ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2000 г. № 1460
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI К.А.СУМАРУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
МАНГОЛII АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I
ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА
ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСТЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь Сумара Канстанцiна Андрэевiча на падпiсанне ад
iмя Урада Рэспублiкi Беларусь Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Манголii аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання
i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў
на даходы i маёмасць.
2. Лiчыць страцiўшым сiлу абзац другi пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 1998 г. № 1994 "Аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Манголii аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы i
маёмасць".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН