ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 студзеня 1999 г. N 33
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ
АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ ВЫШЭЙШЫХ I
СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________
Утратил силу постановлением Министерства образования,
Министерства экономики, Министерства финансов, Министерства
юстиции и Министерства труда и социальной защиты от 23
января 2003 г. № 11.4/33/112/169/14 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/9061 от 30.01.2003 г.)
З мэтай далейшага паляпшэння кадравага забеспячэння
найважнейшых галiн гаспадаркi i ў выкананне пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 1998 г. N 1992 "Аб
унясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 2 красавiка 1997 г. N 276" загадваю:
1. Зацвердзiць змяненнi i дапаўненнi ў Палажэнне аб
размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 чэрвеня 1997 г. N 336,
Мiнiстэрствам працы, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам
эканомiкi, Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь (рэг.N 1954/12
ад 27.06.1997) (дадаюцца).
2. Галоўнаму ўпраўленню кадравай палiтыкi (Пыжоў А.А.) у
трохдзённы тэрмiн прадставiць вышэйзацверджаныя змяненнi i
дапаўненнi ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь на прававую
экспертызу.
3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на першага
намеснiка Мiнiстра Хрусталёва Б.М.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстра адукацыi Загад Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
26.01.1999 N 33 28.01.1999 N 7
ЗАЦВЕРДЖАНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстра фiнансаў Пастанова Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
29.01.1999 N 16 28.01.1999 N 11
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстра юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь
29.01.1999 N 24
ЗМЯНЕННI I ДАПАЎНЕННI
ў Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь
Раздзел 1:
п.1.3.2 пасля слова "мэтавай" дапоўнiць словам "кантрактнай" i
далей па тэксце.
Раздзел 3:
п.3.9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"3.9. Наймальнiкам незалежна ад форм уласнасцi забараняецца на
працягу двух гадоў пасля заканчэння навучальнай установы прымаць на
работу выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных
навучальных устаноў, якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў, без
пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб магчымасцi
самастойнага працаўладкавання i звальняць iх да заканчэння
абавязковага тэрмiну работы, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве
наймальнiка за вiноўныя дзеяннi.
У выпадку невыканання ўстаноўленага абзацам першым дадзенага
пункта парадку прыёму на работу i звальнення выпускнiкоў дзяржаўных
вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў наймальнiк
вяртае сродкi, затрачаныя на навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога
ажыццяўлялася фiнансаванне яго навучання.
У выпадку адмаўлення ад добраахвотнага кампенсавання грашовых
сродкаў за навучанне iх спагнанне ажыццяўляецца ў судовым парадку.
<<< Главная
страница | < Назад
|