ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 кастрычнiка 2000 г. № 1564
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Л.А.КАНДРАТАВАЙ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI УЗБЕКIСТАН АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ ВЫКАНАННЯ
ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на
правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб супрацоўнiцтве
i ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу абзац другi пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1999 г. № 1821 "Аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб супрацоўнiцтве
i ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
91, 5/2090).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН