ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 жнiўня 2000 г. № 1231
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства спорту i турызму, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму.
Упаўнаважыць Мiнiстра спорту i турызму Ворсiна Яўгена
Мiкалаевiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення.
Пры правядзеннi перагавораў кiравацца праектам Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Арменiя аб
супрацоўнiцтве ў галiне турызму (прыкладаецца) *), дазволiўшы
ўносiць у праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi змяненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|