ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 кастрычнiка 2000 г. № 1510
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КАЗАХСТАН
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па
друку, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам
юстыцыi, Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам сувязi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Казахстан аб супрацоўнiцтве
ў галiне друку i iнфармацыi.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Казахстан аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi
(прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь
па друку Падгайнага М.В. на правядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць пры неабходнасцi ў праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
_________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|