ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 лiстапада 2000 г. № 1774
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
ТРАНЗIТНЫХ ПЕРАВОЗКАХ РАДЫЕАКТЫЎНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ПРАЗ
ТЭРЫТОРЫI ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ
ДЗЯРЖАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб транзiтных
перавозках радыеактыўных матэрыялаў праз тэрыторыi дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
Адобрыць праект Пагаднення аб транзiтных перавозках
радыеактыўных матэрыялаў праз тэрыторыi дзяржаў - удзельнiц
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для
перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра па надзвычайных сiтуацыях Астапава
Валерыя Пятровiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН