ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 лiстапада 2000 г. № 1781
АБ УПАЎНАВАЖАННI НА ЎДЗЕЛ УРАДАВАЙ ДЭЛЕГАЦЫI РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ У ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI СУСВЕТНАЙ АРГАНIЗАЦЫI
IНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦI Ў г.ЖЭНЕВЕ
(ШВЕЙЦАРСКАЯ КАНФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць на ўдзел у Дыпламатычнай канферэнцыi Сусветнай
арганiзацыi iнтэлектуальнай уласнасцi, якая адбудзецца ў г.Жэневе
(Швейцарская Канфедэрацыя) з 7 па 20 снежня 2000 г., i падпiсанне
заключнага акта канферэнцыi Урадавую дэлегацыю Рэспублiкi Беларусь
у наступным складзе:
Дзямчук М.I. - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
(кiраўнiк дэлегацыi)
Малевiч У.Ф. - намеснiк Пастаяннага прадстаўнiка
Рэспублiкi Беларусь пры Аддзяленнi ААН i iншых
мiжнародных арганiзацыях у Жэневе (намеснiк
кiраўнiка дэлегацыi)
Ягорава I.М. - першы сакратар Пастаяннага прадстаўнiцтва
Рэспублiкi Беларусь пры Аддзяленнi ААН i iншых
мiжнародных арганiзацыях у Жэневе (член
дэлегацыi)
Камандзiраваць у г.Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) з 6 па 14
снежня 2000 г. для ўдзелу ў складзе Урадавай дэлегацыi Рэспублiкi
Беларусь у рабоце ўказанай канферэнцыi М.I.Дземчука.
Фiнансаванне расходаў (акрамя расходаў на транспарт i сутачныя)
па камандзiраванню М.I.Дземчука правесцi ў адпаведнасцi з пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб
удасканаленнi арганiзацыi i павышэннi эфектыўнасцi службовых
камандзiровак у замежныя дзяржавы".
Прыняць да ведама, што расходы на транспарт i сутачныя ў сувязi
з камандзiроўкай М.I.Дземчука ажыццяўляюцца прымаючым бокам.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН