ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 2000 г. № 1803
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.Ф.БАГIНСКАГА I В.С.ЧУРЫЛЫ ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Багiнскага Уладзiмiра Фелiксавiча, намеснiка дырэктара
Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара
сельскагаспадарчых навук, за шматгадовую навуковую i
навукова-арганiзацыйную дзейнасць, значны асабiсты ўклад у развiццё
лесаводчай навукi, укараненне навуковых распрацовак у
лесагаспадарчую вытворчасць;
Чурылу Васiля Сцяпанавiча, дырэктара Каранёўскай
эксперыментальнай базы Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi, за шматгадовую працу, значны асабiсты ўклад у павышэнне
прадукцыйнасцi лясоў, укараненне навуковых распрацовак у
лесагаспадарчую вытворчасць.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|