ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 лiстапада 1999 г. N 1731
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКI АБ АБ`ЁМЕ
ПАСТАВАК БЕЛАРУСКIХ ШКЛОТКАНIН НА АМЕРЫКАНСКI РЫНАК
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi i Беларускiм дзяржаўным канцэрнам па нафце i
хiмii, аб правядзеннi перагавораў памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб ўзгадненнi аб`ёму паставак
беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак.
Зацвердзiць асноўныя палажэннi пазiцыi Рэспублiкi Беларусь на
перагаворах аб урэгуляваннi прэтэнзiй Урада Злучаных Штатаў Амерыкi
адносна паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак
(дадаюцца) *) у якасцi асновы для перагавораў.
Упаўнаважыць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi
Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкi Цапкалу В.В. на правядзенне гэтых
перагавораў i на падпiсанне па iх вынiках Мемарандуму памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi аб аб`ёме
паставак беларускiх шклотканiн на амерыканскi рынак у выпадку яго
адпаведнасцi асноўным палажэнням беларускай пазiцыi.
____________________________
*) Не рассылаюцца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ