ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     20 красавiка 2000 г. N 549

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ЎРАДАЎ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI 
 НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У БАРАЦЬБЕ З НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ 
 НАРКАТЫЧНЫХ СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I ПРЭКУРСОРАЎ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову  Мiнiстэрства  замежных  спраў,  узгодненую з
Пракуратурай Рэспублiкi Беларусь,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i  iншымi
зацiкаўленымi  рэспублiканскiмi  органамi дзяржаўнага кiравання,  аб
правядзеннi перагавораў  па  праекту  Пагаднення  аб  супрацоўнiцтве
ўрадаў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у барацьбе
з незаконным абаротам наркатычных сродкаў,  псiхатропных  рэчываў  i
прэкурсораў.
     Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў  праект
Пагаднення  аб супрацоўнiцтве ўрадаў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў у  барацьбе  з  незаконным  абаротам  наркатычных
сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў (прыкладаецца) *).

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў  Вялiчку
Валянцiна  Уладзiмiравiча  на  правядзенне  перагавораў  па  праекту
названага Пагаднення,  даўшы яму права прыцягваць  да  перагаворнага
працэсу  ў  якасцi экспертаў спецыялiстаў ад рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага  кiравання,  у  кампетэнцыю  якiх  уваходзяць   пытаннi,
прызначаныя для ўрэгулявання праектам Пагаднення.
     Дазволiць В.У.Вялiчку ўносiць у праект  Пагаднення  змяненнi  i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 
 Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России