ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лiпеня 2000 г. № 1059
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ
СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у III квартале 2000 г. Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы
i тэхналогiях са сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм
бюджэце на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, 2017
тыс.рублёў на фiнансаванне расходаў, звязаных з камандзiраваннем у
складзе беларускай дэлегацыi ў г.Iерусалiм (Iзраiль) дырэктара
Рэспублiканскай навукова-тэхнiчнай бiблiятэкi Сухарукавай Раiсы
Нiкандраўны для ўдзелу ў Генеральнай канферэнцыi Мiжнароднай
асацыяцыi бiблiятэчных асацыяцый i ўстаноў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН