ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 лiпеня 2000 г. № 1133
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ I ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 18 КРАСАВIКА 2000 г.
№ 528
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
18 красавiка 2000 г. № 528 "Аб выдзяленнi Адкрытым акцыянерным
таварыствам "Ашчадны банк "Беларусбанк" крэдытаў на набыццё сродкаў
аховы раслiн" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi
Беларусь, 2000 г., № 40, 5/2995) наступныя дапаўненнi i змяненнi:
1.1. назву i пункт 1 пастановы пасля слова: "раслiн" дапоўнiць
словамi: "i разлiкi за мiнеральныя ўгнаеннi";
1.2. у дадатку да гэтай пастановы:
назву дадатку пасля слова: "раслiн" дапоўнiць словамi: "i
разлiкi за мiнеральныя ўгнаеннi";
пазiцыi:
"Адкрытае акцыянернае таварыства "Буда-Кашалёўская
сельгасхiмiя" 250";
"Брэсцкае абласное дзяржаўнае аб`яднанне па аграхiмiчнаму
абслугоўванню сельскай гаспадаркi 1000";
"Рэчыцкае раённае вытворчае аб`яднанне па аграхiмiчнаму
абслугоўванню сельскай гаспадаркi "Сельгасхiмiя" 250", -
выключыць;
пазiцыi:
"Гомельскае абласное вытворчае аб`яднанне па аграхiмiчнаму
абслугоўванню сельскай гаспадаркi 1000";
"Магiлёўскае абласное дзяржаўнае вытворчае аб`яднанне па
аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi 1000";
"Мiнскае вытворчае аб`яднанне "Аблсельгасхiмiя" 1000", -
замянiць адпаведна пазiцыямi:
"Гомельскае абласное вытворчае аб`яднанне па аграхiмiчнаму
абслугоўванню сельскай гаспадаркi 1500";
"Магiлёўскае абласное дзяржаўнае вытворчае аб`яднанне па
аграхiмiчнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркi 1500";
"Мiнскае вытворчае аб`яднанне "Аблсельгасхiмiя" 1500".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|