УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2000 г. № 698
АБ ПРЫСВАЕННI М.I.СМЕЯНУ ГАНАРОВАГА ЗВАННЯ "ЗАСЛУЖАНЫ
ДЗЕЯЧ НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё сельскагаспадарчай навукi i
ўкараненне яе дасягненняў у вытворчасць прысвоiць намеснiку
дырэктара па навуцы, загадчыку аддзела глебазнаўства
навукова-даследчага дзяржаўнага прадпрыемства "Iнстытут
глебазнаўства i аграхiмii" доктару сельскагаспадарчых навук Смеяну
Мiкалаю Iванавiчу ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукi
Рэспублiкi Беларусь".
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА