных справах (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Даручыць Старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Макарэвiчу
Вiкенцiю Вiкенцьевiчу фармiраванне дэлегацыi i правядзенне
перагавораў.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь В.ДАЛГАЛЁЎ