ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 жнiўня 1999 г. N 1304
АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI I
МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI I ХАРЧАВАННЯ СРОДКАЎ З
РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 1999 годзе са сродкаў, прадугледжаных у
рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне фундаментальных
даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i праектаў, Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi для Цэнтральнага батанiчнага саду 8,5
млрд.рублёў, Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання для
Беларускага навукова-даследчага iнстытута аховы раслiн Акадэмii
аграрных навук 1,782 млрд.рублёў для правядзення iмi сумесных работ
з таварыствам з абмежаванай адказнасцю "Тэлас-Сiбiр".
Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|