ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 мая 1999 г. N 268
АБ УДАСКАНАЛЕННI СТРУКТУРЫ РIПА
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования от 14 сентября
2000 г. N 41 (зарегистрировано в Национальном реестре -
N 8/4213 от 29.09.2000 г.) .
Улiчваючы неабходнасць далейшага развiцця сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, росту эфектыўнасцi
навуковых даследаванняў у гэтай галiне, спалучэння тэорыi i практыкi
навучання, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi
iнжынерна-педагагiчных кадраў, загадваю:
1. Утратил силу.
__________________________________________________________
Пункт 1 утратил силу постановлением Министерства
образования от 14 сентября 2000 г. N 41 (зарегистрировано в
Национальном реестре - N 8/4213 от 29.09.2000 г.)
1. Зацвердзiць Палажэнне аб Рэспублiканскiм iнстытуце
прафесiянальнай адукацыi, якое ўзгоднена з Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.)
накiраваць дадзены загад у трохдзённы тэрмiн у Мiнiстэрства юстыцыi
на прававую экспертызу.
3. Загад Мiнiстэрства адукацыi ад 21 сакавiка 1997 г. N 157 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб Рэспублiканскiм iнстытуце прафесiянальнай
адукацыi" лiчыць страцiўшым сiлу.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
__________________________________________________________
Положение утратило силу постановлением Министерства
образования от 14 сентября 2000 г. N 41 (зарегистрировано в
Национальном реестре - N 8/4213 от 29.09.2000 г.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнicтэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
07.05.1999 N 268
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнicтр працы Намеснiк Мiнiстра Намеснiк Мiнiстра
Рэспублiкi эканомiкi фiнансаў
Беларусь Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
I.А.Лях Ю.I.Енiн А.I.Сверж
15.04.1999 15.04.1999 19.04.1999
ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспублiканскiм iнстытуце прафесiянальнай адукацыi
1. Агульныя палажэннi
1.1. Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi *) -
установа адукацыi iнтэграванага тыпу, функцыяй якой з`яўляюцца
навуковае, метадычнае i вучэбнае забеспячэнне сiстэмы
прафесiянальнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
____________________________
*) Далей - iнстытут.
1.2. Асноўныя задачы iнстытута: правядзенне навуковых
даследаванняў у галiне прафесiянальнай адукацыi; навукова-метадычнае
забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай
адукацыi, прафесiянальнага навучання, павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў, выхаваўчай дзейнасцi на гэтых ступенях
адукацыi; навукова-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кiруючых, педагагiчных
кадраў i спецыялiстаў сiстэмы прафесiянальнай адукацыi; каардынацыя
дзейнасцi рэгiянальных метадычных органаў прафесiянальнай адукацыi,
вучэбна-метадычных органаў галiновых мiнiстэрстваў, iншых
цэнтральных органаў кiравання, арганiзацый i ўстаноў (незалежна ад
форм уласнасцi), якiя займаюцца прафесiянальнай падрыхтоўкай кадраў;
распрацоўка i ўдасканаленне нарматыўнай i тыпавой вучэбна-праграмнай
дакументацыi; падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi
кiруючых, педагагiчных кадраў i спецыялiстаў у галiне
прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi;
падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi квалiфiкаваных
рабочых кадраў, спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй i
першай ступенню вышэйшай адукацыi, iнтэграванай з
прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй; выданне
навуковай, вучэбнай, метадычнай i iншай лiтаратуры.
1.3. Iнстытут ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе дзяржаўных
заказаў цэнтральнага органа дзяржаўнага кiравання сiстэмай адукацыi,
заказаў прадпрыемстваў i ўстаноў недзяржаўнай формы ўласнасцi, а
таксама фiзiчных асоб, планаў навукова-даследчай i метадычнай работы
i вучэбных планаў, распрацаваных самастойна з улiкам новых
патрабаванняў да нацыянальнай сiстэмы прафесiянальнай адукацыi.
1.4. Iнстытут мае наступную структуру: аддзяленнi, факультэты,
кафедры i навукова-даследчыя лабараторыi ў iх складзе,
навукова-даследчыя i навукова-метадычныя аддзелы i лабараторыi,
цэнтр па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi,
кабiнеты, вучэбна-вытворчыя, рэдакцыйна-выдавецкiя падраздзяленнi i
iншыя структурныя падраздзяленнi, неабходныя для забеспячэння яго
дзейнасцi, а таксама фiлiялы i вучэбна-кансультацыйныя пункты.
1.5. Iнстытут як установа iнтэграванага тыпу на падставе
рашэння Мiнiстэрства адукацыi i па ўзгадненнi з адпаведнымi
мясцовымi органамi адукацыi можа мець у якасцi базавых сярэднiя
спецыяльныя i прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы,
удзельнiчаць у стварэннi вучэбна-навукова-вытворчых,
вучэбна-вытворчых комплексаў i iншых форм сумеснай дзейнасцi
адпаведна з заканадаўствам. Iнстытут ажыццяўляе ў адносiнах
замацаванай за iм на праве аператыўнага кiравання маёмасцi
(валоданне, карыстанне i распараджэнне) гаспадарчую дзейнасць у
адпаведнасцi з вызначанымi ў гэтым Палажэннi мэтамi дзейнасцi i
прызначэннем гэтай маёмасцi.
1.6. Iнстытут праходзiць акрэдытацыю ў адпаведнасцi з iснуючым
парадкам.
2. Навукова-даследчая работа
2.1. Навукова-даследчая работа праводзiцца навуковымi
аддзеламi, лабараторыямi, кафедрамi iнстытута i навукова-даследчымi
лабараторыямi пры iх, iншымi падраздзяленнямi, а таксама часовымi
творчымi калектывамi.
2.2. Планаванне навукова-даследчай работы ажыццяўляецца на
падставе заказаў Мiнiстэрства адукацыi, iншых мiнiстэрстваў i
ўстаноў, а таксама па iнiцыятыве вучонага савета iнстытута.
2.3. Галоўнымi накiрункамi навуковых даследаванняў з`яўляюцца:
- распрацоўка прапаноў па вызначэнню дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне прафесiянальнай адукацыi i развiццю сiстэмы адукацыi;
- распрацоўка канцэптуальных падыходаў i праграм развiцця
прафесiянальнай адукацыi;
- навуковае абгрунтаванне квалiфiкацыйных узроўняў, стандартаў
i зместу прафесiянальнай адукацыi;
- навуковае абгрунтаванне мадэляў прафесiянальна-тэхнiчнай i
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, прафесiянальнай падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў, выхавання ў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных
установах, навучальна-вытворчых i вучэбна-курсавых камбiнатах i
iншых навучальных установах, а таксама непасрэдна на вытворчасцi;
- даследаванне пытанняў падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi, павышэння
квалiфiкацыi i атэстацыi кiруючых, педагагiчных i iншых кадраў
сiстэмы прафесiянальнай адукацыi;
- распрацоўка зместу i тэхналогiй сярэдняй спецыяльнай i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, а таксама перападрыхтоўкi i
павышэння прафесiянальнай квалiфiкацыi грамадзян;
- вывучэнне вопыту i правядзенне параўнальнага аналiзу
прафесiянальнай адукацыi замежных краiн;
- даследаваннi ў галiне статыстыкi з мэтай стварэння
iнфармацыйнага банка ў галiне прафесiянальнай адукацыi;
- манiторынг сiстэмы прафесiянальнай адукацыi;
- каардынацыя навуковых даследаванняў у галiне прафесiянальнай
адукацыi.
3. Навукова-метадычная работа
3.1. Навукова-метадычная работа ў iнстытуте ажыццяўляецца
навуковымi, навукова-метадычнымi падраздзяленнямi, кафедрамi i
лабараторыямi.
3.2. Галоўнымi накiрункамi дзейнасцi па навукова-метадычнаму
забеспячэнню прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай
адукацыi з`яўляюцца:
- аналiтычная дзейнасць па выяўленню асноўных тэндэнцый
развiцця прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi i
падыходаў да яе навукова-метадычнага забеспячэння;
- распрацоўка канцэптуальных падыходаў да структуравання i
вызначэння асноўных накiрункаў функцыянiравання i развiцця сiстэмы
навукова-метадычнага забеспячэння;
- навукова-метадычнае i нарматыўнае забеспячэнне
вучэбна-выхаваўчага працэсу прафесiянальнай падрыхтоўкi,
перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi кадраў,
прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных
установах, мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах працоўнага
навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў курсавых камбiнатаў i
iнш.;
- распрацоўка i ўдасканаленне пералiкаў (класiфiкатараў)
вучэбных прафесiй i спецыяльнасцей, нарматыўных дакументаў,
стандартаў, мадэляў, тыпавых i эксперыментальных вучэбных планаў i
праграм прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
методыкi выхаваўчай дзейнасцi, метадалогii стварэння
вучэбна-метадычных комплексаў, камп`ютэрных i iншых сродкаў
навучання, а таксама зместу i тэхналогii ацэнкi якасцi
прафесiянальнай адукацыi ў прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх
спецыяльных навучальных установах, сiстэме павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi дарослага насельнiцтва;
- метадычнае забеспячэнне агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi
навучэнцаў сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў (ва ўзаемадзеяннi з Нацыянальным iнстытутам
адукацыi i Рэспублiканскiм iнстытутам вышэйшай школы);
- метадычнае забеспячэнне прафесiянальнай падрыхтоўкi
грамадзян, якiя маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне;
- каардынацыя дзейнасцi рэгiянальных метадычных органаў
прафесiянальнай адукацыi, вучэбна-метадычных органаў галiновых
мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, навучальных
устаноў непасрэднага падпарадкавання па пытаннях вучэбна-метадычнага
забеспячэння, вопытнай i эксперыментальнай работы;
- арганiзацыйна-метадычная работа па вывучэнню, абагульненню,
распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, правядзенне метадычных
мерапрыемстваў на рэспублiканскiм узроўнi;
- метадычнае забеспячэнне рэспублiканскiх канферэнцый,
алiмпiяд, конкурсаў прафесiянальнага майстэрства i iншых
мерапрыемствау.
3.3. Галоўнымi накiрункамi дзейнасцi па навукова-метадычным
забеспячэннi працэсу павышэння квалiфiкацыi кадраў з`яўляюцца:
- аналiтычная дзейнасць па выяўленню асноўных тэндэнцый
развiцця метадычнай работы ў навучальных установах павышэння
квалiфiкацыi;
- распрацоўка (на дыягнастычнай аснове) вучэбна-праграмнай
дакументацыi, якая рэгулюе змест павышэння квалiфiкацыi розных
катэгорый iнжынерна-педагагiчных работнiкаў, праектаванне сучасных
тэхналогiй iх навучання; аптымiзацыя форм, метадаў, сродкаў
навучання i iнш.;
- каардынацыя дзейнасцi рэгiянальных органаў прафесiянальнай
адукацыi i iншых устаноў па пытаннях павышэння квалiфiкацыi
iнжынерна-педагагiчных работнiкаў прафесiянальна-тэхнiчных, сярэднiх
спецыяльных i iншых навучальных устаноў.
4. Змест i арганiзацыя адукацыйна-выхаваўчага працэсу
4.1. Падрыхтоўка, перападрыхтоўка i павышэнне квалiфiкацыi
кадраў праводзiцца з адрывам, без адрыву i з частковым адрывам ад
працы, у спалучэннi гэтых форм, а таксама па iндывiдуальных планах
па любой форме навучання. Вучэбныя планы i праграмы зацвярджаюцца ва
ўстаноўленым парадку.
4.2. Парадак арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу
вызначаецца iнстытутам самастойна ў адпаведнасцi з дзеючымi
нарматыўнымi актамi.
4.3. Вучэбны працэс у цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi па рабочых прафесiях i прафесiях спецыялiстаў
ажыццяўляецца на трох узроўнях на аснове адукацыйных праграм.
Першы ўзровень: на аснове базавай адукацыi -
прафесiянальна-тэхнiчная адукацыя з атрыманнем агульнай сярэдняй
адукацыi.
Другi ўзровень - iнтэграваная прафесiянальна-тэхнiчная i
сярэдняя спецыяльная адукацыя.
Трэцi ўзровень - iнтэграваная прафесiянальна-тэхнiчная,
сярэдняя спецыяльная i першая ступень вышэйшай адукацыi.
Перавод навучэнцаў на другi i трэцi ўзровень навучання
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з тыпавым палажэннем, якое
зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi.
4.4. Выкарыстоўваюцца наступныя вiды вучэбных заняткаў: лекцыi,
семiнарскiя i практычныя, вучэбныя гульнi, дыскусii, семiнары па
абмену вопытам, педагагiчная практыка, курсавыя i выпускныя работы,
кансультацыi, самастойная работа слухачоў i iнш. У цэнтры па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi
ўстанаўлiваюцца наступныя вiды вучэбных заняткаў: урокi, лекцыi,
практычныя, семiнарскiя, лабараторныя заняткi, вытворчае i
практычнае навучанне, курсавое i дыпломнае праектаванне (работы),
кансультацыi. Устанаўлiваюцца наступныя формы кантролю: экзамены,
залiкi, калёквiумы, кантрольныя работы i iнш. Iх аб`ём, суадносiны,
а таксама тэрмiны правядзення экзаменацыйных сесiй i канiкулаў,
пачатку i завяршэння навучальнага года вызначаюцца вучэбным планам.
Паспяховасць навучэнцаў вызначаецца наступнымi адзнакамi: "выдатна",
"добра", "здавальняюча", "нездавальняюча", а таксама "залiк",
"незалiк".
4.5. Колькасць навучэнцаў вучэбнай групы ў цэнтры па
падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi
ўстанаўлiваецца:
для падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых - 25-30 чалавек;
для падрыхтоўкi спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай i
iнтэграванай з прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй, першай ступенню вышэйшай адукацыi - у адпаведнасцi з
заяўкамi i патрэбнасцямi вытворчасцi, але не менш як 15 чалавек;
для правядзення дадатковых i факультатыўных заняткаў - 12-15
чалавек.
4.6. Вытворчае навучанне па ўсiх прафесiях ажыццяўляецца ў
групах з 12-15 чалавек. Заняткi па фiзiчнаму выхаванню праводзяцца
асобна для юнакоў i дзяўчат пры наяўнасцi ў групе не менш як 25
чалавек, з якiх не менш як 8 чалавек аднаго полу. Пры правядзеннi
заняткаў па плаванню напаўняльнасць групы не павiнна перавышаць
12-15 чалавек.
4.7. Да працэсу выкладання ў iнстытуце прыцягваюцца айчынныя i
замежныя вучоныя, выкладчыкi вышэйшых, сярэднiх спецыяльных,
прафесiянальна-тэхнiчных устаноў, кiраўнiкi дзяржаўных устаноў,
спецыялiсты сацыяльна-эканамiчнага комплексу на ўмовах
сумяшчальнiцтва, пагадзiннай аплаты, кантракта.
4.8. Iнстытут арганiзуе навукова-метадычную работу для
паляпшэння якасцi навучання i выхавання, удасканалення педагагiчнага
майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу.
4.9. У iнстытуце ва ўстаноўленым парадку могуць дзейнiчаць
аспiрантура i спецыялiзаваныя саветы па абароне кандыдацкiх i
доктарскiх дысертацый.
Вучэбныя заняткi ў iнстытуце i ў цэнтры па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi праводзяцца ў адпаведнасцi
з раскладам.
5. Слухачы, стажоры, навучэнцы i аспiранты
5.1. Слухачамi, стажорамi i аспiрантамi iнстытута з`яўляюцца
работнiкi сiстэмы прафесiянальнай адукацыi, а таксама iншых
прадпрыемстваў i ўстаноў.
5.2. Iнстытут вызначае тэрмiны навучання слухачоў, стажораў i
аспiрантаў ва ўстаноўленым парадку.
5.3. Кантынгент слухачоў i аспiрантаў, падрыхтоўка якiх
фiнансуецца за кошт рэспублiканскага бюджэту, зацвярджаецца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам адукацыi ў iнстытуце могуць праходзiць перападрыхтоўку
i павышэнне квалiфiкацыi iншыя катэгорыi слухачоў.
5.4. Прыём на падрыхтоўку па рабочых прафесiях i прафесiях
спецыялiстау ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Умовы правядзення
конкурсу вызначаюцца навучальнай установай самастойна.
5.5. Асобы, якiя навучаюцца ў цэнтры па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi на першым, другiм i трэцiм
узроўнi, з`яўляюцца навучэнцамi. Кожнаму навучэнцу выдаюцца бiлет
навучэнца, кнiжка паспяховасцi ўстаноўленага ўзору.
5.6. Слухачы, стажоры, навучэнцы i аспiранты маюць права:
- выбiраць формы навучання;
- мець матэрыяльнае i жыллёва-бытавое забеспячэнне адпаведна з
дзеючым заканадаўствам;
- карыстацца падручнiкамi, дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай,
неабходнай для навучання, а таксама вучэбна-вытворчай i навуковай
базай iнстытута;
- мець здаровыя i бяспечныя ўмовы працы ў працэсе навучання;
- на ўдзел у органах самакiравання.
5.7. Матэрыяльнае забеспячэнне навучэнцаў ажыццяўляецца згодна
з зацверджанымi ва ўстаноўленым парадку нормамi адпаведна для
прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых
навучальных устаноў.
5.8. Выдаткi на ўтрыманне навучэнцаў першай i другой ступенi
цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi
(прафесiянальна-тэхнiчная i сярэдняя спецыяльная адукацыя)
ажыццяўляюцца па падраздзелу 2.1404.
5.9. Выдаткi на ўтрыманне слухачоў i стажораў факультэта
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi ажыццяўляюцца па падразделу
2.1407.
5.10. Слухачы, стажоры i навучэнцы абавязаны выконваць усе вiды
вучэбнай работы, вызначаныя вучэбнымi планамi, а таксама правiлы
ўнутранага распарадку iнстытута.
5.11. Слухачы i стажоры, якiя выканалi ўсе патрабаваннi
вучэбнага плана цi праграмы стажыроўкi, атрымлiваюць пасведчанне,
пры падрыхтоўцы i перападрыхтоўцы - дыплом устаноўленага ўзору. Пры
невыкананнi вучэбнага плана цi праграмы стажыроўкi, а таксама ў
выпадку парушэння правiл унутранага распарадку слухач цi стажор
выключаецца загадам па iнстытуце з выдачай адпаведнай даведкi аб
знаходжаннi ў iнстытуце.
5.12. Выпускнiкам iнстытута (цэнтра па падрыхтоўцы,
перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi) па рабочых прафесiях i
прафесiях спецыялiстаў, якiя паспяхова вытрымалi квалiфiкацыйныя
дзяржаўныя экзамены, абаранiлi дыпломны праект (дыпломную работу),
прысвойваецца адпаведная квалiфiкацыя (рабочага, спецыялiста
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнжынера) з выдачай дыпломаў
устаноўленага ўзору.
5.13. Выпускнiкам, якiя атрымалi адзнакi "добра" не больш як па
25% вучэбных прадметаў i адзнакi "выдатна" па астатнiх прадметах
(для тых, хто атрымлiвае квалiфiкацыю рабочага, i па вытворчым
навучаннi), здалi квалiфiкацыйныя дзяржаўныя экзамены, абаранiлi
дыпломны праект (дыпломную работу) на "выдатна", выдаецца дыплом з
адзнакай.
6. Педагагiчныя работнiкi i адмiнiстрацыйна-гаспадарчы
персанал
6.1. У iнстытуце аплата працы работнiкаў, якiя фiнансуюцца з
бюджэту, устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з Адзiнай тарыфнай сеткай
работнiкаў Рэспублiкi Беларусь i тарыфнай стаўкай першага разраду,
якая вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
6.2. Прафесарска-выкладчыцкi склад i навуковыя супрацоўнiкi
прымаюцца на працу i вызваляюцца ад яе ў адпаведнасцi з Палажэннем
аб парадку замяшчэння вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага
складу, камплектаванне цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi педагагiчнымi i iншымi супрацоўнiкамi
ажыццяўляецца на падставе заканадаўства аб працы.
6.3. Звальненне штатных супрацоўнiкаў з лiку
прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў у сувязi
са змяншэннем аб`ему работы праводзiцца ў парадку, якi прадугледжаны
працоўным заканадаўствам.
6.4. Супрацоўнiкi iнстытута маюць права на:
- забеспячэнне спрыяльных умоў для сваёй прафесiянальнай
дзейнасцi;
- творчую iнiцыятыву, абарону гонару i прафесiянальнай
годнасцi, удзел у органах самакiравання iнстытута;
- удзел у выбраннi кiраўнiкоў i кiруючых органаў iнстытута i
выбранне ў iх склад; гарантаваны ўзровень аплаты працы з рэгулярнай
карэкцiроўкай у адпаведнасцi са змяненнямi iндэкса цэн i
дыферэнцыраваную аплату ў залежнасцi ад квалiфiкацыi i вынiкаў
педагагiчнай i навуковай дзейнасцi;
- матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за поспехi ў
педагагiчнай, навуковай i метадычнай дзейнасцi.
6.5. Прафесарска-выкладчыцкi, навуковы, педагагiчны склад i
iншыя супрацоўнiкi iнстытута абавязаны: пастаянна ўдасканальваць
свае прафесiйныя веды, педагагiчнае i навукова-даследнiцкае
майстэрства:
- праводзiць навучанне i навуковыя даследаваннi, метадычную
работу на высокiм прафесiянальным i навукова-метадычным узроўнi;
- паважаць гонар i годнасць слухачоў i валодаць высокiмi
маральнымi якасцямi, устрымлiвацца ад выкарыстання вучэбнага
працэсу, свайго становiшча ў адносiнах да слухачоў у палiтычных
мэтах, не схiляцца да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi i
законам Рэспублiкi Беларусь.
7. Кiраванне iнстытутам
7.1. Кiраўнiцтва iнстытутам ажыццяўляецца ў спалучэннi
прынцыпаў адзiнаначалля рэктара i самакiравання калектыву праз
савет.
7.2. Рэктар прызначаецца на пасаду i звальняецца з яе загадам
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам. Ён дзейнiчае ад iмя iнстытута, прадстаўляе яго без
даверанасцi ва ўсiх установах i арганiзацыях, кiруе iнстытутам у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
7.3. Кiраўнiцтва канкрэтнымi напрамкамi дзейнасцi iнстытута
ажыццяўляюць першы прарэктар i прарэктары. Яны прызначаюцца на
пасады i вызваляюцца ад займаемых пасад у парадку i на ўмовах,
прадугледжаных заканадаўствам.
7.4. Кiраўнiцтва цэнтрам па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i
павышэнню квалiфiкацыi ажыццяўляецца начальнiкам цэнтра. Ён
прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад яе загадам рэктара
iнстытута.
7.5. Галоўны бухгалтар iнстытута прызначаецца на пасаду i
вызваляецца ад яе ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
7.6. Савет iнстытута ствараецца i дзейнiчае ў адпаведнасцi з
палажэннем аб савеце вышэйшай навучальнай установы.
7.7. Асобы, якiя ажыццяўляюць кiраванне iнстытутам, у сваёй
службовай дзейнасцi кiруюцца толькi патрабаваннямi заканадаўства i
не звязаны з палiтычнымi партыямi, а таксама аб`яднаннямi, якiя
маюць палiтычныя мэты.
8. Фiнансавая i гаспадарчая дзейнасць
8.1. Фiнансавая дзейнасць iнстытута ажыццяўляецца за кошт
дзяржаўных цi iншых сродкаў, не забароненых заканадаўствам. Асноўнай
крынiцай фiнансавання з`яўляюцца сродкi рэспублiканскага бюджэту,
якiя выдзяляюцца праз Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Iншымi сродкамi з`яўляюцца прыбыткi ад платных паслуг праз
дагаворы з мiнiстэрствамi, установамi, службамi занятасцi,
аб`яднаннямi, прадпрыемствамi (незалежна ад форм уласнасцi),
грамадзянамi за падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне квалiфiкацыi
кадраў, прыбыткi ад навуковай дзейнасцi, дзейнасцi па дагаворах за
распрацоўку i выданне навуковай, навукова-метадычнай лiтаратуры i
iншых вiдаў дзейнасцi; узносы спонсараў, юрыдычных i фiзiчных асоб.
Не дапускаецца спагнанне платы за паслугi, якiя аплачваюцца з
рэспублiканскага бюджэту.
8.2. Сродкi за платныя адукацыйныя паслугi i iншую дзейнасць
залiчваюцца на пазабюджэтны разлiковы рахунак iнстытута i
размяркоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.
8.3. Мiнiстэрствы, iншыя дзяржаўныя органы кiравання,
аб`яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi, установы, асобныя грамадзяне
ў адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi пералiчваюць iнстытуту
сродкi за навучанне ў тэрмiн, устаноўлены дагаворам.
У выпадку непрыбыцця без уважлiвых прычын або выключэння
слухачоў з iнстытута пералiчаныя за iх сродкi не вяртаюцца.
8.4. Iнстытут мае самастойны баланс, бюджэтны, пазабюджэтны i
валютны разлiковыя рахункi ў банках, карыстаецца правамi юрыдычнай
асобы, мае пячатку з вiдарысам Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь
i са сваiм найменнем, вядзе справаводства, бухгалтарскi ўлiк,
складае справаздачы i балансы.
8.5. Iнстытут не мае права выступаць гарантам цi паручыцелем
перад банкамi-крэдыторамi юрыдычных асоб недзяржаўнай формы
ўласнасцi i фiзiчных асоб па выкананню гэтымi асобамi сваiх
абавязкаў вяртання атрыманых крэдытаў.
9. Мiжнародныя сувязi
9.1. Iнстытут можа ўдзельнiчаць у мiжнародным супрацоўнiцтве па
праблемах адукацыi, падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння
квалiфiкацыi кадраў, мець прамыя сувязi з замежнымi i мiжнароднымi
ўстановамi i арганiзацыямi адукацыi, уключаючы накiраванне да iх на
аснове ўзаемных пагадненняў навучэнцаў, выкладчыкаў, навуковых i
iншых супрацоўнiкаў для навучання i стажыроўкi.
10. Парадак рэарганiзацыi i лiквiдацыi
10.1. Iнстытут рэарганiзуецца i лiквiдуецца ў адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам.
<<< Главная
страница | < Назад
|