ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2000 г. № 1466
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ СТВАРЭННI I ФУНКЦЫЯНIРАВАННI
ФIЛIЯЛАЎ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ У ДЗЯРЖАВАХ -
УДЗЕЛЬНIЦАХ ДАГАВОРА АБ МЫТНЫМ САЮЗЕ I АДЗIНАЙ ЭКАНАМIЧНАЙ
ПРАСТОРЫ АД 26 ЛЮТАГА 1999 г.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Пагадненне аб стварэннi i функцыянiраваннi
фiлiялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах - удзельнiцах
Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага
1999 г., падпiсанае ў г.Мiнску 23 мая 2000 г.
2. Прызначыць Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
органам, якi каардынуе выкананне Пагаднення аб стварэннi i
функцыянiраваннi фiлiялаў вышэйшых навучальных устаноў у дзяржавах
- удзельнiцах Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай
прасторы ад 26 лютага 1999 г.
3. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь
накiраваць дэпазiтарыю паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай
Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў
сiлу Пагаднення аб стварэннi i функцыянiраваннi фiлiялаў вышэйшых
навучальных устаноў у дзяржавах - удзельнiцах Дагавора аб Мытным
саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН