ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 верасня 2000 г. № 1489
АБ УЗНАГАРОДЖАННI С.М.УШАРЭНКI I Л.I.КАЛЯДЗЕНКI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Ушарэнку Сяргея Мiронавiча, дырэктара Навукова-даследчага
iнстытута iмпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю Беларускага
дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургii,
доктара тэхнiчных навук, за шматгадовую плённую працу, вялiкi
асабiсты ўклад у распрацоўку навуковых асноў i працэсаў iмпульснага
нагружэння металаў i сплаваў, стварэнне i прамысловае асваенне новых
iнструментальных кампазiцыйных матэрыялаў;
Калядзенку Леанiда Iванавiча, падрыўнiка пятага разраду
Навукова-даследчага iнстытута iмпульсных працэсаў з доследнай
вытворчасцю Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна
парашковай металургii, за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны
ўдзел у стварэннi новых матэрыялаў на аснове парашковых кампазiцый i
ўкараненнi iх у прамысловасць рэспублiкi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|