ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiпеня 2000 г. № 1120
АБ ПАДПIСАННI ДАГАВОРА ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ ЛIТОЎСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ I ПРАГРАМЫ
КУЛЬТУРНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА I АБМЕНУ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI НА 2000-2001 ГАДЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства культуры, узгодненай з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi
Дагавора памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрствам культуры Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў
галiне культуры i Праграмы культурнага супрацоўнiцтва i абмену памiж
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры
Лiтоўскай Рэспублiкi на 2000-2001 гады.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН