ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 кастрычнiка 2000 г. № 1513
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ НА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЭСТОНСКАЙ РЭСПУБЛIКI
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ЧЫГУНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Беларускай чыгункi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне чыгуначнага
транспарту.
2. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне
чыгуначнага транспарту (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для
вядзення перагавораў.
Дазволiць уносiць у праект названага Пагаднення змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
3. Упаўнаважыць Начальнiка Беларускай чыгункi Рахманько Вiктара
Рыгоравiча на вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў
па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Эстонскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне чыгуначнага
транспарту.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН