ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2000 г. № 2021
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I АРГАНIЗАЦЫЯЙ ПА ЗАБАРОНЕ ХIМIЧНАЙ ЗБРОI АБ ПРЫВIЛЕЯХ I
IМУНIТЭТАХ АРГАНIЗАЦЫI ПА ЗАБАРОНЕ ХIМIЧНАЙ ЗБРОI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Арганiзацыяй па забароне хiмiчнай зброi аб прывiлеях i
iмунiтэтах Арганiзацыi па забароне хiмiчнай зброi.
Упаўнаважыць Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi
Беларусь у Каралеўстве Нiдэрландаў i Пастаяннага прадстаўнiка
Рэспублiкi Беларусь у Арганiзацыi па забароне хiмiчнай зброi
Герасiмовiча Уладзiмiра Мiкалаевiча на падпiсанне названага
Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН