ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 верасня 1999 г. N 1488
АБ IЛЬГОТНЫМ КРЭДЫТАВАННI ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ШТО АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЦЬ
ПРАГРАМЫ Ў СФЕРЫ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦI I
ЗАБЕСПЯЧЭННЯ НАСЕЛЬНIЦТВА ПРАДУКТАМI ХАРЧАВАННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прасiць банкi, якiя абслугоўваюць дзяржаўныя праграмы ў
адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 2 кастрычнiка 1996 г. N
647/9, праводзiць крэдытаванне на льготных умовах (выплата працэнтаў
у памеры паловы стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi
Беларусь) юрыдычных асоб, што ажыццяўляюць мерапрыемствы,
прадугледжаныя Дзяржаўнай праграмай забеспячэння насельнiцтва
рэспублiкi рыбай i прадуктамi мора на 1998-2005 гады,
Рэспублiканскай праграмай "Лён" на 1998-2003 гады, рэспублiканскай
праграмай развiцця птушкагадоўлi на 1998-2002 гады, Рэспублiканскай
праграмай асваення магутнасцей комплексаў па вырошчванню i адкорму
буйной рагатай жывёлы на 5-10 тыс.галоў адкорму ў год на 1999-2001
гады, зацверджаных адпаведна пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 20 лiпеня 1998 г. N 1133, ад 2 лiстапада 1998 г. N 1670,
ад 6 жнiўня 1998 г. N 1241, ад 20 студзеня 1999 г. N 88.
2. Мiнiстэрству фiнансаў:
2.1. штогод ва ўстаноўленым парадку прадугледжваць у бюджэце
сродкi на кампенсацыю страт банкаў ад выдачы льготных крэдытаў у
адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы;
2.2. забяспечваць правядзенне ўказанай кампенсацыi не пазней як
за 10 дзён пасля прадстаўлення банкам адпаведных разлiкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|