ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 2000 г. № 1791
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА ДА
ПРАГРАМЫ ВАЕННА-ТЭХНIЧНАГА I ВАЕННА-НАВУКОВАГА
СУПРАЦОЎНIЦТВА УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДА КIТАЙСКАЙ
НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АД 5 СНЕЖНЯ 1996 г.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пратакола да Праграмы
ваенна-тэхнiчнага i ваенна-навуковага супрацоўнiцтва Урада
Рэспублiкi Беларусь i Урада Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ад 5
снежня 1996 г.
Адобрыць праект названага Пратакола ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра абароны па ўзбраенню -
начальнiка ўзбраення Узброеных Сiл Рагажэўскага Пятра Iванавiча на
вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту
ўказанага Пратакола, дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi ў
ходзе перагавораў змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
___________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|