ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНIКОЎ
НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 кастрычнiка 1999 г. N 1092-П/VIII
АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ ТВОРЧЫХ САЮЗАХ"
Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
1. Прыняць у першым чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб творчых саюзах".
2. Накiраваць указаны законапраект Прэзiдэнту Рэспублiкi
Беларусь, у Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для ўнясення прапаноў
i заўваг.
Заўвагi i прапановы па ўказанаму законапраекту накiроўваюцца ў
Пастаянную камiсiю Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i
навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.
3. Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i
навукова-тэхнiчнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб творчых саюзах" з улiкам паступiўшых заўваг i прапаноў
i ўнесцi яго на разгляд восьмай сесii Палаты прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у другiм чытаннi.
Старшыня Палаты прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь А.МАЛАФЕЕЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|