ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 верасня 2000 г. № 1446
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.Ф.IЛЬЮШЧАНКI I А.I.САРОКI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Iльюшчанку Аляксандра Фёдаравiча, дырэктара Навукова-даследчага
iнстытута парашковай металургii з доследнай вытворчасцю Беларускага
дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургii,
доктара тэхнiчных навук, за шматгадовую плённую працу, вялiкi ўклад
у стварэнне i прамысловае асваенне новых матэрыялаў i тэхналогiй для
патрэб машына- i прыборабудавання;
Сароку Аляксандра Iванавiча, шлiфоўшчыка шостага разраду
iнструментальнай вытворчасцi Маладзечанскага завода парашковай
металургii, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты
ўклад у асваенне новых вiдаў складанай тэхналагiчнай аснасткi для
асноўных вытворчасцей Маладзечанскага завода парашковай металургii i
актыўны ўдзел у грамадскiм жыццi калектыву завода.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|