ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2000 г. № 1596
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I
ТЭХНАЛОГIЯХ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiсраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях са сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце
на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, 3807 тыс. рублёў
на фiнансаванне расходаў па прыёму дэлегацыi Кiтайскай Народнай
Рэспублiкi i правядзенне сессii Мiжурадавай Беларуска-Кiтайскай
камiсii па супрацоўнiцтву ў галiне навукi i тэхналогiй.
Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН