ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 мая 2000 г. N 644
АБ УПАЎНАВАЖАННI НА ЎДЗЕЛ ДЭЛЕГАЦЫI УРАДА РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ У СУСВЕТНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI РАДЫЁСУВЯЗI МIЖНАРОДНАГА
САЮЗА ЭЛЕКТРАСУВЯЗI 2000 ГОДА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць на ўдзел у рабоце Сусветнай канферэнцыi
радыёсувязi Мiжнароднага саюза электрасувязi, якая адбудзецца ў
г.Стамбуле (Турэцкая Рэспублiка) з 8 мая па 2 чэрвеня 2000 г.,
дэлегацыю Урада Рэспублiкi Беларусь у наступным складзе:
Будай - першы намеснiк Мiнiстра сувязi
Анатолiй Iванавiч (кiраўнiк дэлегацыi)
Нiканаў - начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi
Вiктар Аляксандравiч па электрасувязi (намеснiк
кiраўнiка дэлегацыi)
Бальцэвiч - начальнiк упраўлення транспарту
Генадзь Яўгеньевiч i сувязi Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
Слiўка - другi сакратар Пасольства
Вiталiй Барысавiч Рэспублiкi Беларусь у Турэцкай
Рэспублiцы
Шчарбакоў - iнжынер упраўлення ўрадавай
Аляксандр Васiльевiч сувязi Камiтэта дзяржаўнай
бяспекi
Прыняць да ведама, што:
А.I.Будай накiроўваецца ў г.Стамбул з 28 мая па 3 чэрвеня 2000
г., Г.Я.Бальцэвiч - з 30 мая па 2 чэрвеня 2000 г., В.А.Нiканаў - з 5
па 30 мая 2000 г.;
фiнансаванне расходаў па камандзiраванню Г.Я.Бальцэвiча
ажыццяўляецца за кошт сродкаў Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, другiх членаў дэлегацыi - за кошт сродкаў арганiзацый,
якiя iх накiроўваюць.
2. Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра сувязi Будая А.I. на
падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь заключных актаў
Сусветнай канферэнцыi радыёсувязi Мiжнароднага саюза электрасувязi
2000 года.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|