ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ ЦЭН I ПАМЕРУ СУБСIДЫЙ НА ВЫПУСК
ЛIТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАТРЭБ
Зацверджана Старшынёй Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь
па друку 06.01.1999, Мiнiстрам адукацыi Рэспублiкi Беларусь
14.01.1999
Узгоднена: намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь
22.01.1999
___________________________________________________________
Утратил силу постановлением Государственного комитета по
печати и Министерства образования от 9 марта 2000 г.
N 1/4 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/3204
от 21.03.2000 г.)
[Изменения и дополнения:
Приказ Государственного комитета Республики Беларусь по
печати и Министерства образования от 8 ноября 1999 г. N
329/667 (зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1474
от 19.11.99 г.)
I. Субсiдыi з дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца на выпуск
сацыяльна значнай лiтаратуры наступных тэматычных напрамкаў:
- грамадска-палiтычныя выданнi, афiцыяльная лiтаратура;
- вучэбная (з грыфам Мiнiстэрства адукацыi) i
вучэбна-метадычная (з грыфам Навукова-метадычнага цэнтра вучэбнай
кнiгi i сродкаў навучання Мiнiстэрства адукацыi), якая рэкамендавана
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для навучальных i
выхаваўчых устаноў рэспублiкi; а таксама дапаможная лiтаратура для
спецыяльных дзiцячых i навучальных устаноў для навучання дзяцей з
асаблiвасцямi псiхiчнага i фiзiчнага развiцця;
- асаблiва значныя выданнi розных тэматычных накiрункаў на
беларускай мове;
- выданнi розных тэматычных накiрункаў на розных мовах,
уключаныя ў дзяржаўныя праграмы, адобраныя Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь;
- кнiгi серыi "Школьная бiблiятэка";
- лiтаратура для камплектавання масавых бiблiятэк.
II. Лiтаратура, якая выпускаецца выдавецтвамi Беларусi для
забеспячэння вучэбнага i выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных
школах (падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi) i спецыяльных школах
(лiтаратура для навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхiчнага i
фiзiчнага развiцця), для камплектавання фондаў публiчных бiблiятэк,
а таксама кнiгi серыi "Школьная бiблiятэка", у тым лiку набраныя
рэльефна-кропачным шрыфтам (па Брайлю) для iнвалiдаў па зроку,
фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту ў памеры адпускной цаны
выдавецтва, якая разлiчана згодна з Палажэннем аб парадку
фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў, зацверджаным пастановай
Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 22 красавiка 1999 г. N
43 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г.,
N 39, 8/316), на падставе фактычнага сабекошту, усiх вiдаў
устаноўленных падаткаў i непадатковых плацяжоў у адпаведнасцi з
дзеючым заканадаўствам з улiкам рэнтабельнасцi выданняў да 20
працэнтаў.
Рознiчная цана на гэтыя кнiгi фармiруецца выдавецтвам i
складаецца з адпускной цаны выдавецтва, разлiчанай у адпаведнасцi з
вышэйназваным парадкам, i кошту экспедзiравання ў памеры: 16
працэнтаў гандлёвай скiдкi за дастаўку ў сельскую мясцовасць; 14
працэнтаў - за дастаўку ў горадзе; 7 працэнтаў - за дастаўку
падручнiкаў i кнiг серыi "Школьная бiблiятэка", набраных шрыфтам
Брайля. Скiдка субсiдзiруецца кнiгагандлёвым прадпрыемствам i
арганiзацыям, якiя займаюцца распаўсюджваннем вышэйназванай
лiтаратуры, за кошт бюджэтных сродкаў.
Выключэнне складаюць дадатковыя тыражы падручнiкаў i вучэбных
дапаможнiкаў для агульнаадукацыйных i спецыяльных школ, кнiгi серыi
"Школьная бiблiятэка" на рускай мове, якiя накiроўваюцца ў
кнiгагандаль для продажу насельнiцтву i выданне якiх ажыццяўляецца
за кошт уласных сродкаў выдавецтва.
Адпускная цана на дадатковы тыраж ўстанаўлiваецца ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку фармiравання i прымянення цэн i
тарыфаў з абмежаваннем рэнтабельнасцi выдання да 20 працэнтаў.
___________________________________________________________
Пункт II - в редакции приказа Государственного комитета
Республики Беларусь по печати и Министерства образования от
8 ноября 1999 г. N 329/667 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/1474 от 19.11.99 г.)
II. Лiтаратура, якая выпускаецца выдавецтвамi Беларусi
для забеспячэння вучэбнага i выхаваўчага працэсу ў
агульнаадукацыйных школах (падручнiкi i вучэбныя
дапаможнiкi) *) i спецыяльных школах (лiтаратура для
навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхiчнага i фiзiчнага
развiцця) *), для камплектавання фондаў публiчных бiблiятэк
**), а таксама кнiгi серыi "Школьная бiблiятэка" **)
фiнансуюцца з рэспублiканскага бюджэту ў памеры 100
працэнтаў фактычнага сабекошту з улiкам рэнтабельнасцi
выдання да 12 працэнтаў i кошту экспедзiравання ў памеры да
18 працэнтаў.
Адпускная цана на гэтыя кнiгi ўстанаўлiваецца зыходзячы
з сабекошту ўсяго тыражу i вызначаных вышэй паказчыкаў па
рэнтабельнасцi i кошту экспедзiравання.
Выключэнне складаюць дадатковыя тыражы падручнiкаў i
вучэбных дапаможнiкаў для агульнаадукацыйных i спецыяльных
школ, якiя накiроўваюцца ў кнiгагандаль для продажу
насельнiцтву i выданне якiх ажыццяўляецца за кошт уласных
сродкаў выдавецтва.
Адпускная цана на дадатковы тыраж устанаўлiваецца
зыходзячы з яго сабекошту i рэнтабельнасцi выдання да 20
працэнтаў. Рознiчная цана складаецца з адпускной цаны i
гандлёвай надбаўкi ў памеры да 30 працэнтаў.
___________________________________________________________
III. На iншую сацыяльна значную лiтаратуру для дзяржаўных
патрэб, выпуск якой фiнансуецца з дзяржаўнага бюджэту, субсiдыi
выдзяляюцца:
- на асаблiва значныя выданнi з дазволу Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па друку **) - да 100 працэнтаў ад iх фактычнага
сабекошту;
- на выданне Беларускай энцыклапедыi ў васемнаццацi тамах з
дазволу Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку **) - да
100 працэнтаў ад iх фактычнага сабекошту;
- на кнiгi гiсторыка-дакументальных хронiк "Памяць" **) - да 60
працэнтаў ад iх фактычнага сабекошту. Аплата за рассылку выданняў
прадпрыемствам i ўстановам, якiм накiроўваюцца бясплатныя экзэмпляры
хронiк "Памяць", таксама ажыццяўляецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту;
- на дзiцячую лiтаратуру на беларускай мове **) - да 75
працэнтаў ад яе фактычнага сабекошту;
- на асаблiва значныя выданнi розных тэматычных накiрункаў на
беларускай мове (акрамя дзiцячых); на выданнi, уключаныя ў
Дзяржаўныя праграмы (акрамя хронiк "Памяць"); на кнiгi серыi
"Школьная бiблiятэка", якiя iдуць у продаж **) - да 50 працэнтаў ад
фактычнага сабекошту выдання;
- на асаблiва значную малатыражную вучэбную i
вучэбна-метадычную лiтаратуру, якая прызначана для камплектавання
фондаў бiблiятэк вышэйшых навучальных устаноў, тэхнiкумаў i
прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, а таксама вучэбна-метадычную
лiтаратуру для спецыяльных агульнаадукацыйных, для навучання дзяцей
з асаблiвасцямi псiхiчнага i фiзiчнага развiцця з дазволу
Мiнiстэрства адукацыi *) - да 100 працэнтаў ад яе фактычнага
сабекошту;
- на вучэбную лiтаратуру для вышэйшых навучальных устаноў,
тэхнiкумаў i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, на вучэбна-метадычную
лiтаратуру для агульнаадукацыйных i спецыяльных школ, пазашкольных i
дашкольных устаноў *) - да 50 працэнтаў ад яе фактычнага сабекошту.
Адпускная цана на гэтую лiтаратуру ўстанаўлiваецца зыходзячы з
фактычнага сабекошту ўсяго тыражу, зменшанага на суму дзяржаўнай
субсiдыi, усiх вiдаў устаноўленых падаткаў i непадатковых плацяжоў у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i агульнай рэнтабельнасцi
выдання да 20 працэнтаў.
___________________________________________________________
Пункт III - с изменениями, внесенными приказом
Государственного комитета Республики Беларусь по печати и
Министерства образования от 8 ноября 1999 г. N 329/667
(зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1474 от
19.11.99 г.)
III. На iншую сацыяльна значную лiтаратуру для
дзяржаўных патрэб, выпуск якой фiнансуецца з дзяржаўнага
бюджэту, субсiдыi выдзяляюцца:
- на асаблiва значныя выданнi з дазволу Дзяржаўнага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку **) - да 100
працэнтаў ад iх фактычнага сабекошту;
- на выданне Беларускай энцыклапедыi ў васемнаццацi
тамах з дазволу Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
друку **) - да 100 працэнтаў ад iх фактычнага сабекошту;
- на кнiгi гiсторыка-дакументальных хронiк "Памяць" **)
- да 60 працэнтаў ад iх фактычнага сабекошту;
- на дзiцячую лiтаратуру на беларускай мове **) - да 75
працэнтаў ад яе фактычнага сабекошту;
- на асаблiва значныя выданнi розных тэматычных
накiрункаў на беларускай мове (акрамя дзiцячых); на
выданнi, уключаныя ў Дзяржаўныя праграмы (акрамя хронiк
"Памяць"); на кнiгi серыi "Школьная бiблiятэка", якiя iдуць
у продаж **) - да 50 працэнтаў ад фактычнага сабекошту
выдання;
- на асаблiва значную малатыражную вучэбную i
вучэбна-метадычную лiтаратуру, якая прызначана для
камплектавання фондаў бiблiятэк вышэйшых навучальных
устаноў, тэхнiкумаў i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, а
таксама вучэбна-метадычную лiтаратуру для спецыяльных
агульнаадукацыйных, для навучання дзяцей з асаблiвасцямi
псiхiчнага i фiзiчнага развiцця з дазволу Мiнiстэрства
адукацыi *) - да 100 працэнтаў ад яе фактычнага сабекошту;
- на вучэбную лiтаратуру для вышэйшых навучальных
устаноў, тэхнiкумаў i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, на
вучэбна-метадычную лiтаратуру для агульнаадукацыйных i
спецыяльных школ, пазашкольных i дашкольных устаноў *) - да
50 працэнтаў ад яе фактычнага сабекошту.
Адпускная цана на гэтую лiтаратуру ўстанаўлiваецца
зыходзячы з сабекошту ўсяго тыражу з улiкам дзяржаўнай
субсiдыi i агульнай рэнтабельнасцi выдання да 20 працэнтаў.
Рознiчная цана складаецца з адпускной цаны i гандлёвай
надбаўкi ў памеры да 30 працэнтаў.
___________________________________________________________
IV. Рэнтабельнасць палiграфiчных паслуг на кнiжныя выданнi,
якiя выпускаюцца для дзяржаўных патрэб, устанаўлiваецца да 30
працэнтаў.
___________________________________________________________
Пункт IV - в редакции приказа Государственного комитета
Республики Беларусь по печати и Министерства образования от
8 ноября 1999 г. N 329/667 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/1474 от 19.11.99 г.)
IV. Рэнтабельнасць палiграфiчных паслуг на кнiжныя
выданнi, якiя выпускаюцца для дзяржаўных патрэб,
устанаўлiваецца да 20 працэнтаў.
___________________________________________________________
V. Адпускныя i рознiчныя цэны на лiтаратуру, якая не
фiнансуецца з дзяржаўнага бюджэту, устанаўлiваюцца зыходзячы з
рэальных выдаткаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку
фармiравання i прымянення цэн i тарыфаў.
___________________________________________________________
Пункт V - в редакции приказа Государственного комитета
Республики Беларусь по печати и Министерства образования от
8 ноября 1999 г. N 329/667 (зарегистрирован в Национальном
реестре - N 8/1474 от 19.11.99 г.)
V. Адпускная i рознiчная цэны на лiтаратуру, якая не
фiнансуецца з дзяржаўнага бюджэту, устанаўлiваюцца
зыходзячы з рэальных выдаткаў у адпаведнасцi з Палажэннем
аб парадку фармiравання i ўжывання цэн i тарыфаў,
зацверджаным пастановай Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi
Беларусь 27.12.1995 за N 36.
___________________________________________________________
Заўвагi.
*) - Выпуск выданняў фiнансуецца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
**) - Выпуск выданняў фiнансуецца Дзяржаўным камiтэтам
Рэспублiкi Беларусь па друку.
<<< Главная
страница | < Назад
|