ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2000 г. № 1377
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
УРЭГУЛЯВАННI ДАЎГАВЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ I ПАТРАБАВАННЯЎ ЗА
1992 ГОД
[Изменения и дополнения: (не внесены)
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14
декабря 2000 г. № 1919 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 119, 5/4813)
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14
марта 2003 г. № 332 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 34, 5/12130) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7
сентября 2004 г. № 1088 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № , 5/14784)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Нацыянальным
банкам, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Урадам i
Нацыянальным банкам Кыргызскай Рэспублiкi аб урэгуляваннi даўгавых
абавязацельстваў i патрабаванняў за 1992 год.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам i Нацыянальным банкам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам i Нацыянальным банкам Кыргызскай
Рэспублiкi аб урэгуляваннi даўгавых абавязацельстваў i патрабаванняў
за 1992 год (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|