ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 кастрычнiка 2000 г. № 1522
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ НА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI
ЕГIПЕТ АБ КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Арабскай Рэспублiкi Егiпет аб культурным супрацоўнiцтве.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Арабскай
Рэспублiкi Егiпет аб культурным супрацоўнiцтве (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Сасноўскага Аляксандра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы пры неабходнасцi ўносiць у праект Пагаднення
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН