ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 верасня 2000 г. № 1481
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АБ`ЯДНАНАЙ РЭСПУБЛIКI
ТАНЗАНIЯ АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АХОВЕ
IНВЕСТЫЦЫЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Аб`яднанай Рэспублiкi Танзанiя аб садзейнiчаннi ажыццяўленню
i ўзаемнай ахове iнвестыцый (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Пугачова В.П. на
вядзенне гэтых перагавораў.
Зацвердзiць праект дадзенага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў, дазволiўшы ўнесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|