ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 верасня 2000 г. № 1389
АБ НАЗНАЧЭННI ПРАДСТАЎНIКА I НАМЕСНIКА ПРАДСТАЎНIКА УРАДА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У АПЯКУНСКIМ САВЕЦЕ (КУРАТОРЫУМЕ)
ФОНДУ "ПАМЯЦЬ, АДКАЗНАСЦЬ, БУДУЧЫНЯ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Назначыць:
намеснiка Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па архiвах i
справаводству, члена кантрольнага савета Беларускага
рэспублiканскага фонду "Узаемаразуменне i прымiрэнне" Адамушку У.I.
прадстаўнiком Урада Рэспублiкi Беларусь у Апякунскiм савеце
(Кураторыуме) фонду "Памяць, адказнасць, будучыня", створанага ў
Федэратыўнай Рэспублiцы Германii ў мэтах ажыццяўлення кампенсацыйных
выплат ахвярам нацыянал-сацыялiсцкага ўцiску;
старшыню праўлення Беларускага рэспублiканскага фонду
"Узаемаразуменне i прымiрэнне" Герасiмава В.Я. намеснiкам
прадстаўнiка Урада Рэспублiкi Беларусь у Апякунскiм савеце
(Кураторыуме) фонду "Памяць, адказнасць, будучыня".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|