ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лiпеня 2000 г. № 1135
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УЗАЕМНЫМ
ПРЫЗНАННI ДАКУМЕНТАЎ АБ ВУЧОНЫХ СТУПЕНЯХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Кiтайскай Народнай Рэспублiкi аб узаемным прызнаннi дакументаў аб
вучоных ступенях.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта Дастанку Анатолiя Паўлавiча на падпiсанне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь названага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН