ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 жнiўня 1999 г. N 549
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ КЛАСНЫМ КIРАЎНIКУ КЛАСА
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ I КУРАТАРЫ ВУЧЭБНАЙ ГРУПЫ
ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
У мэтах паляпшэння выхавання навучэнцаў, павышэння ролi i
адказнасцi педагагiчных работнiкаў за вынiкi выхаваўчай дзейнасцi
загадваю:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб класным кiраўнiку класа
агульнаадукацыйнай школы i куратары вучэбнай групы
прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы.
2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым
Г.А.):
2.1. прадставiць у трохдзённы тэрмiн ва ўстаноўленым парадку ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь на прававую экспертызу гэты
загад;
2.2. у месячны тэрмiн пасля ўключэння ў Нацыянальны рэестр
прававых актаў Рэспублiкi Беларусь Палажэння аб класным кiраўнiку
класа агульнаадукацыйнай школы i куратары вучэбнай групы
прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
давесцi яго да падведамасных сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў, упраўленняў адукацыi аблвыканкомаў i Мiнгарвыканкома,
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы.
3. Упраўленням адукацыi аблвыканкомаў i Мiнгарвыканкома давесцi
Палажэнне аб класным кiраўнiку класа агульнаадукацыйнай школы i
куратары вучэбнай групы прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй
спецыяльнай навучальнай установы да ведама кiраўнiкоў
агульнаадукацыйных школ i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
устаноў.
4. Кiраўнiкам агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных
i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў арганiзаваць дзейнасць
класных кiраўнiкоў i куратараў згодна з дадзеным Палажэннем аб
класным кiраўнiку класа агульнаадукацыйнай школы i куратары вучэбнай
групы прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай навучальнай
установы.
5. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на
намеснiка Мiнiстра Слуку А.Г.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.08.1999 N 549
ПАЛАЖЭННЕ
аб класным кiраўнiку класа агульнаадукацыйнай школы i
куратары вучэбнай групы прафесiянальна-тэхнiчнай
i сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
1. Агульныя палажэннi
1.1. Класны кiраўнiк класа i куратар вучэбнай групы назначаюцца
загадам дырэктара (рэктара) навучальнай установы па прапанове
намеснiка дырэктара (прарэктара) па вучэбна-выхаваўчай або
выхаваўчай рабоце з улiкам меркавання калектыву класа цi вучэбнай
групы i педагогаў, як правiла, на ўвесь перыяд навучання гэтага
класа цi групы навучэнцаў з лiку штатных настаўнiкаў, выкладчыкаў
або майстроў вытворчага навучання, якiя маюць вышэйшую або сярэднюю
спецыяльную педагагiчную (iнжынерна-педагагiчную) адукацыю.
1.2. Класны кiраўнiк назначаецца на кожны клас
агульнаадукацыйнай школы любога тыпу, школы-дзiцячага сада,
гiмназii, лiцэя, а куратар вучэбнай групы - вучэбную групу
прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча, вышэйшага прафесiянальнага
(тэхнiчнага) вучылiшча, рэгiянальнага цэнтра прафесiянальнай
адукацыi, сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, каледжа, у тым
лiку вышэйшага, непасрэдна падпарадкоўваецца намеснiку дырэктара
(прарэктару) па вучэбна-выхаваўчай або выхаваўчай рабоце, адказвае
за арганiзацыю i каардынацыю адукацыйнага i выхаваўчага працэсаў у
замацаванымi за iм класе або групе навучэнцаў.
1.3. Арганiзацыйную i выхаваўчую дзейнасць класны кiраўнiк
класa або куратар вучэбнай групы ажыццяўляе ў адпаведнасцi з
Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",
"Аб правах дзiцяцi", Канцэпцыяй аб адукацыi i выхаваннi, адобранай
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 1993
г. N 180 (Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 9,
арт. 156), iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, якiя ўстанаўлiваюць
i абараняюць правы, iнтарэсы дзяцей, моладзi i сям`i, а таксама
статутам навучальнай установы.
1.4. Класны кiраўнiк класа i куратар вучэбнай групы ў сваёй
працы ўзаемадзейнiчаюць з педагогам-арганiзатарам, педагогам
сацыяльным, педагогам-псiхолагам, настаўнiкамi, выкладчыкамi,
майстрам вытворчага навучання, загадчыкам аддзялення, выхавальнiкам,
культарганiзатарам, медыцынскiмi работнiкамi, бацькамi навучэнцаў i
кiраўнiкамi грамадскiх арганiзацый.
1.5. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi класнага кiраўнiка класа i
куратара вучэбнай групы з`яўляюцца прафесiянальная кампетэнтнасць,
гуманiзм, справядлiвасць, паважлiвыя адносiны да асобы, адказнасць,
дабрыня, суперажыванне, падтрымка i iндывiдуальны (асобасна
арыентаваны) падыход, якiя садзейнiчаюць стварэнню псiхалагiчна
камфортных ўмоў для кожнага навучэнца i фармiраванню згуртаванага,
актыўнага, жыццядзейнага, творча настроенага калектыву. Класны
кiраўнiк або куратар павiнен паважаць чалавечую годнасць i будаваць
свае адносiны з навучэнцамi, iх бацькамi, а таксама са сваiмi
калегамi на аснове дыялогу, наладжвання кантактаў, узаемадзеяння з
сацыяльным асяроддзем падлеткаў i моладзi.
1.6. На аснове гэтага Палажэння з улiкам асаблiвасцей, умоў,
спецыфiкi, вопыту, традыцый i перспектыў развiцця распрацоўваецца
Палажэнне аб класным кiраўнiку класа або куратары вучэбнай групы
навучальнай установы, якое зацвярджаецца дырэктарам навучальнай
установы па ўзгадненню з прафсаюзным органам, якi дзейнiчае ў
навучальнай установе.
2. Псiхолага-педагагiчныя асновы дзейнасцi i абавязкi
класнага кiраўнiка класа i куратара вучэбнай групы
2.1. Фармiраванне асобы, духоўнае, iнтэлектуальнае i фiзiчнае
развiццё кожнага навучэнца, яго станаўленне як грамадзянiна i
прафесiянала.
2.2. Фармiраванне ў навучэнцаў класа i вучэбнай групы
агульначалавечых норм гуманiстычнай маралi, культуры адносiн,
патрэбнасцi ў духоўных каштоўнасцях.
2.3. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасцi, патрыятызму,
садзейнiчанне засвойванню навучэнцамi агульначалавечых i
нацыянальных культурных каштоўнасцей, фармiраванню актыўнай
грамадзянскай пазiцыi.
2.4. Развiццё традыцый навучальнай установы, знаёмства i
засвойванне норм i правiлаў унутранага распарадку, праў i абавязкаў
навучэнцаў у калектыве, асаблiвасцей выбранай прафесii,
садзейнiчанне развiццю органаў вучнёўскага самакiравання.
2.5. Садзейнiчанне самапазнанню i самавыхаванню, творчаму
самаразвiццю iндывiдуальнасцi кожнага навучэнца класа або вучэбнай
групы на аснове ўсебаковага вывучэння (ва ўзаемадзеяннi з
педагогам-псiхолагам i педагогам сацыяльным) навучэнцаў класа або
групы, iх iндывiдуальных асаблiвасцей, схiльнасцей, iнтарэсаў,
патрэбнасцей, каштоўнасных арыентацый, арганiзацыi вольнага часу.
Садзейнiчанне прафесiянальнай арыентацыi навучэнскай моладзi.
Падтрыманне пастаяннай сувязi з выхавальнiкамi, якiя працуюць у
iнтэрнаце, у мэтах каардынацыi педагагiчных намаганняў па
станаўленню асобы навучэнца свайго класа або групы.
2.6. Узаемадзеянне з сям`ёй, педагогам-псiхолагам, педагогам
сацыяльным навучальнай установы ў мэтах дасягнення адзiнства
патрабаванняў i ўзгаднення дзеянняў калектыву навучальнай установы i
сям`i ў адносiнах да навучэнцаў, а таксама стварэнне ў класе або
вучэбнай групе добразычлiвых, сяброўскiх адносiн, павагi да людзей,
якiя iх акружаюць.
2.7. Клопат аб стварэннi ўмоў для паспяховай вучэбнай дзейнасцi
навучэнцаў, захаваннi кантынгенту класа або вучэбнай групы, унясенне
прапаноў аб арганiзацыi кампенсаванага навучання.
2.8. Клопат аб бяспечнай жыццядзейнасцi, маральнай i сацыяльнай
абароне навучэнцаў, фармiраванне на працягу навучання здаровага ладу
жыцця, прафiлактыка шкодных звычак i СНIДу, садзейнiчанне
арганiзацыi харчавання i медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў.
Арганiзацыя работы па прафiлактыцы процiпраўных паводзiн навучэнскай
моладзi.
2.9. Планаванне арганiзацыi выхаваўчага працэсу, грамадска
карыснай дзейнасцi, працы, адпачынку i аздараўлення навучэнцаў класа
або вучэбнай групы ў пазаўрочны i канiкулярны час.
2.10. Удасканаленне свайго прафесiянальнага i метадычнага
ўзроўню, павышэнне квалiфiкацыi на курсах, семiнарах, практыкумах,
канферэнцыях i г.д.
3. Правы класнага кiраўнiка класа i куратара
вучэбнай групы
3.1. Ствараць сваю педагагiчна абгрунтаваную сiстэму выхавання,
выбiраць формы, метады, шляхi i сродкi выхаваўчай дзейнасцi ў класе
або групе з улiкам узроставых асаблiвасцей, iнтарэсаў, схiльнасцей i
каштоўнасных арыентацый навучэнцаў, магчымасцей навучальнай
установы. Дабiвацца спрыяльных умоў для рэалiзацыi сваiх функцый.
3.2. Весцi педагагiчна абгрунтаваныя назiраннi за навучэнцамi.
Вывучаць соцыум i асяроддзе навучэнцаў. Выкарыстоўваць атрыманыя
звесткi ў выхаваўчых мэтах.
3.3. Уносiць на разгляд кiраўнiка навучальнай установы,
педагагiчнага савета i метадычнага аб`яднання класных кiраўнiкоў або
куратараў вучэбных груп прапановы па ўдасканаленню
вучэбна-выхаваўчага працэсу.
3.4. Прысутнiчаць на вучэбных занятках, экзаменах i
пазашкольных мерапрыемствах, якiя праводзяцца ў класе або ў вучэбнай
групе.
3.5. Уносiць па ўзгадненню з класам або вучэбнай групай
прапановы кiраўнiку навучальнай установы аб аказаннi неабходнай
матэрыяльнай дапамогi, заахвочваннi навучэнцаў i iх бацькоў, аб
вынясеннi навучэнцам класа або вучэбнай групы дысцыплiнарных мер
уздзеяння за парушэнне ўстаноўленых правiлаў унутранага распарадку
навучальнай установы i норм паводзiн.
3.6. Прыцягваць прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый, органаў
дзяржаўнага кiравання, правапарадку, творчых саюзаў,
культурна-асветнiцкiх устаноў да выхавання, арганiзацыi вольнага
часу навучэнцаў i прафiлактыкi правапарушэнняў.
3.7. Абараняць свой гонар, уласную i прафесiянальную годнасць.
Атрымлiваць заахвочваннi за паспяховую працу.
4. Арганiзацыя работы класнага кiраўнiка класа
i куратара вучэбнай групы
4.1. Вядзе ўстаноўленую ў навучальнай установе дакументацыю
класа або вучэбнай групы, у тым лiку дзённiк класнага кiраўнiка або
куратара вучэбнай групы.
4.2. Арганiзуе дзейнасць па фармiраванню калектыву, асобы
кожнага навучэнца, ажыццяўляе планамерны i мэтанакiраваны выхаваўчы
працэс у класе або ў вучэбнай групе.
4.3. Плануе сваю работу з навучэнцамi (на месяц) з улiкам
спецыфiкi i асаблiвасцей класа або вучэбнай групы i на аснове плана
вучэбна-выхаваўчай дзейнасцi навучальнай установы на вучэбны год.
4.4. Удзельнiчае ў рабоце метадычнага аб`яднання класных
кiраўнiкоў або куратараў вучэбных груп, якое ствараецца ў
навучальнай установе на правах прадметнай або цыклавой камiсii, з
мэтай аказання медатычнай i практычнай дапамогi ў арганiзацыi i
правядзеннi работы, павышэння квалiфiкацыi, абагульнення i
распаўсюджвання наяўнага вопыту работы класных кiраўнiкоў або
куратараў вучэбных груп. Пры неабходнасцi да ўдзелу ў дзейнасцi
метадычнага аб`яднання прыцягваюцца iншыя катэгорыi педагагiчных або
iнжынерна-педагагiчных работнiкаў навучальнай установы, педагог
сацыяльны, педагог-псiхолаг, педагог-арганiзатар, прадстаўнiкi
рэгiянальных i рэспублiканскiх вучэбна-метадычных служб, грамадскiх
арганiзацый, навучэнцы.
<<< Главная
страница | < Назад
|