ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2000 г. N 809
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
ТЭХНIЧНЫХ БАР`ЕРАХ У ЗОНЕ СВАБОДНАГА ГАНДЛЮ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення аб тэхнiчных бар`ерах у зоне свабоднага гандлю.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Карашкова Валерыя Мiкалаевiча на
правядзенне ўказаных перагавораў.
Адобрыць праект Пагаднення аб тэхнiчных бар`ерах у зоне
свабоднага гандлю (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для перагавораў.
Дазволiць уносiць пры неабходнасцi ў праект названага
Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|