ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     20 лiстапада 2000 г. № 53

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПУНКЦЕ КАРЭКЦЫЙНА-ПЕДАГАГIЧНАЙ
 ДАПАМОГI

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства  образования от 1 апреля 2003
         г. № 28 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/9465
         от 29.04.2003 г.) .

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным   пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь" (Збор дэкрэтаў,  указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi  Беларусь,  1997  г.,  №  12,
ст.425; 1999  г.,  № 29,  ст.842),  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  пункце   карэкцыйна-педагагiчнай
дапамогi, якое дадаецца.
     2. Лiчыць   страцiўшым   сiлу   загад   Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 8  лютага  1993  г.  №  43  "Аб  зацвярджэннi
Часовага палажэння аб дэфекталагiчным пункце".

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

 УЗГОДНЕНА     УЗГОДНЕНА        УЗГОДНЕНА           ЗАЦВЕРДЖАНА
 Намеснiк      Намеснiк         Намеснiк Мiнiстра   Пастанова
 Мiнiстра      Мiнiстра         сацыяльнай абароны  Мiнiстэрства
 фiнансаў      аховы здароўя    Рэспублiкi          адукацыi
 Рэспублiкi    Рэспублiкi       Беларусь            Рэспублiкi
 Беларусь      Беларусь         П.П.Сiкорскi        Беларусь
 А.I.Сверж     Л.А.Сакалоўская  18.10.2000          20.11.2000 № 53
 19.10.2000    15.11.2000

                             ПАЛАЖЭННЕ
             аб пункце карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi

     Палажэнне аб  пункце  карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi (далей -
Палажэнне) распрацавана  ў  мэтах  рэалiзацыi  палажэнняў  Канцэпцыi
рэфармавання спецыяльнай адукацыi, зацверджанай загадам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад  3  лiстапада  1999  г.  №  660  "Аб
Канцэпцыi  рэфармавання  спецыяльнай  адукацыi" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 3, 8/1462), а таксама
з    мэтай    удакладнення    i    ўдасканалення    работы    пункта
карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi.
     Гэтае Палажэнне  рэгулюе  парадак  адкрыцця,  функцыянавання  i
закрыцця пункта карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi (далей - пункт).
     1. Галоўнымi задачамi пункта з`яўляюцца:
     аказанне своечасовай   квалiфiкаванай   карэкцыйна-педагагiчнай
дапамогi дзецям з асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця,  карэкцыя
парушэнняў  развiцця  ў працэсе спецыяльных заняткаў,  садзейнiчанне
дасягненню ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi;
     садзейнiчанне   цэнтрам  карэкцыйна-развiваючага  навучання   i
рэабiлiтацыi  ў  своечасовым  выяўленнi,  улiку i ранняй дыягностыцы
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;
     правядзенне    кансультацыйнай    работы   сярод   настаўнiкаў,
выхавальнiкаў,  бацькоў  (асоб,  якiя  iх  замяняюць)  па   пытаннях
iндывiдуалiзацыi навучання i выхавання. 
          __________________________________________________________
         Пункт 1  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            1. Галоўнымi задачамi пункта з`яўляюцца:
            аказанне своечасовай   квалiфiкаванай    дэфекталагiчнай
         дапамогi  дзецям  з  асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця,
         карэкцыя  парушэнняў   развiцця   ў   працэсе   спецыяльных
         заняткаў,       садзейнiчанне       дасягненню      ўзроўню
         агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi;
            садзейнiчанне цэнтрам  карэкцыйна-развiваючага навучання
         i рэабiлiтацыi ў  своечасовым  выяўленнi,  улiку  i  ранняй
         дыягностыцы дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;
            правядзенне кансультацыйнай  работы  сярод  настаўнiкаў,
         выхавальнiкаў,   бацькоў   (асоб,  якiя  iх  замяняюць)  па
         пытаннях iндывiдуалiзацыi навучання i выхавання.
         __________________________________________________________

     2. Пункт  можа  стварацца ў структуры агульнаадукацыйнай школы;
агульнаадукацыйнай,  санаторнай школы-iнтэрната; дашкольнай установы
i  iншых  устаноў  сiстэмы  дашкольнай  i агульнай сярэдняй адукацыi
(далей - установа адукацыi) i з`яўляецца структурным падраздзяленнем
устаноў     адукацыi,     у     якiм    аказваецца    квалiфiкаваная
карэкцыйна-педагагiчная    дапамога    дзецям    з     асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця. 
          __________________________________________________________
         Пункт 2  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            2. Пункт можа стварацца ў  структуры  агульнаадукацыйнай
         школы;   агульнаадукацыйнай,   санаторнай  школы-iнтэрната;
         дашкольнай установы i iншых устаноў  сiстэмы  дашкольнай  i
         агульнай  сярэдняй  адукацыi  (далей - установа адукацыi) i
         з`яўляецца структурным падраздзяленнем устаноў адукацыi,  у
         якiм  аказваецца  квалiфiкаваная  дэфекталагiчная  дапамога
         дзецям з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
         __________________________________________________________

     3. Асновай  для  адкрыцця  i закрыцця пункта з`яўляецца рашэнне
мясцовых    выканаўчых    i  распарадчых  органаў,  арганiзацый,   у
распараджэннi  якiх  знаходзяцца ўстановы адукацыi, па прадстаўленню
раённага  (гарадскога)  аддзела  адукацыi  пры наяўнасцi неабходнага
кантынгенту    дзяцей    для   фармiравання  не  менш  як  4   груп,
квалiфiкаваных  дэфекталагiчных кадраў, неабходнай матэрыяльнай базы
для правядзення карэкцыйнай работы.
     4. У залежнасцi  ад  характару  парушэння  развiцця  дзяцей  на
пункце могуць быць сфармiраваны наступныя групы для дзяцей:
     з парушэннямi маўлення;
     з парушэннем слыху;
     з парушэннямi зроку;
     з цяжкасцямi ў навучаннi;
     з iнтэлектуальнай  недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай
ступенi);
     з iншымi асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. 
          __________________________________________________________
         Пункт 4 - в редакции постановления Министерства образования
         от  1 апреля 2003 г.  № 28 (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/9465 от 29.04.2003 г.)

            4. У залежнасцi ад характару парушэння  развiцця  дзяцей
         на  пункце  могуць  быць  сфармiраваны  наступныя групы для
         дзяцей:
            з парушэннямi маўлення;
            з парушэннем слыху;
            з парушэннямi зроку;
            з затрымкай псiхiчнага развiцця;
            з цяжкасцямi    ў   навучаннi   (дыягностыка-карэкцыйныя
         групы);
            з разумовай адсталасцю;
            з камбiнаванымi парушэннямi;
            з iншымi асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
         __________________________________________________________

     5. Напаўняльнасць  груп  дзяцей   з   неглыбокiмi   парушэннямi
маўлення,  слыху,  зроку,  цяжкасцямi  ў навучаннi,  iнтэлектуальнай
недастатковасцю (разумовай адсталасцю лёгкай ступенi) - 5-6 чалавек.
     Колькасць дзяцей  з  артыкуляторна-фанетычнай дыслалiяй павiнна
складаць не больш за 25 працэнтаў ад колькасцi дзяцей з  парушэннямi
маўлення,   якiя   адначасова  атрымлiваюць  карэкцыйна-педагагiчную
дапамогу на пункце. 
          __________________________________________________________
         Пункт 5  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            5. Напаўняльнасць груп дзяцей:
            з неглыбокiмi  парушэннямi   маўлення,   слыху,   зроку,
         затрымкай псiхiчнага развiцця - 5-6 чалавек;
            глухiх, сляпых,  разумова  адсталых,   з   камбiнаванымi
         парушэннямi, з цяжкiмi парушэннямi маўлення - 2-4 чалавекi.
            Колькасць дзяцей  з  артыкуляторна-фанетычнай  дыслалiяй
         павiнна  складаць  не  больш  за  25 працэнтаў ад колькасцi
         дзяцей з парушэннямi маўлення, якiя адначасова атрымлiваюць
         карэкцыйна-педагагiчную дапамогу на пункце.
         __________________________________________________________

     6. На  пункт  у  першую чаргу прымаюцца дзецi, у якiх парушэннi
псiхафiзiчнага развiцця перашкаджаюць паспяховаму iх навучанню.
     У  выключных  выпадках,  пры  адсутнасцi  на  тэрыторыi   раёна
(горада)  магчымасцi  арганiзацыi  спецыяльнага  або   iнтэграванага
навучання, на пункт могуць прымацца дзецi з больш цяжкай паталогiяй.
На  пункт  для  правядзення  карэкцыйна-педагагiчных заняткаў могуць
таксама  залiчвацца  дзецi,  для  якiх  заняткi арганiзаваны дома па
праграме спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы або агульнаадукацыйнай
школы.
     7. У  пункт  прымаюцца  дзецi  дашкольнага i школьнага ўзросту,
якiя абследуюцца настаўнiкам-дэфектолагам сумесна  са  спецыялiстамi
Цэнтра  карэкцыйна-развiваючага  навучання  i  рэабiлiтацыi  i маюць
патрэбу ў карэкцыi (кампенсацыi) парушэнняў  развiцця.  Дзецi,  якiя
маюць  артыкуляторна-фанетычную  дыслалiю,  прымаюцца  на  пункт  па
заключэнню настаўнiка-дэфектолага пункта.
     Групы ствараюцца з дзяцей, якiя маюць аднолькавыя парушэннi, па
магчымасцi аднолькавага ўзросту. 
          __________________________________________________________
         Пункт 7  -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            7. На  пункт  прымаюцца  дзецi  дашкольнага  i школьнага
         ўзросту,    якiя    прайшлi    абследаванне    ў     Цэнтры
         карэкцыйна-развiваючага  навучання  i  рэабiлiтацыi,  маюць
         патрэбу ў карэкцыi (кампенсацыi)  адхiленняў.  Дзецi,  якiя
         маюць артыкуляторна-фанетычную дыслалiю, прымаюцца на пункт
         па заключэнню настаўнiка-дэфектолага пункта.
            Групы ствараюцца   з   дзяцей,  якiя  маюць  аднолькавыя
         парушэннi, па магчымасцi аднолькавага ўзросту.
         __________________________________________________________

     8. Прыём  дзяцей  на  пункт  ажыццяўляецца  загадам   кiраўнiка
ўстановы адукацыi, у структуры якой ён адкрыты, на аснове заключэння
Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi аб наяўнасцi
i  характары  адхiленняў у псiхафiзiчным развiццi i ў адпаведнасцi з
паказаннямi  i процiпаказаннямi да прыёму на пункт згодна з дадаткам
1.
     9. Камплектаванне  груп  пункта  ажыццяўляецца,  як  правiла, у
пачатку навучальнага года з 1 па 15 верасня.
     10. Карэкцыйныя заняткi праводзяцца ў перыяд з 16 верасня па 20
мая, але для правядзення карэкцыйных заняткаў магчыма выкарыстанне i
канiкулярнага часу.
     Настаўнiкi-дэфектолагi  пункта  з  20  па  30  мая  i з 1 па 15
верасня:
     праводзяць    работу  па  выяўленню  дзяцей,  якiя   навучаюцца
(выхоўваюцца) ва ўстанове адукацыi, у структуры якой адкрыты пункт;
     накiроўваюць  дзяцей,  якiм  неабходна  карэкцыйна-педагагiчная
дапамога, у Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi з
мэтай  паглыбленага  абследавання i вызначэння характару i структуры
парушэнняў развiцця. 
          __________________________________________________________
         Пункт 10 -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            10. Карэкцыйныя  заняткi  праводзяцца  ў  перыяд  з   16
         верасня па 14 мая, але для правядзення карэкцыйных заняткаў
         магчыма выкарыстанне i канiкулярнага часу.
            Настаўнiкi-дэфектолагi пункта з 15 па 25 мая i з 1 па 15
         верасня:
            праводзяць работу  па выяўленню дзяцей,  якiя навучаюцца
         (выхоўваюцца)  ва  ўстанове  адукацыi,  у  структуры   якой
         адкрыты пункт;
            накiроўваюць дзяцей,           якiм            неабходна
         карэкцыйна-педагагiчная       дапамога,       у       Цэнтр
         карэкцыйна-развiваючага навучання i  рэабiлiтацыi  з  мэтай
         паглыбленага   абследавання   i   вызначэння   характару  i
         структуры парушэнняў развiцця.
         __________________________________________________________

     11. Выпуск  дзяцей з пункта праводзiцца на працягу навучальнага
года на аснове заключэння Цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i
рэабiлiтацыi  пасля  выканання  планаў  работы  з групай (падгрупай,
iндывiдуальных)  i выпраўлення парушэнняў. Выпуск дзяцей, якiя маюць
артыкуляторна-фанетычную  дыслалiю, праводзiцца на аснове заключэння
настаўнiка-дэфектолага пункта.
     12. Дзецi,  парушэннi  псiхафiзiчнага  развiцця  якiх не могуць
быць выпраўлены ва ўмовах пункта,  праходзяць абследаванне ў  Цэнтры
карэкцыйна-развiваючага  навучання i рэабiлiтацыi i накiроўваюцца ва
ўстаноўленым парадку  ва  ўстанову  адукацыi,  спецыяльную  групу  ў
дашкольнай установе,  спецыяльны клас,  клас iнтэграванага навучання
агульнаадукацыйнай школы,  Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i
рэабiлiтацыi або на стацыянарнае лячэнне. 
          __________________________________________________________
         Пункт 12 -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            12. Дзецi,  парушэннi псiхафiзiчнага  развiцця  якiх  не
         могуць   быць  выпраўлены  ва  ўмовах  пункта,  абследуюцца
         спецыялiстамi Цэнтра  карэкцыйна-развiваючага  навучання  i
         рэабiлiтацыi  i  накiроўваюцца  ва  ўстаноўленым парадку ва
         ўстанову адукацыi, спецыяльную групу ў дашкольнай установе,
         спецыяльны     клас,     клас    iнтэграванага    навучання
         агульнаадукацыйнай  школы,  Цэнтр   карэкцыйна-развiваючага
         навучання i рэабiлiтацыi або на стацыянарнае лячэнне.
         __________________________________________________________

     13. Арганiзацыя    работы  з  дзецьмi  ажыццяўляецца  ў   форме
карэкцыйных заняткаў (групавых, падгрупавых i iндывiдуальных).
     Працягласць  заняткаў  вызначаецца  ў  залежнасцi  ад   узросту
дзiцяцi, цяжкасцi i структуры парушэння:
     з групай - ад 25 да 45 хвiлiн;
     з падгрупай - ад 20 да 35 хвiлiн;
     iндывiдуальных заняткаў - ад 15 да 40 хвiлiн.
     Перыядычнасць заняткаў - 2-4 разы ў тыдзень.
     Заняткi  праводзяцца  па  раскладу,  зацверджанаму   кiраўнiком
установы адукацыi, у структуры якой адкрыты пункт.
     У    раскладзе   карэкцыйных  заняткаў   настаўнiка-дэфектолага
прадугледжваюцца    1-2    гадзiны    ў   тыдзень  для   правядзення
кансультавання  бацькоў  (або  асоб, якiя iх замяняюць), педагогаў i
дзяцей, якiя не наведваюць заняткi на пункце.
     14. Змест  карэкцыйных заняткаў з дзецьмi на пункце вызначаецца
перспектыўнымi  планамi  (на групу, падгрупу, iндывiдуальнымi), якiя
распрацоўваюцца   настаўнiкам-дэфектолагам  згодна  з   заключэннямi
Цэнтра    карэкцыйна-развiваючага    навучання   i  рэабiлiтацыi   i
зацвярджаюцца  кiраўнiком  установы  адукацыi,  у  структуры якой ён
адкрыты.
     15. Змест   карэкцыйных  заняткаў  накiраваны  на   выпраўленне
парушэнняў у псiхафiзiчным развiццi дзяцей, аднаўленне страчаных iмi
функцый,    папярэджванне  другасных  адхiленняў,  якiя   абумоўлены
парушэннямi  цэнтральнай  нервовай сiстэмы, рэалiзацыю больш поўнага
асобаснага самавызначэння.
     16. Карэкцыйныя  заняткi  праводзяцца  на  той  мове,  на  якой
праводзяцца навучанне i выхаванне дзiцяцi ва ўстанове адукацыi.
     17. Непасрэднае  кiраўнiцтва работай пункта ажыццяўляе кiраўнiк
(дырэктар,  загадчык)  або  намеснiк  дырэктара ўстановы адукацыi, у
структуры якой ён адкрыты.
     18. Кiраўнiк установы адукацыi:
     ажыццяўляе  падбор  i расстаноўку кадраў з улiкам прад`яўляемых
да  настаўнiкаў-дэфектолагаў квалiфiкацыйных патрабаванняў, вызначае
iх педагагiчную нагрузку;
     арганiзуе  сувязь з цэнтрам карэкцыйна-развiваючага навучання i
рэабiлiтацыi,  iншымi  ўстановамi,  якiя  прызначаны  для навучання,
выхавання, лячэння дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;
     ажыццяўляе  кантроль  за ходам i вынiкамi карэкцыйнага працэсу,
дыферэнцыраванага  падыходу  да дзяцей з улiкам структуры i цяжкасцi
парушэння;
     стварае      ўмовы    для    паспяховай    творчай       работы
настаўнiкаў-дэфектолагаў;
     арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi настаўнiкаў-дэфектолагаў;
     арганiзуе ва ўстаноўленым парадку правядзенне атэстацыi;
     адказвае    за    забеспячэнне    пункта  неабходным   сучасным
абсталяваннем для арганiзацыi карэкцыйна-педагагiчнай работы.
     19. Карэкцыйную    работу   з  дзецьмi  на  пункце   праводзяць
настаўнiкi-дэфектолагi,    якiя    маюць    вышэйшую    педагагiчную
(дэфекталагiчную)     адукацыю    i    адпаведную       квалiфiкацыю
(настаўнiк-лагапед,  алiгафрэнапедагог,  сурдапедагог, тыфлапедагог,
настаўнiк-дэфектолаг).
     20. Настаўнiк-дэфектолаг  праводзiць  падрабязнае  абследаванне
асаблiвасцей развiцця дзiцяцi, вызначае яго здольнасцi да навучання.
На  аснове матэрыялаў абследавання арганiзуе работу, якая накiравана
на  максiмальную  кампенсацыю  i карэкцыю недахопаў развiцця кожнага
дзiцяцi,  на  павышэнне  пазнавальнай актыўнасцi i развiццё асноўных
псiхiчных  працэсаў  (увагi,  памяцi,  мыслення  i  iнш.),  развiццё
камунiкатыўнай  дзейнасцi;  выкарыстоўвае  ў  сваёй  рабоце сучасныя
карэкцыйныя   тэхналогii,  разнастайныя  метады,  прыёмы  i   сродкi
навучання;  нясе  адказнасць  за  правiльную  арганiзацыю  i   змест
карэкцыйнай работы, якую праводзiць з дзецьмi.
     Настаўнiк-дэфектолаг  павышае  сваю  прафесiйную квалiфiкацыю i
атэстуецца  ў  парадку, якi ўстаноўлены для педагагiчных работнiкаў,
удзельнiчае  ў  рабоце  раённых  (гарадскiх),  абласных   метадычных
аб`яднанняў  настаўнiкаў-дэфектолагаў,  ажыццяўляе сувязь з бацькамi
(асобамi,  якiя  iх  замяняюць)  шляхам удзелу ў бацькоўскiх сходах,
правядзення    iндывiдуальных  i  групавых  кансультацый,   афармляе
адпаведную    дакументацыю,    захоўвае    прафесiйную   тайну,   не
распаўсюджвае  звесткi,  якiя  былi атрыманы ў вынiку дыягнастычнай,
кансультацыйнай  работы,  калi  гэта  можа  нанесцi  шкоду  дзiцяцi,
выконвае  iншыя абавязкi, якiя прадугледжаны тарыфна-квалiфiкацыйнай
характарыстыкай настаўнiка-дэфектолага.
     21. На пункце павiнны быць наступныя дакументы:
     карта абследавання дзiцяцi (iндывiдуальная або агульная);
     спiс дзяцей,   якiм    рэкамендаваны    заняткi    на    пункце
карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi,  якi зацверджаны дырэктарам Цэнтра
карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi;
     расклад заняткаў, зацверджаны кiраўнiком установы, на базе якой
ён адкрыты;
     перспектыўныя    планы    карэкцыйных    заняткаў    (групавых,
падгрупавых, iндывiдуальных);
     рабочыя  сшыткi дзяцей школьнага ўзросту (тэрмiн захоўвання - 3
гады);
     картатэка абсталявання i наглядных дапаможнiкаў;
     журнал улiку абследаваных дзяцей;
     журнал улiку дзяцей, якiя залiчаны на пункт;
     журнал  улiку  праведзеных  заняткаў  i  наведвання  iх дзецьмi
(запаўняецца  кожным з настаўнiкаў-дэфектолагаў аналагiчна старонкам
класнага журнала);
     журнал улiку праведзеных кансультацый.
     Формы журналаў вызначаюцца згодна з дадаткам 2.
     Кiраўнiк установы адукацыi, у структуры якой адкрыты пункт, мае
права дапоўнiць гэты пералiк iншымi неабходнымi для дзейнасцi пункта
дакументамi. 
          __________________________________________________________
         Пункт 21 -   с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования   от  1  апреля  2003  г.  №  28
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  №  8/9465  от
         29.04.2003 г.)

            21. На пункце павiнны быць наступныя дакументы:
            карты паглыбленага  абследавання дзiцяцi (iндывiдуальная
         або агульная);
            заключэннi Цэнтра  карэкцыйна-развiваючага  навучання  i
         рэабiлiтацыi;
            расклад заняткаў,  зацверджаны  кiраўнiком установы,  на
         базе якой ён адкрыты;
            перспектыўныя планы   карэкцыйных   заняткаў  (групавых,
         падгрупавых, iндывiдуальных);
            рабочыя сшыткi    дзяцей   школьнага   ўзросту   (тэрмiн
         захоўвання - 3 гады);
            картатэка абсталявання i наглядных дапаможнiкаў;
            журнал улiку абследаваных дзяцей;
            журнал улiку дзяцей, якiя залiчаны на пункт;
            журнал улiку  праведзеных  заняткаў  i   наведвання   iх
         дзецьмi   (запаўняецца  кожным  з  настаўнiкаў-дэфектолагаў
         аналагiчна старонкам класнага журнала);
            журнал улiку праведзеных кансультацый.
            Формы журналаў вызначаюцца згодна з дадаткам 2.
            Кiраўнiк установы  адукацыi,  у  структуры  якой адкрыты
         пункт,  мае права дапоўнiць гэты пералiк iншымi неабходнымi
         для дзейнасцi пункта дакументамi.
         __________________________________________________________

     22. Фiнансаванне  дзейнасцi  пункта праводзiцца за кошт сродкаў
бюджэту згодна з дзеючым заканадаўствам.
     23. Аплата  працы настаўнiкаў-дэфектолагаў ажыццяўляецца згодна
дзеючаму заканадаўству.
     24. Колькасць    штатных    пасад      настаўнiкаў-дэфектолагаў
(настаўнiк-лагапед,  тыфлапедагог,  сурдапедагог, алiгафрэнапедагог,
настаўнiк-дэфектолаг)  вызначаецца  кiраўнiком  установы адукацыi, у
структуры якой ён адкрыты, з разлiку 4 групы на адну пасаду.
     25. Абсталяванне  пункта  ажыццяўляецца  згодна  з   прыкладным
пералiкам   абсталявання  пункта  карэкцыйна-педагагiчнай   дапамогi
згодна з дадаткам 3.
*                                                                     
                                    Дадатак 1
                                    да Палажэння аб пункце
                                    карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi
                                    20.11.2000 № 53

            Паказаннi i процiпаказаннi да прыёму дзяцей
             на пункт карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi

 ---T-----------T--------------------------T------------------T--------T-------------------
 №  ¦  Групы    ¦   Паказаннi да прыёму    ¦Паказаннi да      ¦Процiпа-¦      Заўвага
 п/п¦  дзяцей   ¦                          ¦прыёму ў          ¦казаннi ¦
    ¦           ¦                          ¦выключных выпадках¦        ¦
    ¦           ¦                          ¦                  ¦        ¦
 ---+-----------+--------------------------+------------------+--------+-------------------
 1  ¦     2     ¦             3            ¦         4        ¦    5   ¦         6
 ---+-----------+--------------------------+------------------+--------+-------------------

 1. Групы для    1. Фанетычныя парушэннi    1. Афазiя          Слепа-   Дзецi, у якiх
    дзяцей з     маўлення (дыслалiя,        2. Агульнае        глуха-   назiраюцца
    парушэннямi  дызартрыя, рыналалiя)      недаразвiццё       немата   эпiлепсiя, цяжкiя
    маўлення     2. Фанетыка-фанематычныя   маўлення I, II,             рухальныя
                 парушэннi маўлення         III узроўняў у              парушэннi, цяжкая
                 (рыналалiя, дызартрыя,     дзiцяцi з                   форма разумовай
                 дыслалiя)                  алалiяй,                    адсталасцi, дзённы
                 3. Агульнае недаразвiццё   дызартрыяй,                 энурэз i энкапрэс,
                 маўлення III узроўню       рыналалiяй                  псiхiчныя
                 пры клiнiчна               3. Агульнае                 захворваннi, пры
                 неўдакладненым варыянце,   недаразвiццё                якiх назiраюцца
                 у тым лiку нярэзка         маўлення I i II             яўныя
                 выражанае агульнае         узроўняў пры                псiхапатападобныя
                 недаразвiццё маўлення      клiнiчна                    i псiхапатычныя
                 4. Парушэннi чытання i     неўдакладненым              расстройствы,
                 пiсьма (дыслексiя,         варыянце                    наведваюць заняткi
                 дысграфiя), якiя           4. Заiканне, якое           на пункце толькi ў
                 абумоўлены                 ўскладняецца                суправаджэннi
                 фанетыка-фанематычнымi     iншымi формамi              бацькоў (асоб,
                 парушэннямi маўлення       моўнай паталогii            якiя iх замяняюць)
                 5. Парушэннi чытання i     (рыналалiяй,
                 пiсьма (дыслексiя,         дызартрыяй,
                 дысграфiя, дызарфаграфiя), алалiяй, агульным
                 якiя абумоўлены            недаразвiццём
                 агульным недаразвiццём     маўлення)
                 маўлення III узроўню, у
                 тым лiку нярэзка
                 выражаным агульным
                 недаразвiццём маўлення
                 6. Парушэннi
                 тэмпарытмiчнага боку
                 маўлення (тахiлалiя,
                 брадылалiя, заiканне)

 2. Групы для    1. Панiжэнне слыху ў       1. Панiжэнне
    дзяцей з     межах 25-55 дБ             слыху звыш 55 дБ
    парушэннем   2. Глухата, якая           ва ўсiх
    слыху        наступiла пасля 3          дыяпазонах частот
                 гадоў, пры захаваннi
                 маўлення

 3. Групы для    1. 0,4-0,2 (з карэкцыяй    1. 0-0,1 (з
    дзяцей з     на вока з лепшым зрокам)   карэкцыяй на вока
    парушэннямi  i вышэй пры                з лепшым зрокам)
    зроку        прагрэсiруючым             2. Са звужэннем
                 захворваннi зроку          поля зроку да 10°
                 2. Са звужэннем поля
                 зроку да 30°

 4. Групы для                               Разумовая
    дзяцей з                                адсталасць лёгкай
    iнтэлекту-                              ступенi
    альнай
    недастатко-
    васцю 
          __________________________________________________________
         Позиция 4   -   в   редакции   постановления   Министерства
         образования от 1 апреля 2003 г.  № 28  (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/9465 от 29.04.2003 г.)

 4. Групы для                               Парушэннi
    дзяцей з                                разумовага
    парушэннем                              развiцця
    разумовага                              (алiгафрэнiя,
    развiцця                                дэменцыя любой
                                            ступенi)
         __________________________________________________________

 5. Групы для    Парушэннi псiхiчнага       Парушэннi
    дзяцей з     развiцця, абумоўленыя      псiхiчнага
    цяжкасцямi   затрымкай або              развiцця,
    ў навучаннi  расстройствам псiхiчнага   абумоўленыя
                 развiцця:                  затрымкай або
                 змешанае расстройства      расстройствам
                 вучэбных навыкаў;          псiхiчнага
                 iншыя агульныя             развiцця:
                 расстройствы развiцця      расстройства
                                            вучэбных навыкаў
                                            неўдакладненае;
                                            змешаныя
                                            спецыфiчныя
                                            расстройствы
                                            псiхалагiчнага
                                            развiцця;
                                            спецыфiчнае
                                            расстройства
                                            арыфметычных
                                            навыкаў; дзiцячы
                                            аўтызм па тыпе
                                            агульнага
                                            парушэння развiцця 
          __________________________________________________________
         Позиция 5   -   в   редакции   постановления   Министерства
         образования от 1 апреля 2003 г.  № 28  (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/9465 от 29.04.2003 г.)

 5. Групы для    Затрымка псiхiчнага        Затрымка
    дзяцей з     развiцця (саматычнага,     псiхiчнага
    затрымкай    канстытуцыянальнага,       развiцця
    псiхiчнага   псiхагеннага паходжання)   цэрэбральна-
    развiцця                                арганiчнага
                                            генэзу
         __________________________________________________________

 6. Исключена. 
          __________________________________________________________
         Позиция 6 исключена постановлением Министерства образования
         от 1 апреля 2003 г.  № 28 (зарегистрировано в  Национальном
         реестре - № 8/9465 от 29.04.2003 г.)

 6. Дыягностыка- Цяжкасцi ў навучаннi,                                  Залiчваюцца дзецi
    карэкцыйныя  абумоўленыя недахопамi                                 ва ўзросце ад 5 да
    групы        ўвагi,                                                 8 гадоў
    для дзяцей з эмацыянальна-валявой
    цяжкасцямi ў сферы, самакантролю,
    навучаннi    нiзкiм узроўнем матывацыi
                 i агульнай пазнавальнай
                 пасiўнасцю, недаразвiццём
                 асобных псiхiчных
                 працэсаў, нiзкай
                 працаздольнасцю
         __________________________________________________________


                                    Дадатак 2
                                    да Палажэння аб пункце
                                    карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi
                                    20.11.2000 № 53

                           Форма журнала
                ўлiку дзяцей, якiя залiчаны на пункт
                  карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi

 ---T---------------T------T------T-----T---------T-----T----T------
 №  ¦Прозвiшча, iмя,¦Дата  ¦Дамаш-¦Клас,¦Заклю-   ¦Дата ¦Дата¦Вынiк
 п/п¦iмя па бацьку  ¦нарад-¦нi    ¦група¦чэнне    ¦залi-¦вы- ¦работы
    ¦дзiцяцi        ¦жэння ¦адрас,¦     ¦дыягнос- ¦чэння¦пус-¦
    ¦               ¦      ¦тэле- ¦     ¦тыка-    ¦     ¦ку  ¦
    ¦               ¦      ¦фон   ¦     ¦рэабiлi- ¦     ¦    ¦
    ¦               ¦      ¦      ¦     ¦тацыйнага¦     ¦    ¦
    ¦               ¦      ¦      ¦     ¦цэнтра   ¦     ¦    ¦
    ¦               ¦      ¦      ¦     ¦(дыягназ)¦     ¦    ¦
 ---+---------------+------+------+-----+---------+-----+----+------

                           Форма журнала
                   ўлiку праведзеных кансультацый

 ---T----------T----------T-------------------------T---------------
 №  ¦   Дата   ¦   Тэма   ¦    З кiм праведзена     ¦   Заўвага
 п/п¦          ¦          ¦      кансультацыя       ¦
    ¦          ¦          ¦                         ¦
 ---+----------+----------+-------------------------+---------------

                           Форма журнала
                     ўлiку абследаваных дзяцей

 ---T----T----------T------------T---------T--------T--------T------
 №  ¦Клас¦Прозвiшча,¦Форма       ¦Папярэднi¦Дата    ¦Рэкамен-¦Заўва-
 п/п¦    ¦iмя       ¦абследавання¦дыягназ  ¦абследа-¦дацыi   ¦га
    ¦    ¦дзiцяцi   ¦(iндывi-    ¦         ¦вання   ¦        ¦
    ¦    ¦          ¦дуальнае,   ¦         ¦        ¦        ¦
    ¦    ¦          ¦франтальнае)¦         ¦        ¦        ¦
    ¦    ¦          ¦            ¦         ¦        ¦        ¦
 ---+----+----------+------------+---------+--------+--------+------

                                    Дадатак 3
                                    да Палажэння аб пункце
                                    карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi
                                    20.11.2000 № 53

               Прыкладны пералiк абсталявання пункта
                  карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi

     1. Агульны для ўсiх груп дзяцей:
     1.1. класная дошка
     1.2. шафы для дапаможнiкаў
     1.3. стол канцылярскi
     1.4. стул (5 шт.)
     1.5. камплект "парта-стул" (8 шт.)
     1.6. камп`ютэры
     1.7. вiдэамагнiтафон
     1.8. магнiтафон
     1.9. дыктафон
     1.10. дыяпраектар з дыстанцыйным кiраваннем
     1.11. графапраектар
     1.12. канструктары
     1.13. гульнi, цацкi
     1.14. пясочны гадзiннiк
     1.15. секундамер
     1.16. метраном
     1.17. метадычныя i вучэбныя дапаможнiкi
     1.18. дыдактычны раздатачны матэрыял
     1.19. наглядныя    дапаможнiкi    для    выканання     лагiчных
практыкаванняў
     1.20. матэрыял  для  даследавання i развiцця ўвагi, успрымання,
мыслення, памяцi i г.д.
     2. Для дзяцей з парушэннямi зроку:
     2.1. камп`ютэры для асоб з парушаным зрокам
     2.2. друкарскiя машынкi
     2.3. шасцiклавiшныя машынкi для друкавання па Брайлю
     2.4. набор луп, тэлескапiчных акуляраў
     2.5. прыборы    для    выпраўлення    касавокасцi  i   развiцця
прасторавага зроку
     2.6. таблiцы па падбору iндывiдуальных сродкаў карэкцыi зроку
     2.7. спецыяльная вучэбная мэбля
     2.8. настольныя свяцiльнiкi
     2.9. прыборы для пiсьма па Брайлю
     2.10. прыстасаваннi для навучання чытанню i пiсьму па Брайлю
     3. Для дзяцей з парушэннем слыху:
     3.1. праграма "Бачнае маўленне"
     3.2. гукаўзмацняльная апаратура для калектыўнага карыстання
     3.3. слыхавыя апараты iндывiдуальнага карыстання
     3.4. музычныя iнструменты (дудка, бубен, пiянiна i iнш.)
     3.5. люстра для карэкцыйных заняткаў (50х100)
     3.6. люстэркi для iндывiдуальнай работы (9х12)
     3.7. лагапедычныя    зонды,    шпатэлi    i   iншы   медыцынскi
iнструментарый i сродкi для iх дэзiнфекцыi
     3.8. наглядны матэрыял па абследаванню i развiццю маўлення
     4. Для дзяцей з парушэннямi маўлення:
     4.1. праграма "Бачнае маўленне"
     4.2. люстра для лагапедычнай работы (50х100)
     4.3. люстэркi для iндывiдуальнай работы (9х12) - 8 шт.
     4.4. лагапедычныя    зонды,    шпатэлi    i   iншы   медыцынскi
iнструментарый i сродкi для iх дэзiнфекцыi
     4.5. наглядны матэрыял па абследаванню i развiццю маўлення
     4.6. наборы  рознакаляровых  алоўкаў  (фламастэраў) для кожнага
дзiцяцi
     5. Для дзяцей з парушэннямi апорна-рухальнага апарату:
     5.1. трэнажоры
     5.2. спецыяльная вучэбная мэбля



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России